Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
скульпту́ра, ‑ы, ж.
1. Від выяўленчага мастацтва — стварэнне аб’ёмных вобразаў (барэльефаў, статуй і пад.) з гліны, каменя, металу і пад. Займацца скульптурай. □ Праца.. з’яўляецца вядучай тэмай савецкага выяўленчага мастацтва — жывапісу, графікі, скульптуры.«Беларусь».На аддзяленні скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута быў аб’яўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла.«Помнікі».
2. Твор гэтага віду мастацтва. На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы са своеасаблівымі скульптурамі каталіцкіх святых.Колас.Праходзячы міма скульптуры студэнта, схіленага над разгорнутай кнігай. Максім Сцяпанавіч зноў захваляваўся.Карпаў.//зб. Сукупнасць такіх твораў. Беларуская скульптура.
[Лац. sculptura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літарату́ра, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць твораў пісьменнасці таго ці іншага народа.
2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова, мовы; творы гэтага віду мастацтва. Руская літаратура. Беларуская літаратура.
3. Сукупнасць друкаваных твораў якой‑н. галіны ведаў, па якому‑н. спецыяльнаму пытанню. Палітычная літаратура. Тэхнічная літаратура.
•••
Мастацкая літаратура — тое, што і літаратура (у 2 знач.).
[Лац. litteratura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і рамесны. Рамесніцкі промысел. Рамесніцкае вучылішча. □ Напярэдадні XVI стагоддзя Мінск ператвараецца ў важны гандлёвы і рамесніцкі горад.«Полымя».
2. Які мае адносіны да рамесніцтва (у 2 знач.), рамесніка (у 2 знач.), уласцівы ім. Рамесніцкі падыход да мастацтва. □ А. Ністаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць, напышлівую дэкламацыю.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
patronize
[ˈpeɪtrənaɪz]
v.
1) быць ста́лым кліе́нтам, наве́днікам
2) падтры́мваць, спрыя́ць, быць мэцэна́там (маста́цтва, бале́ту)
3) ста́віцца пабла́жліва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прафанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Апошліць (апашляць), па-невуцку сказіць (скажаць) што‑н. агульнапрынятае (ідэю, вучэнне, твор мастацтва і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераасэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Асэнсаваць па-новаму, інакш. Каб .. [гістарычны факт] зрабіўся з’явай мастацтва, яго трэба пераасэнсаваць, прапусціць праз сваё аўтарскае праламленне.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
італья́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Італіі, італьянцаў, належыць ім. Італьянская мова. Італьянскае мастацтва.
•••
Італьянскае акногл. акно.
Італьянская бухгалтэрыягл. бухгалтэрыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дакументалі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сукупнасць дакументальных твораў мастацтва. Дакументалістыка ў нас займае добрую долю ў кніжнай прадукцыі, што выпускаецца выдавецтвамі.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руплі́вец, ‑ліўца, м.
Разм. Пра дбайнага, клапатлівага, стараннага чалавека. Гэта .. быў узор рупліўца на ніве народнага мастацтва, самаахвярнага барацьбіта за яго ўздым.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)