БЯЛЯ́ВІН (Евель Самуілавіч) (3.5.1920, г. Барысаў — 10.9.1972),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб (1937), ваен. школу лётчыкаў (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Закаўказскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір авіязвяна, эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Зрабіў каля 300 баявых вылетаў. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬЧУ́К (Эдуард Антонавіч) (н. 28.5.1936, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і арганізацыі аховы здароўя. Д-рмед.н., праф. (1994). Скончыў Мінскімед.ін-т (1959). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1987 дэкан). Навук. працы па пытаннях арганізацыі мед. абслугоўвання сельскага насельніцтва. Распрацаваў методыку мед. рэабілітацыі ў лячэбна-прафілактычных установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТЧА́ННІКАЎ (Кім Аляксандравіч) (9.5.1924, в. Рэпкі Валынскай вобл., Украіна — 13.12.1981),
бел. вучоны ў галіне санітарыі і гігіены. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Мінскімед.ін-т (1957). З 1957 у Бел.сан.-гігіенічным НДІ, з 1972 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту. Навук. працы па даследаванні таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперым. тэрапіі атручэння фосфарарганічнымі злучэннямі, спартыўнай гігіене.
бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-рмед.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскімед.ін-т (1934). З 1943 працаваў у ім, з 1960 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па гігіене, планіроўцы сельскіх нас. пунктаў, камунальнай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРНАСЕ́К (Ірына Францаўна) (н. 17.1.1953, в. Чаранкі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскіін-т культуры (1976). Друкуецца з 1978. Маральна-этычныя праблемы — тэма мацярынства, жаночыя турботы, мудрасць і высокая духоўнасць працоўнага чалавека, карані чалавечай спагады, дабрыні ў кн. апавяданняў «Ліст да сына» (1986), тэмы эміграцыі і гістарычныя ў кн. аповесцей «Гульні над студняй» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЫРАЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 10.8.1937, в. В.Бушкава Магілёўскага р-на),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Мінскімед.ін-т (1962), з 1980 працуе ў ім. Навук. працы па хірургіі жоўцевых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ТАЎ (Раман Цімафеевіч) (н. 1.1.1923, в. Рэкта Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Мінскі фінансавы тэхнікум (1956). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1943 у 10-й Журавіцкай партыз. брыгадзе, з кастр. 1943 на фронце. Разведчык радавы К. вызначыўся ў маі —ліп. 1944 і сак. 1945 у баях на тэр. Украіны, Польшчы і Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГА (Георгій Вікенцьевіч) (20.7.1919, в. Блячына Клецкага р-на Мінскай вобл. — 25.1.1990),
бел. вучоны-рэўматолаг. Д-рмед.н. (1977), праф. (1978). Скончыў Мінскімед.ін-т (1952). У 1961—86 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па лячэнні рэўматызму, сасудзістай паталогіі.
Тв.:
Гипертоническая болезнь как нарушение саморегуляции кровообращения. Мн., 1969 (разам з М.І.Арынчыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЧБАВАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ НДІ, Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-даследчы інстытут лічбавага тэлебачання». Засн. 31.3.1959 як спецыялізаванае канструктарскае бюро (СКБ) пры Мінскім радыёзаводзе. У 1991 на базе СКБ створаны МінскіНДІ лічбавага тэлебачання вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1995 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэлевізійнай тэхнікі, сістэм кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання, вырабаў аўдыятэхнікі, нестандартнай кантрольна-вымяральнай апаратуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЕ́ШКА (Леў Восіпавіч) (н. 22.2.1920, г. Екацярынбург, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1971). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1952). У 1986—96 у БДУ. Навук. працы па фазавых пераўтварэннях. Распрацаваў методыку нарошчвання аднародных монакрышталічных плёнак алмазу.
Тв.:
Физические основы ядерного оружия Мн., 1966;
Молекулярная физика и введение в термодинамику. Мн., 1977.