ДЗЯ́ТЛАЎ (Яўген Канстанцінавіч) (н. 17.5.1923, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1950). З 1950 працаваў у г. Алматы (з 1961 гал. архітэктар горада); з 1965 — у Мінску. Быў кіраўніком майстэрні генплана ін-та «Мінскпраект», гал. архітэктарам горада (1970—74), гал. архітэктарам ін-таў «Белдзіпрагандаль» (1974—80), «Мінскпраект» (1980—85). Асн.працы: у Алматы — гасцініца «Казахстан» (1954—61), тэлецэнтр (1956—59), кінатэатр «Алатау» (1958—60); у Мінску — праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (1965—68, у сааўт.) і цэнтра горада (1969—73, у сааўт.), універсам «Рыга» і рэстаран «Свіцязь» (1978—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Аляксандр Станіслававіч) (27.1.1852, г. Паневяжыс, Літва — 19.11.1922),
расійскі гістолаг. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Казанскі ун-т (1879). З 1888 праф. Томскага, з 1895 — Пецярбургскага ун-таў. Навук.працы па гісталогіі нерв. сістэмы і органаў пачуццяў. Апісаў 10 тыпаў нерв. клетак у чуллівых нерв. вузлах, 3 тыпы нейронаў (клеткі Догеля) у вегетатыўных нерв. вузлах, вывучаў сінапсы ў аўтаномнай нерв. сістэме. Распрацаваў метад прыжыццёвай афарбоўкі нерв. элементаў. Заснаваў час. «Русский архив анатомии, гистологии и эмбриологии» (1915).
Тв.:
Концевые нервные аппараты в коже человека. СПб., 1903;
Кровь как основа жизни человека и животных. Пг., 1922;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Валянцін Аляксандравіч) (10.3.1882, Казань, Татарстан, Расія — 1.6.1955),
савецкі заолаг, заснавальнік навук. школы протазаолагаў і паразітолагаў. Чл.-кар.АНСССР (1939). Сын А.С.Догеля. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1913 праф. у ім. З 1929 ва Усесаюзным НДІ азёрнай і рачной гаспадаркі, з 1944 у Заалагічным ін-це АНСССР. Навук.працы па протазаалогіі, паразіталогіі, эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі беспазваночных. Прапанаваў канцэпцыю полі- і алігамерызацыі гамалагічных органаў у эвалюцыі жывёл (1954). Аўтар падручнікаў «Агульная пратысталогія» (1951) і «Агульная протазаалогія» (1962, разам з Ю.Е.Палянскім). Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Олигомеризация гомологичных органов как один из главных путей эволюции животных. Л., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІКО́ЎСКІ (Георгій Пятровіч) (н. 18.5.1934, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Чл.-кар.АН Беларусі (1996), д-рс.-г.н. (1976), праф. (1987). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1957). З 1962 у БДУ, з 1969 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1982 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук.працы па біягеахіміі і матэм. мадэляванні заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебах, распрацоўцы навук. асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, прыёмаў экалагічнага (альтэрнатыўнага) земляробства, арганізацыі вытв-сці на Беларусі прамысл. формаў мікраўгнаенняў (калійна-медных, азотна-цынкавых і інш.), пытаннях мед. геаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎШЧЫК (Вольга Ільінічна) (н. 27.3.1944, в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Гродзенскі мед.ін-т (1972) і працуе ў ім. Навук.працы па пытаннях лячэння тромбааблітэрыруючых хвароб, рэканструктыўна-аднаўленчай страўнікавай хірургіі і метадам зніжэння аперацыйнага стрэсу.
Тв.:
Методы снижения величины и продолжительности операционной стресс-реакции у больных с тяжелой хирургической патологией (новые направления предоперационной подготовки). Гродно, 1990 (разам з І.Я.Макшанавым, Я.А.Тамашчыкам);
Calcium pantothenate and antioxidant vitamins in prevention of surgical stress (у сааўт.) // Natural antioxidants and food quality in atherosclerosis and cancer prevention. Helsinki, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЯ́ГА (Дзмітрый Іванавіч) (3.10.1849, с. Соіна Смаленскай вобл., Расія — 22.10.1918),
расійскі астраном. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872). Працаваў у Пулкаўскай астр. абсерваторыі. У 1884—1918 дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 дырэктар заснаванай ім паблізу г. Казань абсерваторыі імя В.П.Энгельгарта. У 1899—1905 рэктар Казанскага ун-та. Навук.працы па тэарэт. астраноміі, астраметрыі і гравіметрыі. Даследаваў арбіту спадарожніка Нептуна, стварыў тэорыю руху малой планеты Дыяны. Па назіраннях казанскіх астраномаў склаў каталог 4281 зоркі.
Літ.:
Библиография русской астрономической литературы 1800—1900 гг.М., 1968 (Тр. Гос. астрономического ин-та. Т. 37);
Баранов В.А. Памяти Д.И.Дубяго (3 октября 1849—22 октября 1918). Казань, 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛЬБЕ́КА ((Dulbecco) Рэната) (н. 22.2.1914, г. Катандзара, Італія),
італа-амерыканскі вірусолаг. Чл.Нац.АН ЗША, замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва і Італьянскай нац.АН. Праф. (1954). Скончыў Турынскі ун-т (1936, Італія). З 1947 у ЗША у Індыянскім ун-це, з 1949 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1963 і з 1977 у Солкаўскім ін-це біял. даследаванняў, з 1972 нам. дырэктара Лонданскага дзярж. аб’яднання лабараторый па даследаванні рака. Навук.працы па даследаванні механізмаў узаемадзеяння анкагенных вірусаў, якія маюць ДНК, з нармальнымі клеткамі. Эксперыментальна даказаў, што ДНК віруса пранікае ў геном клеткі і становіцца яго часткай. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Д.Балтымарам і Х.М.Тэмінам).
польскі заолаг, грамадскі і дзярж. дзеяч. Акад. Польскай АН (1951). Замежны чл.АНСССР (з 1958). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1922 працаваў у Ін-це імя М.Ненцкага ў Варшаве (з 1933 дырэктар), у 1934—39 у Віленскім ун-це. У 1944—47 аташэ пасольства ПНР у Маскве і адначасова супрацоўнік Ін-та эксперым. біялогіі АМНСССР. З 1947 праф. Лодзінскага ун-та, у 1951—56 прэзідэнт Польскай АН, у 1952—60 дырэктар Ін-та эксперым. біялогіі. Навук.працы па эталогіі і зоапсіхалогіі розных груп жывёл. Вывучаў рытм дзялення і трапізм у інфузорый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАКО́Ў (Віктар Яўсеевіч) (н. 24.8.1928, в. Пожар Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне лесаўпарадкавання. Д-рс.-г.н. (1983), праф. (1986). Засл. лесавод Беларусі (1991). Акад. Украінскай лясной акадэміі (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1952). З 1953 працуе ў Бел.тэхнал. ун-це (у 1977—90 заг. кафедры). Навук.працы па прадукцыйнасці і гасп. ацэнцы лясоў Беларусі з улікам умоў іх росту і ўзроставай дынамікі.
Тв.:
Основы природопользования Мн., 1980 (у сааўт.);
Справочник таксатора. Мн., 1980 (разам з У.С.Мірошнікавым, А.А.Трулем);
Справочник работника лесного хозяйства. Мн., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАНГАЛО́ВІЧ (Іван Данілавіч) (20.2.1892, г. Гродна — 29.7.1981),
расійскі геадэзіст, гравіметрыст і астраном, адзін з заснавальнікаў касм. геадэзіі. Д-рфіз.матэм. навук (1946). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1952). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1920 у Ін-це тэарэт. астраноміі АНСССР (у 1941—42 дырэктар, у 1943—66 нам. дырэктара), адначасова праф. Ленінградскага ун-та (з 1930). У 1920—30 і 1937—38 удзельнік палярных экспедыцый. Навук.працы па тэарэт., практычнай і эфемерыднай астраноміі, вывучэнні фігуры Зямлі, касм. геадэзіі, геафізіцы. Аўтар манаграфіі «Знешняе гравітацыйнае поле Зямлі і фундаментальныя пастаянныя, звязаныя з ім» (1952). У гонар Ж. названа малая планета.