армато́лы

(ад іт. armato = узброены чалавек)

атрады ўнутранай аховы на службе ў турэцкага ўрада ў час знаходжання Грэцыіпад асманскім панаваннем (17—19 ст.), а ў 1821—1829 гг. — удзельнікі нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вулка́н

(лац. vulcanus = агонь, полымя, ад Vulcanus = імя бога агню ў старажытнарымскай міфалогіі)

гара з кратэрам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаюцца лава, гарачыя газы, попел і абломкі горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гайдама́к

(укр. гайдамак, ад тур. haydamak = нападаць)

1) украінскі казак, удзельнік вызваленчага руху на Украіне супраць польскай шляхты ў 17—18 ст.;

2) салдат контррэвалюцыйных войск у час грамадзянскай вайны на Украіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мо́да

(фр. mode, ад лац. modus = спосаб)

1) непрацяглае панаванне пэўнага густу ў якой-н. сферы жыцця або культуры;

2) узор адзення, туалету, які прапануецца на пэўны час;

3) звычка, спосаб паводзін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праду́кцыя

(лац. productio)

1) сукупнасць прадуктаў вытворчасці краіны, галіны прамысловасці, адной асобы за пэўны час, а таксама самі прадукты вытворчасці;

2) вынікі працы ў галіне навукі, літаратуры, мастацтва, увогуле прадукты разумовай дзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Даба́час’ (Раст.), до́ба ’пара, суткі’ (Байк. і Некр.). Параўн. рус. дыял. до́ба́, укр. доба́, польск. doba, чэш. doba, славац. doba, балг. до́ба, макед. доба, серб.-харв. до̏ба (н. р.!), славен. dóba. Прасл. *doba ’тс’. Лічыцца роднасным з літ. dabà ’прырода, уласцівасць, характар’, dabar̃ ’цяпер’, лат. daba ’від, характар’, гоц. gadaban ’падыходзіць’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 520). Думаць, што ў гэтым слове калісьці была аснова на ‑r‑ (н. р.), дакладней, гетэраклітычная аснова на ‑r/n‑ (і.-е. *dhabhr̥/‑nos). Сюды адносіцца і слав. *dobrъ ’добры і г. д.’ Гл. яшчэ Траўтман, 42–43; Бернекер, 1, 203–204; Махэк₂, 121–122; Слаўскі, 1, 150. Булыка (Запазыч., 98) ставіць пытанне аб тым, што ст.-бел. добачас, пара’ запазычана з польск. мовы. Няясна, якая матывацыя ў яго меркаваннях. Фармальна няма ніякіх прыкмет запазычання, таму пытанне застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кно́раз ’самец свінні, кныр’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сержп. Грам., Мядзв., ДАБМ, Грыг., Гарэц., Янк. II). Укр. кнороз, рус. кнороз ’тс’, польск. kiernoz, славац. kornáz, в.-луж. kundroz, н.-луж. kjandrozʼ ’тс’. Формы заходнеславянскія фанетычна адрозніваюцца ад усходнеславянскіх (лужыцкія не адпавядаюць цалкам іншым заходнеславянскім). З адменным пачаткам паўднёваславянскія назвы кнораза: балг. нерез, серб.-харв. не̏раст ’тс’ (гл. Слаўскі, 2, 155 і ў апошні час Аткупшчыкоў, Из истории, 121). Нягледзячы на фанетычныя цяжкасці, усё ж такі ўдаецца аднавіць праславянскае складанае слова *kъrnorzь. У паўднёваславянскіх паралелях балг. нерез, серб.-харв. не̏раст маюць у якасці паралелі рус. нерезь ’непакладаны самец свінні’ (да не + рэзаць). Прасл. kъrnorzь ад kъrnъ ’абрэзаны’ і orzъ ’ядро’. Такую рэканструкцыю пацвярджаюць формы кныр, кнур, якія з’яўляюцца скарочанымі адносна формы кнораз. Гл. кныр. Параўн. у апошні час Шаўр ZfSl, 24, 115–119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поло́женный

1. прич. (от глаг. положи́ть) пакла́дзены;

2. прич. (решённый) уст. вы́рашаны; (постановленный) ухва́лены, пастано́ўлены;

3. прич. (назначенный) назна́чаны; да́дзены; см. положи́ть 4;

4. прил. (заранее назначенный) прызна́чаны, вы́значаны; (надлежащий) нале́жны;

поло́женное вре́мя прызна́чаны час;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проше́дший

1. прич. які́ (што) прайшо́ў; які́ (што) міну́ў; см. пройти́;

2. прил. міну́лы; (прошлогодний) ле́ташні;

проше́дший год, проше́дшая зима́ міну́лы (ле́ташні) год, міну́лая (ле́ташняя) зіма́;

3. прил., грам. про́шлы;

проше́дшее вре́мя грам. про́шлы час.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

fail2 [feɪl] v.

1. пацярпе́ць няўда́чу, не здо́лець;

We failed to arrive on time. Мы не здолелі прыехаць у час.

2. правалі́ць экза́мен; правалі́цца на экза́мене

3. псава́цца;

The engine failed. Матор сапсаваўся.

4. слабе́ць;

His sight is failing. У яго слабее зрок.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)