адстая́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -то́іцца; зак.

1. Пра вадкасць: пастаяўшы, даць асадак.

2. перан. Канчаткова сфарміравацца (пра думкі, погляды).

Думка адстаялася, усё стала зразумелым.

|| незак. адсто́йвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

адшчапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чэ́піцца; зак.

1. Аддзяліцца, адкалоцца.

Лучына адшчапілася.

2. Адкрыцца (пра кручок, зашчапку).

3. Адшпіліцца (пра што-н. прышпіленае, зашпіленае).

Адшчапілася брошка.

|| незак. адшчэ́плівацца, -аецца і адшчапля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

адзінакро́ўны, -ая, -ае.

1. Які паходзіць ад аднаго бацькі, але розных маці (пра дзяцей).

Адзінакроўныя браты.

2. Які звязаны агульнасцю паходжання (пра аднапляменныя супольнасці, братэрскія народы і пад.).

Адзінакроўныя народы.

|| наз. адзінакро́ўе, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прахо́днасць, -і, ж.

1. Даступнасць чаго-н. для праходу.

П. балота.

2. Пра органы цела: здольнасць прапускаць што-н. праз сябе.

П. кішак.

3. Пра транспартныя сродкі: здольнасць пераадольваць дарожныя перашкоды.

Аўтамабіль павышанай праходнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

счаса́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., счэ́шацца; зак.

1. Стаць счасаным (пра верхні слой дрэва і пад.).

Кара бярозы добра счасалася.

2. Стаць стаптаным (пра абцасы і пад.).

Абцасы счасаліся.

|| незак. счэ́свацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

dokoła

навокал, навакол, наўкола; кругом;

dokoła Wojtek — зноў пра тое ж; казка пра белага бычка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

thick-skinned [ˌθɪkˈskɪnd] adj.

1. з то́ўстаю ску́рай (пра фрукты)

2. таўстаску́ры, неспага́длівы (пра чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

growl1 [graʊl] n.

1. ры́канне, роў (пра жывёл); гы́рканне (пра сабаку)

2. бурча́нне, бу́ркат

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

whirr [wɜ:] v.

1. гусці́, гудзе́ць (пра насякомых)

2. шуме́ць; прано́сіцца з шу́мам (пра машыну)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

breezy [ˈbri:zi] adj.

1. задаво́лены; упэ́ўнены; спако́йны (пра чалавека)

2. ве́траны; халаднава́ты (пра надвор’е, вецер)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)