Малю́та ’дробная рыба’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), малю́тка ’маленькае дзіця, хто-небудзь, што-небудзь вельмі маленькае’ (ТСБМ). Рус.малю́тка, малю́та ’тс’, ’дарослы гарэза сярод дзяцей’, укр. ’малыш’, польск.maluta ’дзіця’, ’драбяза, чарвячок’, malutka ’дзяўчына’, чэш.malutký, malitký ’маленькі’, в.-луж.małutki, н.-луж.małutučki ’вельмі маленькі’. Паўн.-слав.malʼuta. Да малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сі́кась-на́кась ‘зігзагам’ (калінк., З нар. сл.). Рус.арл.си́кось‑ на́кось ‘крыва (надзець што-небудзь, шыць што-небудзь). Другую частку спалучэнняў Фасмер (3, 23) разглядае як на + касой (але, магчыма, тут было на + косъ, дзе кось ‘уласцівасць касога; адхіл’). Першая частка рыфмоўкі, магчыма, ад ско́са ‘скрыва’, параўн. рус.искось ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярэ́ці ’месца на два ці чатыры бакі абапал чаго-небудзь’ (ст.-дар., Яшк.). Да вярэ́цея (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Музыла ’марудзька’ (Федар. 7). Ад музіць ’марудзіць, павольна рабіць што-небудзь, перашкаджаць’, якое з му́дзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прама́шка ’промах, памылка, недагляд у чым-небудзь’ (ТСБМ), прама́шына ’тс’ (Нас.). Суфіксальныя дэрываты ад промах (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Працыцырава́ць ’абгаварыць каго-небудзь’ (паст., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (4, 105), з рус.цитировать ’цытаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыскі́чыць ’прыціснуць, змусіць сілай’ (дзярж., Нар. сл.), ’захацець чаго-небудзь’ (там жа). Відаць, з прыспічыць (гл.).
sich (D) über etw. (A) ~ wérden прыня́ць рашэ́нне па які́м-не́будзь пыта́нні; прыйсці́ да высно́вы, нава́жыцца на што-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Melius aliquid quam nihil
Лепш што-небудзь, чым нічога.
Лучше что-нибудь, чем ничего.
бел. Хто не еў печані, той і вантробе рад. Хто салоўку не слухаў, той і дзеркачовай песні рад. Хто не бачыў новага, і старому дзівіцца. Добра таму і плеш, хто не бачыў нічога лепш.
рус. Все лучше того, как нет ничего (хоть и мало). Лучше мало, чем ничего. Хорош и лунный свет, как солнца на небе нет. Малый барыш лучше большого наклада. Лучше хоть что-нибудь, чем ничего.
фр. Mieux vaut peu que rien (Лучше немного, чем ничего).
англ. Better one small fish that an empty dish (Лучше одна маленькая рыбка, чем пустое блюдо).
нем. Etwas ist besser denn nichts (Что-то лучше, чем ничего).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)