ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,26 км², даўж. 800 м, найб. шыр. 420 м, найб. глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 5 м, пад лесам. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі заліваў. У цэнтры возера востраў пл. 0,4 га. Дно выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. Уклеенка.
т. 6, с. 188
т. 6, с. 188
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯ́СЦІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Расонскім р-не Віцебскай вобл., каля в. Клясціцы. Створана на р. Нішча ў 1959. Пл. 1,2 км², даўж. 12 км, найб. шыр. 200 м, найб. глыб. 7 м, аб’ём вады 2,52 млн. м³. Берагавая лінія моцна парэзаная, берагі параслі лесам, вышыня берагоў у вярхоўі да 5 м, каля плаціны 10—15 м. Дно выслана пяском, слаба заілена. Ёсць дробныя астравы. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 226,8 млн. м³. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Клясціцкая ГЭС).
т. 8, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
line1 [laɪn] n.
1. лі́нія, ры́са;
a straight/curved line прама́я/крыва́я лі́нія
2. лі́нія (сувязі, чыгункі);
line engaged лі́нія заня́тая;
The line is bad. Дрэ́нна чува́ць;
Hold the line. Не вешай трубку.
3. рад, шэ́раг; чарга́
4. маршчы́на (на твары)
5. радо́к;
Drop me a line. Напішы мне хоць радок.
6. pl. lines рэ́пліка, сло́вы ро́лі
7. вяро́ўка, лёска;
She put her washing on the line. Яна павесіла бялізну на вяроўку.
8. напра́мак, накіру́нак
9. кампа́нія (транспартная)
10. пазі́цыя, курс, ста́ўленне, палі́тыка;
take a hard line заня́ць цвёрдую пазі́цыю
11. рабо́та, род заня́ткаў;
What’s his line? Чым ён займаецца?
12. infml інтарэ́с, прые́мны заня́так;
Cooking isn’t in my line. Я не люблю гатаваць ежу.
13. радаво́д
14. : be on line comput. працава́ць на камп’ю́тары, быць у інтэрнэ́це;
go on line падключы́цца да інтэрнэ́ту
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
грані́ца, ‑ы, ж.
1. Прыродная або ўмоўная лінія, якая раздзяляе два сумежныя ўчасткі зямлі, дзве адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі і пад.; мяжа. Рэчка паўставала перада мной не толькі як граніца сенажацей двух калгасаў, а як нейкая своеасаблівая мяжа паміж двума светамі: цяжкім мінулым і шчаслівым сённяшнім днём. Шуцько. // Лінія, якая раздзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў. Дзяржаўная граніца. □ Цяпер мяне кліча Радзіма, І я на граніцу іду. Панчанка.
2. Мера дазволенага; край, рубеж. Аўгіння жартаваць жартавала, але граніц у сваіх дурасцях не пераступала. Колас.
•••
За граніцай — у замежных дзяржавах.
За граніцу — у замежныя дзяржавы.
З-за граніцы — з замежных дзяржаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіра́ль, ‑і, ж.
1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі. Апісаць спіраль. // Лінія, кірунак такога выгляду, формы. Частку лескі абкруціце па спіралі вакол вудзільна і прапусціце пад гумавую трубку на вяршыні. Матрунёнак. // Прадмет, рэч і пад., звітыя, скручаныя па такой лініі. Спіралі плюшчу. □ Спіраль важкага каната са свістам развінулася. Самуйлёнак. // у знач. прысл. спіра́ллю. У выглядзе такой лініі. Дарога спіраллю віецца. Вялюгін.
2. Дрот ці спружына спецыяльнага прызначэння, якія маюць вінтавую форму. Паспяшаўся на палубу, а прас не выключыў. Спіраль перагарэла. Мыслівец.
3. Фігура вышэйшага пілатажу. Самалёт задрыжаў, увайшоў у крутую спіраль. Алешка.
[Ад лац. spira — выгіб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СВІ́РСКІЯ,
княжацкі род герба «Ліс» у ВКЛ. Першыя прадстаўнікі роду вядомы з дакументаў 1-й трэці 15 ст., валодалі маёнткамі Свір (адсюль прозвішча), Сырмеж, Споры, Мядзел, Варняны і інш. Андрэй С. падпісаў Кірстымонскі мірны дагавор 15.5.1432 вял кн. Свідрыгайлы з Інфлянцкім ордэнам. Браты Эрык і Раман С. падпісалі акты Трокскай уніі 1433 і Гродзенскай уніі 1434, вядомы таксама іх брат (?) Івашка. Унукамі Эрыка былі: Андрэй Петкавіч (? — пасля 1503) — канонік віленскі, пробашч варнянскі, валодаў маёнткам Варняны; Якуб Петкавіч(? — даі 528) — харунжы свірскі; Марцін і Міхал Петкавічы (? — пасля 1503). Унук Івашкі Юхна прадаў у 1528 Ю.Радзівілу свой маёнтак разам з г. Свір і правам карыстання воз. Свір. Андрэй Юхнавіч (? — пасля 1533) прадаў у 1527 сваю частку Мядзела Гаштольду, астатнюю частку яму ж разам з братам Войцехам у 1533. Войцех Юхнавіч (?—1547) — харунжы крэўскі і свірскі (згадваецца з 1540). Унук Міхала Петкавіча Лукаш Баляслававіч (? — 1593) — пісар віленскага ваяводы М.Радзівіла Чорнага, дваранін гаспадарскі, маршалак гаспадарскі з 1565, староста крэўскі (згадваецца з 1569), цівун бяржанскі. Януш Баляслававіч (?—1597) — мастаўнічы полацкі (згадваецца з 1561), маршалак гаспадарскі (згадваецца з 1566), намеснік віленскі (згадваецца з 1588). Адзін з унукаў Марціна Петкавіча. Якуб Аляксандравіч (? — 1585) — маршалак гаспадарскі з 1580. Гэтая лінія роду С. і лінія Міхала Петкавіча мелі працяг.
У.М.Вяроўкін-Шэлюта.
т. 14, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ха́рдлайнер
(англ. hard-liner, ад hard = цвёрды + line = лінія)
прыхільнік жорсткага курсу ў палітыцы, праціўнік кампрамісаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыягана́ль 1, ‑ю, м.
Шчыльная баваўняная або шарсцяная тканіна з косымі рубчыкамі.
дыягана́ль 2, ‑і, ж.
Прамая лінія, якая злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, што ляжаць не ў адной плоскасці.
•••
Па дыяганалі — наўскасяк, не пад прамым вуглом (ісці, рухацца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пункці́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пункціру, з’яўляецца пункцірам. Пункцірная лінія. // перан. Ледзь акрэслены, зроблены ў агульных рысах, накідах. У гэтых фразах Багдановічу сапраўды, дзе тэзісна, дзе пункцірна, удалося акрэсліць атмасферу палітычнай барацьбы і культурнага жыцця ў Беларусі першых дзесяцігоддзяў XVI ст. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суто́кі, ‑аў; адз. няма.
1. Месца, дзе зліваюцца два водныя патокі. Сутокі рэк.
2. Разм. Лінія сутыкнення, мяжа. Я люблю гэтыя далі, калі над імі разнімае сваё крылле грозная хмара і выкочвае велізарныя, златарунныя клубкі, кідаючы гняўлівыя цені на сутокі неба і зямлі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)