пазапэ́цкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазапэцкваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазастрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Застрахаваць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазастрахоўваць маёмасць. Пазастрахоўваць жывёлу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаху́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Захутаць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазахутваць раненых. Пазахутваць ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панапіна́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Напяцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Вудзільны панапіналіся. Коні панапіналіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папля́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Пляскаць час ад часу або злёгку, патроху. Папляскваць рукою па плячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрасту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прастудзіць усіх, многіх або ўсё, многае. Папрастуджваць дзяцей. Папрастуджваць вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прыгарнуць, прысылаць усё, многае або ўсіх, многіх. Папрыгортваць карэнне зямлёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парастыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Растыкаць усіх, многіх або ўсё, многае. Парастыкаць тычкі на лузе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парасшпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Расшпіліць усіх, многіх або ўсё, многае. Парасшпільваць каўнерыкі. Парасшпільваць гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасляло́г, ‑а, м.

Спец. Частка слова або часціца, якая адпавядае па функцыі прыназоўніку, але ўжываецца пасля слова.