ПЕРЫФРА́З, перыфраза (ад грэч. periphrasis апісальны выраз, алегорыя),
сэнсава-непадзельны выраз, утвораны ў маўленні як апісальная назва прадмета або дзеяння, што адначасова паказвае яго адметнасць.
Структурна П. супадаюць са словазлучэннямі («бачыць вачыма памяці» — успамінаць) або сказамі [«Усюды мае сябры, камбайнер і сталь хто варыць...» (П.Броўка)]. Як вобразны сінонім слова П. і называе пэўную з’яву, і характарызуе яе («крылатая мудрасць народа» — фальклор). Бываюць вобразныя: метафарычныя («раніца жыцця» — маладосць), метанімічныя («зямля Купалы» — Беларусь) і лагічныя («прадзедаў зямля» — радзіма). Амаль у кожным П. ёсць невялічкая загадка. Раскрыць яе дапамагае семантычная арганізацыя самога П. і кантэкст. Пашыраны традыц. П. («пан сахі і касы», «другі хлеб»), некат. з іх патэнцыяльныя фразеалагізмы.
Літ.:
Малажай Г.М. Сучасная беларуская мова: Перыфраза. Мн., 1980.
Г.М.Малажай.
т. 12, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫТУРНЕ́ЛЬ, рытарнель (франц. ritournelle, італьян. ritornello ад ritorno вяртанне),
верш, напісаны трохрадковай страфой, у якой 1-ы і 3-і радкі рыфмуюцца, а 2-і без рыфмы. Звычайна 1-ы радок кароткі — складаецца з аднаго ці некалькіх слоў. Думка, закладзеная ў ім, развіваецца ў двух наступных радках. Узнік у італьян., потым у франц. паэзіі. У рус. л-ры сустракаецца ў паэтаў-сімвалістаў («Тры сімвалы» В.Брусава). Вядома ў творчасці некаторых сучасных бел. паэтаў (В.Вабішчэвіча, С.Кавалёва). Напр., трохстрофны Р.Э.Акуліна:
Скруха
загарыцца ў сэрцы і патухне
памяці ссівелай завірухай.
Памяць
азавецца рэхам у тумане
і неразгаданая растане.
Сэрца
на самоту болем азавецца,
ды не скамянее ў паняверцы.
А.А.Майсейчык.
т. 13, с. 522
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЎНУШЭ́ННЕ, аўтасугестыя,
працэс унушэння, накіраваны на самога сябе, пры якім суб’ект і аб’ект уздзеяння ўнушэння супадаюць. Прыводзіць да павышэння ўзроўню самарэгуляцыі, што дазваляе суб’екту выклікаць у сабе пэўныя адчуванні, успрыняцці, кіраваць працэсамі ўвагі, памяці, эмацыянальнымі і саматычнымі рэакцыямі. Можа быць адвольнае і неадвольнае. Адвольнае С. дасягаецца пры дапамозе вербальных (моўных) самаінструкцый або ўзнаўлення ў думках пэўных сітуацый, адназначна звязаных з патрэбным змяненнем псіхічнага або фіз. стану. Эфектыўнаму адвольнаму С. спрыяюць псіхічная рэлаксацыя, багатая фантазія. Неадвольнае С. характарызуецца некрытычнымі адносінамі суб’екта да ўласных ідэй, канцэпцый, ацэнак, адсутнасцю сумненняў у іх правільнасці і верагоднасці, зніжэннем кантралюючых функцый свядомасці. Вынікам гэтага можа стаць рыгіднасць (адсутнасць гібкасці) псіхічнай дзейнасці. С. можа выкарыстоўвацца як метад самакіравання ў псіхатэрапіі, спорце, педагогіцы.
т. 14, с. 137
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРАМАГНЕ́ТЫК,
рэчыва, у якім пры т-ры ніжэй Кюры пункта існуе ферамагнітны парадак магн. момантаў атамных носьбітаў магнетызму (гл. Ферамагнетызм). Да Ф. адносяцца некат. чыстыя металы групы жалеза (жалеза, кобальт, нікель) і рэдказямельныя металы (гадаліній, тэрбій, дыспрозій, гольмій, эрбій), а таксама іх сплавы і злучэнні; сплавы і злучэнні хрому і марганцу з неферамагн. элементамі (т.зв. гейсеравы сплавы).
Паводле значэння каэрцытыўнай сілы Ф. падзяляюцца на магнітамяккія (гл. Магнітамяккія матэрыялы) і магнітацвёрдыя (гл. Магнітацвёрдыя матэрыялы). Магнітамяккія Ф. выкарыстоўваюцца для вырабу магнітаправодаў, элементаў памяці ЭВМ, магн. лінзаў і інш.; магнітацвёрдыя — для вырабу пастаянных магнітаў. Ферамагн. металы і сплавы з добра выяўленымі магнітастрыкцыйнымі ўласцівасцямі выкарыстоўваюцца ў прыладах пераўтварэння эл.-магн. энергіі ў механічную і наадварот.
Р.М.Шахлевіч.
т. 16, с. 355
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛЯНКО́Ў Аляксандр Міхайлавіч (н. 7.5.1956, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1982). Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «8 сакавіка» (1983), «Вытокі» (1985), «Кожны год ля нашага дома зацвітаюць вяргіні» (1988), «Нязгаснае святло», «Памяці прыгарадных вёсак» (абодва 1989), «Настальгічны сон» (1990), «Ноч чакання», «Правінцыя», «Манастырскі сад» (усе 1991), «Храм» (1992); серыі «Песня бясконцай разлукі», «Белая настальгія» (1992), «Вялікі Пакроў» (1995), «Развітанне. А.Міцкевіч», «Востраў забыцця», «Маладое віно» (1998), «Мелодыя цішыні» (2000), «Успамін» (2001), «Трыумфальная арка», «Спадчына» (абедзве 2002). У карцінах, якія вылучаюцца кампазіцыйнай і каларыстычнай раўнавагай, гісторыю перадае праз глыбокія філас. вобразы ў спалучэнні з сучаснымі матывамі і метафарычнасцю.
Л.Ф.Салавей.
т. 16, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЛЕ́Й Яўген Іванавіч (н. 1.1.1947, в. Белькаўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у стаўбцоўскай раённай газеце, выд-ве «Народная асвета», з 1976 на Бел. радыё і тэлебачанні, з 1985 у выд-ве «Юнацтва», з 2003 у час. «Славянскі свет. Крыніца». Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў паэзіі «Прычасце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), «Квадры памяці» (1992), «Прыстань віцінаў» (1996). У аповесці для падлеткаў «Пацукі, або Таямнічы дзённік» (1991) і яе працягу «Прынцэса з тусоўкі» (2000) узнімае надзённыя праблемы сучаснай школьнай моладзі. Дзецям прысвечаны яго казкі і вершы кніг «Насціны гасціны» (1989), «Каця на планеце радапедаў» (1997), «Дзіва-сны дзяўчынкі Вікі» (2002).
Л.В.Календа.
т. 16, с. 569
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЯ Хведар (Фёдар Мікалаевіч; 10.6.1939, в. Лінкі Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 16.3.1983),
бел. паэт. Скончыў БДУ (1966), Мінскую Вышэйшую парт. школу (1969). Працаваў на Бел. радыё, з 1969 у выд-ве «Беларусь», з 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1957. Яго творам уласцівы філас. асэнсаванне ўзаемаадносін чалавека з часам, высокая грамадзянскасць, аптымізм. Аўтар зб-каў «Добрай раніцы, людзі!» (1966), «Дабрэе свет» (1968), «Сады юнацтва» (1972), «Настрой» (1974), «Ваколіца» (1976), «Святло рамонкаў» (1981), кніг для дзяцей «Песня Сабіны» (1971), «На Сонечнай вуліцы» (1973), сатыр. зб. «Ажаніся, не журыся...» (1979), паэмы «Размова з памяццю» (1970).
Тв.:
На скрыжаваннях памяці. Мн., 1982;
Музыка дарог. Мн., 1984.
У.А.Паўлаў.
т. 17, с. 333
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мемарыя́л
(лац. memorialis = памятны)
1) манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік для ўвекавечання памяці аб якой-н. падзеі;
2) уст. запіскі, дзённік; кніга для запісу гандлёвых аперацый;
3) спартыўнае спаборніцтва ў памяць выдатных спартсменаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
odświeżyć
зак. асвяжыць, абнавіць;
odświeżyć komu pamięć — асвяжыць каму памяць; асвяжыць у памяці ў каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wrazić się
зак. упіцца, улезці;
wrazić się w pamięć — урэзацца ў памяць; засесці ў памяці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)