«НА́ША ВО́ЛЯ»,
газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася з 4 да 12.3.1927 у Вільні на бел. мове замест закрытай газ. «Наш голас». Рэдактар-выдавец М.Машара. Прытрымлівалася праграмных поглядаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Крытыкавала адносіны польск. улад да заходнебел. народа, змяшчала матэрыялы пра несправядлівую падатковую сістэму, нявырашанае агр. пытанне, паланізацыю бел. школы. Асвятляла культ. жыццё ў Зах. Беларусі, друкавала творы А.Салагуба, Я.Гаўрыліка і інш. Выйшлі 4 нумары, з іх 2 канфіскаваны. Закрыта польск. ўладамі.
С.В.Говін.
т. 11, с. 247
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЙО,
дзяржава народа іаруба на тэр. паўн.-зах. Нігерыі ў 14—19 ст. Да 2-й пал. 18 ст. падпарадкавала б.ч. інш. дзяржаў іаруба. Удзельнічала ў еўрап. гандлі рабамі, кантралявала асн. шляхі вывазу рабоў з унутр. раёнаў кантынента. На чале О. стаяў алафін (правіцель), улада якога была абмежавана саветам знаці. З канца 18 ст. пачаўся заняпад О. У 1836 войскі халіфата Сакота разбурылі сталіцу О. — г. Ойо, пасля чаго яна існавала як невял. дзярж. ўтварэнне. У 1893 абвешчана брыт. пратэктаратам.
т. 11, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ІЧ (Іован) (11.11.1726, Срэмскі-Карлаўцы, Сербія — 11.12.1801),
сербскі гісторык. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1756). Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў...» (Вена, 1794—95, ч. 1—4), у якой найб. каштоўнасць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да 2-й пал. 18 ст. У гэтым творы Р. адлюстраваўся рост. нац. самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад тур. няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
т. 13, с. 269
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙЗІН (Рува Шоламанавіч) (1911, Лондан — 1942 ?),
яўрэйскі паэт. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Слуцку. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1937). Друкаваўся з 1929. Аўтар зб-каў вершаў «Цяжкай працай» (1934), «Вершы» (1940), паэмы «Вялікая хартыя» (1935)., Услаўляў героіку грамадз. вайны, працоўны энтузіязм народа. На бел. мову яго вершы перакладалі А.Зарыцкі, Р.Няхай.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
У кн.: Дзень паэзіі — 71. Мн., 1971;
У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні. Мн., 1978.
т. 13, с. 562
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФРО́НІЙ УРАЧА́НСКІ (свецкае Стойка Уладзіславаў; 1739, г. Коцел, Балгарыя — 22 ці 23.9.1813),
балгарскі царк. дзеяч, пісьменнік і асветнік. З 1762 святар у г. Коцел, з 1794 епіскап у г. Враца (адсюль празванне Урачанскі). Ратуючыся ад тэрору турэцкіх ваен.-рабаўнічых атрадаў кірджаліяў, у 1803 эмігрыраваў у Бухарэст. У зб. «Штодзённік» (1806, першая друкаваная кніга новабалг. л-ры) і інш. творах выступаў супраць засілля грэч. духавенства, за асвету балг. народа, зрабіў важны крок у развіцці балг. літ. мовы.
Тв.:
Рус. пер. — Жизнеописание. Л., 1976.
т. 14, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА (Мікалай Мікалаевіч) (28.9 1905, г. Курск, Расія — 24.12.1980),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Маскоўскі мех. ін-т імя Ламаносава (1931). Друкаваўся з сярэдзіны 1920-х г. У лірыцы пераважае грамадз.-патрыят. тэматыка. Творы 1950—70-х г. вызначаюцца філасафічнасцю, спавядальнасцю, асэнсаваннем гісторыі свайго народа, асабістага лёсу. Аўтар зб-каў «Незабыўнае» (1959), «Завеі і лебедзі» (1970), «Трыліснік» (1980) і інш. На рус. мову пераклаў вершы і паэму «Курган» Я.Купалы, вершы А.Куляшова, С.Грахоўскага, К.Кірэенкі, А.Пысіна.
М.І.Мішчанчук.
т. 14, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
менталітэ́т
(ням. Mentalität, ад лац. mens, -ntis = розум, мысленне)
сукупнасць псіхічных, інтэлектуальных, ідэалагічных, рэлігійных, эстэтычных асаблівасцей мыслення народа, сацыяльнай групы або індывіда, якая выяўляецца ў культуры, мове, паводзінах і г. д.; светаўспрыманне, настрой думак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дабро́, ‑а, н.
1. Усё добрае, станоўчае; проціл. зло, ліха. Уяўленні аб дабры і зле так мяняліся ад народа да народа, ад веку да веку, што часта прама супярэчылі адно аднаму. Энгельс. // Удача, поспех. Я табе раю, як прыяцель, які хоча табе дабра. Чорны. Ад ліха ціха і дабра не чуваць. Прыказка.
2. Добрыя справы, учынкі. Шмат дабра потым рабіў Рымша бедным людзям: і грашамі памагаў, і ад ліхіх паноў бараніў. Якімовіч.
3. Разм. Маёмасць, пажыткі. Поўны куфар дабра. □ Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы, Дабра, набытку былі горы. Колас. // Іран. Пра што‑н. непрыгоднае, непатрэбнае. Такога дабра не трэба і дарма. З нар.
•••
Не давядзе (не давядуць) да дабра гл. давесці 1.
Не з дабра — не ад добрага жыцця.
Не к дабру — пра тое, што прадказвае нядобрае або можа прывесці да непрыемных вынікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА СКАНДЭРБЕ́ГА»,
помнік бел. перакладной л-ры пач. 17 ст. Матэрыялам для аповесці паслужыла нац.-вызв. барацьба алб. народа пад кіраўніцтвам Г.Кастрыёці, празванага Скандэрбегам, супраць тур. нашэсця ў 15 ст. Бел. пераклад зроблены з раздз. «Пра Скандэрбега Македона, албанскага князя» працы польск. гісторыка М.Бельскага «Хроніка ўсяго свету» (1551). У параўнанні з польск. крыніцай аповесць дэмакратызавана: Скандэрбег у барацьбе з туркамі апіраецца не на феадалаў, а на народ, гуманна ставіцца да мірнага тур. насельніцтва. У творы падкрэслена агульнаеўрап. значэнне барацьбы Скандэрбега.
Публ.:
Повесть о Скандербеге. М.; Л., 1957.
т. 1, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВІ́К (Даніла) (псеўд.; сапр. імя і гады жыцця невяд.),
аўтар нелегальнай гектаграфічнай брашуры на рус. мове «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае». Датавана 16.12.1882. Аўтар, студэнт-беларус Пецярбургскага ун-та, належаў да групы народнікаў. З любоўю пісаў пра свой народ, яго нац. характар. Не бачыў класавага размежавання ў бел. вёсцы, перабольшваў ролю інтэлігенцыі ў справе сац. і нац. вызвалення бел. народа, ставіў перад ёю толькі асветныя задачы.
Тв.:
У кн.: Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.
Літ.:
Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 58—63.
т. 2, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)