По́руч ’побач, поплеч, рука пры руцэ’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал.; слонім., Арх. Бяльк.; навагр., Сл. ПЗБ; ТС, Шат., Федар.), паручкі ’тс’ (Шат.), укр.поруч ’тс’, ст.-польск.porącz ’побач, у адзін рад’. Адвербіялізаваны назоўнік, утвораны пры дапамозе прыстаўкі по- ад назоўніка рука са значэннем месца адносна утваральнага слова *porǫkjь < *po‑rǫka даслоўна ’які знаходзіцца каля рукі, пад рукой’ альбо ’апора, памагаты’, параўн. по́ручань ’брусок пры лесвіцы, уваходзе, дзвярах, за які трымаюца рукамі, парэнчы’ (ТСБМ), рус.порука, поручательство ’падтрымка’, польск.poręcz ’падпора для рук, выступ, рэйка, па якой пасоўваецца рука пры хадзьбе па сходках’, славац.poruke ’побач, пад рукой’. Гл. таксама побач, поплеч.
гато́вы падпіса́цца пад гэ́тым абе́дзвюма рука́мі dies würde ich gern [mit gútem Gewíssen] unterschréiben*;
2. (нашто-н.) subskribíeren vt (накнігу);
падпіса́цца на газе́туéine Zéitung abonníeren [bestéllen]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абярэ́мак, ‑мка, м.
1. Такая колькасць чаго‑н., якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; бярэмя, ахапак. Бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу.., а ўжо мы з дзедам ладавалі, парадкавалі — цягалі віламі і абярэмкамі сена на вышкі.Сачанка.
2. Становішча рук, калі чалавек нясе што‑н. у ахапку. Рыта вярнулася з суседняга пакоя, несучы ў абярэмку пасцель для Пратасевіча.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падаць голас; адазвацца, адгукнуцца, адклікнуцца; аддацца рэхам. Мужчына падняўся за сталом, абапёрся на яго абедзвюма рукамі і чакаў, пакуль хто з прысутных абзавецца на яго пытанне.Галавач.У падпечку заспяваў певень. Недзе за сцяною следам за ім абазваўся другі.Чорны.Гукні на лес, то і лес абзавецца.Прыказка.// Даць знаць пра сябе пісьмом ці якім іншым спосабам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́ўзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, слізкай паверхні; слізгацца. Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па слізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі.Галавач.// Слізгаць, слізгацець. Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад.Дуброўскі.
2. Катацца па слізкай паверхні. Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здранцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвелы, адзеравянелы. Хведар доўга пляскаў рукамі, саграваючы здранцвелыя ад холаду пальцы.Новікаў.Каб крыху сагрэцца і размяць здранцвелыя са сну ногі, Мішка палез на высокую хвою.Лынькоў.
2.перан. Які прыйшоў у стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад. Людзі пахаваліся па скляпах і, здранцвелыя, чакалі канца бою.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяро́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
1.Памянш.да бяроза; невялікая бяроза.
2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з белымі ці ружовымі кветкамі і павойным сцяблом. Сашнік лёгка шчоўкнуў у мяккі грунт, пераплецены паўзучай бярозкай і хвашчом, падобным на маладыя елачкі.Якімовіч.[Дзяўчаты] хутка пасоўваліся па баразёнках, завіхаючыся з капаніцамі і выбіраючы рукамі свірэпку, пырнік, завілістую бярозку з ружовымі і белымі кветкамі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагража́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу. Пагражальны тон. □ Аляксей раптам спыняецца, энергічна робіць пагражальныя жэсты рукамі.Якімовіч.Пан Маслянка першы пачаў губляць цярпенне. Ад яго інтэлігентнасці мала што засталося, у голасе пачалі гучаць суровыя пагражальныя ноткі.Машара.
2. Які грозіць небяспекай; небяспечны. Пагражальны характар падзей. □ Наваліўшыся так раптоўна, хвароба не жадала хутка здавацца, і становішча дзяўчынкі было пагражальным.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Зрабіць меншым па велічыні, аб’ёму, колькасці. Паменшыць выдаткі. □ Эмілія з усмешкай казала далей. — Я нават пераканала.. [гаспадара], што нам за рамонт варта паменшыць плату.Маўр.// Зрабіць меншым па ступені, сіле праяўлення; аслабіць. Гаравы.., абхапіўшы галаву рукамі, задумаўся, а можа саграваў далонямі скроні, каб паменшыць боль.Асіпенка.Каб горыч паменшыць разлукі, Галубяць і песцяць у сне, Вясёлыя мілыя рукі.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
Выгадаваць (пра людзей). Дзетак узгадаваць — не грыбоў назбіраць.Прыказка.// Выхаваць, сфарміраваць духоўна. Яго характар і асобу [Міколы Гусоўскага], бясспрэчна, узгадавала родная глеба — прырода, гісторыя і звычаі Беларусі.У. Калеснік./уперан.ужыв.У сэрцы, у думках сваіх .. Я яе [свабоду] узгадаваў І сваёю назваў...Купала.// Вырасціць (жывёлу, расліны). Дзед .. паціху ідзе да яблынь і груш. Ён сам сваімі рукамі ўзгадаваў гэты сад.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)