шпу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Невялікі, звычайна драўляны цыліндр, на які намотваецца што-н.

Ш. нітак.

2. Прыстасаванне ў швейных, ткацкіх і пад. машынах для намотвання нітак.

3. Тое, што і шпуля (у 3 знач.; спец.).

|| прым. шпу́лечны, -ая, -ае і шпу́лькавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

humble​1 [ˈhʌmbl] adj.

1. сці́плы; пако́рны; пачці́вы;

a humble follower сці́плы паслядо́ўнік;

in my humble opinion на мой сці́плы по́гляд;

a humble request пако́рная про́сьба

2. ні́зкі па стано́вішчы або́ сацыя́льным ста́тусе;

of humble birth/origins ні́зкага/нязна́тнага пахо́джання;

a humble station in life сці́плае ме́сца ў грама́дстве

3. невялі́кі; про́сты, бе́дны, сці́плы;

a humble house про́сты/бе́дны дом;

a humble income сці́плы/невялі́кі дахо́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кабарэ́

(фр. cabaret)

невялікі рэстаран або начны клуб з эстраднай праграмай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гарбу́зік, ‑а, м.

1. Памянш. да гарбуз (у 2 знач.); невялікі гарбуз. Адзін сынок Юзік і той — як гарбузік. З нар.

2. Гарбузовае семечка. Лушчыць гарбузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́чык, ‑а, м.

Тое, што і квач (у 1 знач.); невялікі квач. [Сцёпка] ішоў па вуліцы, размахваў вядзерцам з клеем і канцом квачыка праводзіў па штыкецінах. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лік, ‑а, м.

Разм. Памянш. да кол (у 1 знач.); невялікі кол, калок. Са снегу мясцінамі выглядаюць канцы жэрдак ды яшчэ няроўныя крывыя колікі парканаў. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крупару́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Тое, што і крупадзёрка. Ладуцька сабраў праўленне, параіўся, прыкінуў, што можа даць калгасу невялікі млын, крупарушка. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малалітра́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае мала вадкасці, мае невялікі літраж. Малалітражны бак.

2. Які расходуе мала гаручага; з цыліндрамі невялікага літражу (пра аўтамабіль). Малалітражны аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набажэ́нства, ‑а, н.

Царкоўная служба, богаслужэнне. Сёння ў касцёле першае набажэнства. Колас. Як пачалося набажэнства і выпаў час адпачыць, .. [званар] прысеў на невялікі ўслон.. і закурыў. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пянчу́к, пенчука, м.

Невялікі пень. На невысокім пенчуку пры агеньчыку сядзеў чалавек у шэрай суконнай світцы. Якімовіч. Глядзіш — то там, то тут свежы нізкі пянчук. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)