скляпе́ністы, -ая, -ае.

Які мае форму скляпення, утварае скляпенне (у 1 знач.).

Скляпеністая столь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скорапсава́льны, -ая, -ае.

Які хутка псуецца, калі захоўваецца не ў належных умовах.

С. прадукт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снатво́рны, -ая, -ае.

Які выклікае сон (у 1 знач.).

С. сродак.

Прыняць снатворнае (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскладны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна разлажыць, рассунуць, разагнуць у месцах згібу.

Р. ложак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассе́яны, -ая, -ае.

Няўважлівы, які не ўмее засяродзіцца.

Р. вучань.

|| наз. рассе́янасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнабе́драны, -ая, -ае.

Які мае дзве роўныя стараны.

Р. трохвугольнік.

|| наз. раўнабе́дранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

розначасо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца ў розныя часы.

Розначасовыя падзеі.

|| наз. розначасо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рок-н-ро́л, -а, м.

Імправізацыйны парны танец, які выконваецца ў хуткім эксцэнтрычным тэмпе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рысі́сты, -ая, -ае.

Які валодае добрай рэзвай рыссю.

Р. конь.

|| наз. рысі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэкеці́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца рэкетам.

|| прым. рэкеці́рскі, -ая, -ае.