ві́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом.
Штэпсельная в.
2. Такое становішча пры стральбе, калі адзін снарад падае бліжэй, а другі далей ад цэлі (спец.).
Узяць батарэю ў вілку.
|| прым. ві́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ска́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Вельмі цвёрды камень для выкрэсвання агню; крэмень.
2. Тлушчавая кропля на зваранай страве (разм.).
Крупеня тлустая, аж скалкі плаваюць.
|| памянш. ска́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.).
|| прым. ска́лачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спасла́цца, спашлю́ся, спашле́шся, спашле́цца; спашлёмся, спашляце́ся, спашлю́цца; спашлі́ся; зак.
Указаць на каго-, што-н. у пацвярджэнне ці апраўданне чаго-н.; прывесці ў якасці доказу.
С. на аўтарытэтныя крыніцы.
|| незак. спасыла́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. спасы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. і спасыла́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падасла́ць¹, -дашлю́, -дашле́ш, -дашле́; -дашлём, -дашляце́, -дашлю́ць; -дашлі́; -дасла́ны; зак., каго (што).
1. Паслаць з тайнай мэтай.
П. шпіёна.
2. Прыслаць (у 2 знач.; разм.).
П. фурманку.
|| незак. падсыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. падсы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. і падсыла́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грабі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Сельскагаспадарчая машына для зграбання сена, рабочай часткай у якой з’яўляюцца металічныя зубы. Конная грабілка. □ Стракочуць грабілкі, махаючы галовамі, бразгаюць цуглямі коні. Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́сілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Абл. Дужка вядра, чайніка, бітона і пад. [Міша] адышоўся на некалькі крокаў ад прылаўка і спыніўся, трымаючы на гэты раз бітончык за восілку. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
багамо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Жан. да багамолец. [Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку. Клімковіч. Дзве старыя бярозы, як багамолкі, высяцца абапал брамы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ката́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Стол на колцах для перавозкі хворых у бальніцы. Апоўначы Валю ўзялі ў аперацыйную. Яе не павялі, як звычайна, а паклалі на каталку. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́лкі, ‑лак; адз. няма.
1. Доўгая палка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы, пры дапамозе якой ставяць у печ і вымаюць з яе гаршкі, чыгункі і пад.
2. Тое, што і вілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гамёлак, ‑лка, м. і гамёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Вялікі кусок (хлеба, сыру і пад.). Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)