Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
варо́наж., прям., перен. воро́на;
◊ варо́н страля́ць (лічы́ць) — воро́н счита́ть; зева́ть по сторона́м;
в. ў паўлі́навым пе́р’і — воро́на в павли́ньих пе́рьях;
в. загуме́нная — бран.о́лух царя́ небе́сного;
бе́лая в. — бе́лая воро́на;
пу́жаная в. і куста́ баі́цца — посл. пу́ганая воро́на и куста́ бои́тся;
страля́ў у варо́ну, а папа́ў у каро́ву — погов. ме́тил в воро́ну, а попа́л в коро́ву
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
reckon
[ˈrekən]1.
v.t.
1) падлі́чваць
She never reckons the cost — Яна́ ніко́лі не падлі́чвае кошт
2) лічы́ць (-ца)
This person is to reckoned with — З гэ́тай асо́бай трэ́ба лічы́цца
2.
v.i.
1) разьлі́чваць, спадзява́цца
I reckon the weather will be good — Спадзяю́ся, што надво́р’е бу́дзе до́брае
2) разьлі́чвацца, распла́чвацца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кампу́т, ко́мпут ’агульны рахунак, рэестр, колькасць асоб, прадметаў’ (Нас.), ст.-бел.компутъ ’лік. спіс’, са ст.-польск.komput ’тс’ < лац.computus ’рахунак’ < computāre ’лічыць’. Параўн. яшчэ ст.-бел.кампутовать (гл. Булыка, Запаз. 165).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блясна́ (БРС). Рус.блесна́ ’тс’. Фасмер, 1, 174 (а перад ім Буга, РФВ, 70, 101), указвае на сувязь з літ.blìzgė ’тс’. Няпэўна. Хутчэй, як лічыцьШанскі, 1, Б, 138, ад blěskъ ’бляск’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ленька ’мала’ (калінк., З нар. сл.) можна лічыць працягам ст.-рус.маленько ’трохі’, ’нядоўга’ (XV ст.). Да ма́ленькі, малы́ (гл.). Аднак націск на ма‑ можа сведчыць аб запазычанні з рус. мовы (ад старавераў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акадэ́мія (БРС), ст.-бел.академия (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.) праз польск.akademija або непасрэдна з лац.academia (Фасмер, 1, 65; Шанскі, 1, А, 56–57). Крукоўскі (Уплыў, 78) лічыць гэта слова русізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Склі́зкі ‘слізкі’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Юрч., Ян., Сцяшк.), склі́знуць, склізо́та, склізь ‘слізь’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.). Укр.скли́знути ‘выслізнуць, уцячы’, рус.скли́зкий, скли́знуть, славен.sklizək, серб.-харв.скли̏зак, кли̏зак ‘склізкі’, кли́зити ‘слізгаць(ца)’, ц.-слав.сколъзати, сколъзнѫти. Фасмер (3, 642) лічыць, што тут скрыжавалася некалькі асноў, параўн. яшчэ чэш.klouzati ‘слізгаць’, kluzký ‘склізкі’, славац.klzký ‘тс’, klzať se ‘слізгаць, спаўзаць’ (гл. пад коўзаць). Гл. яшчэ слізкі. Рэканструкцыю прасл.*skъlьzъkъ або *skъlъzъkъФасмер (там жа) лічыць няпэўнай. Глухак (554) рэканструюе *sklizъkъ, якому адпавядаюць склізкі, рус.скли́зкий, славен.sklizek, што узыходзіць да і.-е.*(s)lei‑ (гл. сліна); і *slizъkъ, якому адпавядаюць слі́зкі, рус.слі́зкий, польск.ślizki, чэш.slizký, славен.slízek, што узыходзіць да *slizь (гл. слізкі). Астроўскі (ABSl, 29, 155) склізкілічыць вынікам кантамінацыі ско́ўзкі (гл. коўзацца) і польск.ślizki ‘коўзкі; слізкі’, што цяжка давесці, перш за ўсё, па лінгвагеаграфічных прычынах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛЕ́НТНАСЦЬ (ад лац. valentia сіла),
здольнасць атама хім. элемента ўтвараць пэўную колькасць хімічных сувязяў з інш. атамамі. Паняцце «валентнасць» увёў англ. хімік Э.Франкленд (1853). Велічыня валентнасці атама хім. элемента вызначаецца колькасцю атамаў вадароду (прынята лічыць аднавалентным), якія ён далучае пры ўтварэнні гідрыдаў (злучэнні з вадародам). Напр., атам хлору далучае 1 атам вадароду (хлорысты вадарод HCl), атам кіслароду — 2 атамы (вада H2O), таму валентнасць хлору і кіслароду ў гэтых злучэннях адпаведна 1 і 2. Паняцце «валентнасць» атрымала развіццё ў квантава-хім. тэорыі хім. сувязі. Паводле гэтай тэорыі велічыня валентнеасці атама (спін-валентнасць) вызначаецца колькасцю электронных пар, якія фарміруюцца пры ўтварэнні хім. сувязяў паміж дадзеным і інш. атамамі за кошт абагульнення іх электронаў з няспаранымі спінамі. Электроны атама, якія могуць удзельнічаць у фарміраванні агульных электронных пар, наз. валентнымі (электроны вонкавых электронных слаёў). У атамах элементаў з недабудаваным перадапошнім слоем (напр., у атамаў жалеза Fe, марганцу Mn, вальфраму W) валентнымі могуць быць і некаторыя электроны гэтага слоя. Многія элементы маюць пераменную валентнасць (напр., у серавадародзе H2S, аксідах SO2 і SO3 валентнасць серы адпаведна 2, 4, 6).
Валентнасць вызначаецца толькі колькасцю кавалентных сувязяў. Для злучэнняў з іоннай сувяззю выкарыстоўваецца паняцце акіслення ступень, якая колькасна роўная валентнасці, але дадаткова характарызуецца дадатным ці адмоўным знакам. У комплексных злучэннях і іонных крышталях каардынацыйны лік атамаў (іонаў) перавышае велічыню спін-валентнасці, таму карыстаюцца паняццем каардынацыйнай валентнасці, якая колькасна роўная суме спін-валентнасці і колькасці атамаў (іонаў), дадаткова звязаных з валентнанасычаным атамам. Напр., у комплексным злучэнні гексафтораалюмінат (III) натрыю Na3[AlF6] спін-валентнасць атама алюмінію 3, ступень акіслення +3, але пры ўтварэнні злучэння з AlF3 і NaF атам валентнанасычанага Al дадаткова хімічна звязваецца з 3 іонамі F−, таму каардынацыйная валентнасць алюмінію ў гэтым злучэнні 6. Гл. таксама Комплексныя злучэнні, Малекула, Крышталі.
Літ.:
Чаркин О.П. Проблемы теории валентности, химической связи, молекулярной структуры. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІКу матэматыцы,
адна з асн.матэм. абстракцый, звязаная з выражэннем колькаснай характарыстыкі прадметаў. У самым простым выглядзе паняцце Л. ўзнікла ў першабытным грамадстве і вызначалася неабходнасцю правядзення падлікаў і вымярэнняў у практычнай дзейнасці чалавека. Потым Л. становіцца асн. паняццем матэматыкі і далейшае развіццё гэтага паняцця звязана з вывучэннем яго агульных заканамернасцей (гл.Лікаў тэорыя).
Паняцце натуральных Л. (1, 2, 3, ...) узнікла ў глыбокай старажытнасці з патрэбы параўноўваць і колькасна характарызаваць (лічыць) розныя мноствы прадметаў. З узнікненнем пісьменства Л. пазначалі рыскамі на матэрыяле, які служыў для запісу, напр. папірусе, гліняных таблічках. Пазней уведзены інш. знакі для абазначэння вял. лікаў. З цягам часу паняцце натуральнага Л. набыло больш абстрактную форму, якая ў вуснай мове перадаецца словамі, на пісьме — спец. знакамі. Важным крокам з’яўляецца асэнсаванне бясконцасці натуральнага раду Л., што адлюстравана ў помніках антычнай матэматыкі, працах Эўкліда і Архімеда. Паняцце аб адмоўных Л. узнікла ў 6—11 ст. у Індыі. Аналіз аперацый складання, адымання, множання і дзялення Л. спрыяў узнікненню навукі пра Л. — арыфметыкі. Узнікненне дробавых (рацыянальных) Л. звязана з патрэбамі праводзіць вымярэнні. Напр., даўжыня вымяралася адкладаннем адрэзка, прынятага за адзінку; аднак адзінка вымярэння не заўсёды ўкладвалася цэлую колькасць разоў, што вяло да дзялення цэлага на часткі. Патрэба ў дакладным выражэнні адносін велічынь (напр., адносіны дыяганалі квадрата да яго стараны) прывяла да ўводу ірацыянальных Л. Пры рашэнні лінейных і квадратных ураўненняў паводле фармальных правіл іншы раз атрымліваліся адмоўныя і ўяўныя Л., якім быў нададзены строгі сэнс — узнікла алгебра. Неабходнасць вывучаць фіз. працэсы, неперарыўныя ў прасторы і часе (напр., рух цела), стымулявала ўвядзенне сапраўдных Л. і паняцця лікавай прамой, што з’явілася асновай стварэння матэм. аналізу. Далейшае развіццё паняцця Л. прывяло да камплексных лікаў, гіперкамплексных лікаў, р-адычных лікаў.
Літ.:
Нечаев В.И. Числовые системы. М., 1975;
Бейкер А. Введение в теорию чисел: Пер. с англ.Мн., 1995.