Супо́л ’вузел на нітцы, вяроўцы і інш.’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск.supeł ’вузел’, форма з мазурэннем; у гаворках таксама szupeł, szypuł/sypuł, каш.šipeł ’тс’ і г. д. Борысь (587) мяркуе аб сувязі з szypułka ’сцябло, на якім знаходзіцца кветка або плод’ і прапаноўвае як пераходнае звяно значэнне ’завязь (кветкі або садавіны), якая мае форму звітага шарыка, вузла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіняво́д — нейкая расліна з паралельнымі назвамі конікі, чаравічкі (віл., Стан.). Параўн. укр.синьово́д ‘рагулькі, Delphinium L.’, якое па колеры і форме кветкі збліжаецца з синьово́д ‘птушка зімародак, Alcedo atthis L.’, што да си́ній і вода́ (ЕСУМ, 5, 239). Несумненная сувязь з сіні (гл.), спецыфічная форма кветак адлюстравана ў іншых назвах, што могуць нагадваць галаву воднай птушкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́хнуць, -ну, -неш, -не; сох, -хла; -ні; незак.
1. Рабіцца сухім, трацячы вільгаць.
На лузе сохне сена.
У горле сохне (безас.; перасыхае).
2. Вянуць, гінуць (пра расліны).
Пакаёвыя кветкі чамусьці сохнуць.
Трава сохне без дажджу.
3.перан. Худзець (ад хваробы, перажыванняў, цяжкай працы).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца, разгарнуцца, пакрыцца лістамі (пра пупышкі, кветкі, лісты).
Распусціліся бярозы.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расплесціся, развіцца (пра што-н. заплеценае).
Косы распусціліся.
3. Пачаць весці сябе непрыстойна; стаць недысцыплінаваным (разм.).
Распусціліся дзеці без бацькі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан.
Масла распусцілася на патэльні.
5. Разысціся, растварыцца ў вадзе.
У гарачай вадзе цукар хутка распусціўся.
|| незак.распуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.распуска́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ру́жа, -ы, мн. -ы, руж, ж.
1. Расліна з прыгожымі шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі і сцяблом, звычайна пакрытым шыпамі.
Усеяць чый-н. шлях ружамі (перан.: зрабіць чыё-н. жыццё лёгкім, шчаслівым).
2. Архітэктурнае або ювелірнае ўпрыгожанне, якое схематычна перадае форму кветкі гэтай расліны.
○
Ружа вятроў (спец.) —
1) графічнае адлюстраванне паўтаральнасці напрамку вятроў у пэўным месцы;
2) вятры, якія дзьмуць адначасова ў розных напрамках.
|| памянш.ру́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.ру́жавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. алей.
Сямейства ружавых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АНЕМАФІЛІ́Я (ад анема... + ...філія),
анемагамія, ветраапыленне, прыстасаванасць раслін да перакрыжаванага апылення з дапамогай ветру. Адзіны спосаб апылення ў хвойных. Характэрна таксама для многіх кветкавых раслін — злакаў, асаковых, многіх дрэвавых двухдольных раслін (бяроза, асіна, дуб, граб, ляшчына і інш.). У ветраапыляльных раслін звычайна адсутнічае або значна рэдукаваны калякветнік, шматлікія непрыкметныя кветкі сабраны ў суквецці, пазбаўлены афарбоўкі і паху, утвараюць шмат лёгкага сыпкага пылку і інш. Цвіценне часта адбываецца да разгортвання лісця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ ((Grew) Неемія) (26.9.1641, г. Ковентры, Вялікабрытанія — 25.3.1712),
англійскі ўрач і батанік, адзін з заснавальнікаў анатоміі раслін. Сакратар Лонданскага каралеўскага т-ва (1677). Вучыўся ў Кембрыджы, скончыў Лейдэнскі ун-т (Галандыя, 1671). Навук. працы па пытаннях будовы і полу раслін. Апісаў мікраскапічную будову кораня, сцябла, лісця, пладоў і інш. Увёў у батаніку паняцці «тканка» і «парэнхіма». Развіваў ідэю пра адзінства будовы тканак, апісаў вусцейкі, лічыў кветкі органамі палавога размнажэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДРЭ́ВА ПАДАРО́ЖНІКАЎ»,
неафіцыйная назва равеналы мадагаскарскай (Ravenala madagascariensis) сям. бананавых. Эндэмік а-воў Мадагаскар і Рэюньён.
Дрэвападобная травяністая расліна з прамастойным сцяблом выш. да 10 м. Лісце буйное, простае, ад ветру разрываецца на долі да сярэдняй жылкі, размешчана веерападобна. У доўгіх пазухах лістоў назапашваецца вада, якая часам выкарыстоўваецца падарожнікамі для піцця (адсюль назва). Кветкі сабраны ў коласападобныя суквецці. Плод — ягадападобны, накшталт банана, формаю нагадвае агурок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХДО́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
віды раслін, у якіх жан. і мужч. генератыўныя (палавыя) органы знаходзяцца на розных асобінах. Кветкавыя Д.р. маюць аднаполыя песцікавыя (жан.) і тычынкавыя (мужч.) кветкі, у інш. груп Д.р. утвараюцца архегоніі (жан. палавыя органы) і антэрыдыі (мужч. палавыя органы). У флоры Беларусі Д.р. ёсць сярод кветкавых (дрэвавых — таполя, асіна, вярба; травяністых — каноплі, шчаўе, шпінат і інш.), голанасенных (ядловец), папарацепадобных, хвошчападобных, дзеразападобных, імхоў, водарасцей. Гл. таксама Аднадомныя расліны, Шматдомныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯБРЫ́НА (Zebrina),
род кветкавых раслін сям. камялінавых. Блізкія да роду традэсканцыя. Пашырана ў трапічных і субтрапічных краінах свету. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваецца ампельная лісцева-дэкар. З. звіслая (Z. pendula), вядомая таксама пад назвай традэсканцыя зябрына.
Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым або звіслым галінастым сцяблом даўж. да 1 м. Лісце цэласнае, чаргаванае, яйцападобнае, гладкае, зверху зялёнае з двума серабрыста-белымі палосамі, знізу фіялетавае. Кветкі дробныя, ружова-ліловыя. Плод — каробачка.