вя́занка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Вязаная рэч (кофта, світэр і пад.). Убачыўшы Кузьму, Насця затраслася ад радасці, а калі пабачыла падарунак, чырвоную вязанку, то і шчокі яе зачырванеліся, як тая кофтачка. Колас.
вяза́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Тое, што і вязка (у 3 знач.). Жанчына з той хаты на выгане несла з лесу вязанку сухога галля. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падко́п, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падкапа́ць (у 1 знач.) і падкапацца.
2. Падземны ход. План узадраць падлогу і зрабіць падкоп адпадаў. Колас.
3. часцей мн. (падко́пы, ‑аў); перан. Разм. Інтрыгі з мэтай пашкодзіць каму‑н. Падкопы імперыялістаў. □ А нарэшце, чаму.. [Гукану] здаецца, што запіска Яраша — нейкі падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесіі яшчэ гады два назад. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кон, ‑у, м.
1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.). Абчарціць кон. Паставіць фігуры на кон. // Фігуры, расстаўленыя на гэтым месцы ў адпаведнасці з правіламі гульні. Выбіць кон з круга. // Месца, куды кладуць стаўку ў азартных гульнях. На коне ляжала капеек пяць медзі. Гарэцкі.
2. Адна партыя якой‑н. гульні. Згуляць кон у гарадкі.
•••
Ставіць на кон гл. ставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўзці́, ‑паўзу, ‑паўзеш, ‑паўзе; ‑паўзём, ‑паўзяце; пр. напоўз, ‑паўзла, ‑паўзло; зак.
1. Паўзучы, наткнуцца, натрапіць на каго, што‑н. Напаўзці на перашкоду. Напаўзці на калючы дрот.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыпаўзці, запаўзці куды‑н. у вялікай колькасці. Напаўзло мурашак у торбу з абедам.
3. Насунуцца, пакрываючы, засланяючы сабою (пра хмары, туман, цемру і пад.). На змярканні з-за лесу папаўзлі шызыя, змрочныя хмары. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампетэ́нцыя, ‑і, ж.
1. Дасведчанасць у якой‑н. справе. Гэтыя праблемы не ў яго кампетэнцыі.
2. Сукупнасць правоў і абавязкаў той ці іншай установы або адказнай асобы. Кампетэнцыя судовых органаў. □ — У чыёй кампетэнцыі справа кааптацыі членаў у акружком? — запытаўся [Андрэй]. Пестрак. Гукам быў упэўнены, што Шыковіч прыйшоў з-за сына, хоць не разумеў, чым ён мог памагчы. Вызваліць з-пад арышту — не яго кампетэнцыя. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карма́, ‑ы́, ж.
1. Задняя частка судна, процілеглая носу. Параход плаўна адваліў ад прыстані. За яго кармой запенілася вада. Даніленка. [У лодцы] сядзела трое. На карме — інжынер Сакавітаў з рулявым вяслом у руках. Шамякін. // Пра заднюю частку танка, самалёта. Танк, як ляцеў, раптам з разгону асеў на адзін бок, падкінуўшы карму. Мележ.
2. Тое, што і куль 3. Нарэшце і карма, гэты вялізны мяшок-сетка, схавалася пад лёдам. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касты́ль, ‑я, м.
1. Апора для чалавека бяз ног або з хворымі нагамі; мыліца. Абаперціся на кастыль. Хадзіць на кастылях. □ Стаў дзядок пад акном, З плечаў торбы вісяць, Бок падпёр кастылём. Купала.
2. Металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі. Саромеючыся, Мікалай расказаў: — Працую на чыгунцы ў рамонце... Забіваем кастылі, ну, такія вялікія цвікі, якімі трымаецца рэйка на шпалах. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бюро́, нескл., н.
1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, арганізацыі, а таксама пасяджэнне яе складу. Бюро райкома партыі. Бюро ЦК КПБ.
2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад. Даведачнае бюро. Бюро надвор’я. Канструктарскае бюро.
3. Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер. Нічыпар запаліў лямпу, не спяшаючыся падышоў да арэхавага бюро з патаемнымі скрынямі. Асіпенка.
•••
Бюро добрых паслуг — установа для задавальнення шырокіх патрэб насельніцтва.
[Фр. bureau.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зліць, злучыць з кім‑, чым‑н., утварыўшы цэлае. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з’ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Купала.
2. перан. Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў. Пастанова з’яднала для творчай працы лепшыя савецкія літаратурныя сілы. Чорны. Усіх нас адзінаю воляй з’яднала Магутная партыя бальшавікоў. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захлёбвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да захлябнуцца, захлібнуцца.
2. Мімаволі перарываць дыханне пры моцным смеху, плачы, хуткай гаворцы і пад. — Усё мне вернуць, ве-ернуць гады! — захлёбваўся Цыбулька з пенай на губах. Шчарбатаў. Грэйнім проста перараджаецца: ён захлёбваецца, размаўляючы, і смех так і сыплецца з яго вуснаў. Чарнышэвіч. // перан. Утвараць частыя пералівістыя гукі; залівацца. Спяваў гарласты певень, адзін перад другім захлёбваліся брэхам сабакі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)