мо́ра, ‑а, н.

1. Частка акіяна, больш-менш адасобленая сушай, з гаркавата-салёнай вадой. Чорнае мора. Балтыйскае мора. □ Над морам займаецца ясная раніца, і падаюць промні наўскос у ваду. А. Вольскі. Паўночнае мора сустрэла нас штормам. Панчанка. // Умоўная назва некаторых вялікіх азёр ці вялікіх штучных вадаёмаў. Аральскае мора. Мінскае мора.

2. перан. Вялікая прастора чаго‑н. Мора лясоў. □ Рэчкі, купіны, чароты, Мора траў і хмызняку. Колас. І зноў пачыналіся палі, далёка забягаючы жаўтаватым морам жытоў. Скрыган.

3. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. Мора людзей. Мора кветак. Мора слёз. Мора агню. □ Над морам людскіх галоў узлятае чырвоны сцяг. «Маладосць». / Аб адцягненых з’явах, прадметах, аб пачуццях. Цямней .. становяцца вочы твае, і душа мая тоне ў глыбокім моры іх ззяння. Бядуля.

•••

Адкрытае мора — мора, якое знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх дзяржаў.

Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

Капля (кропля) у моры гл. капля.

Мора па калена — усё ніпачым, нічога не цяжка, нічога не страшна.

На дне мора знайсці гл. знайсці.

Чакаць з мора пагоды гл. чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sanctuary [ˈsæŋktʃuəri] n.

1. запаве́днік;

a bird sanctuary птушы́ны запаве́днік;

a sanctuary forest лес-запаве́днік

2. прыту́лак, прыста́нішча;

seek sanctuary шука́ць прыту́лку;

a sanctuary for study пако́й, дзе ніхто́ не заміна́е вучы́цца;

find sanctuary in sleep знайсці́ супако́й у сне;

the sanctuary of one’s heart тайнікі́ душы́

3. храм, святы́ня, свяці́лішча; алта́р;

the sanctuary of sciences храм наву́к i

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падкапа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

1. Капаючы зямлю пад чым‑н., зрабіць падкоп, праход. Рукамі не вельмі ўздзярэш зямлю, вострай жалязякай больш зручна падкапацца пад загарадзь. С. Александровіч. // Зрабіўшы падкоп, улезці куды‑н.

2. перан. Разм. Інтрыгуючы, знайсці недахопы, каб нашкодзіць каму‑н. — Мама, ты нічога не разумееш. Алесь злуе на Петруся, а хоча падкапацца пад Булая. Шыцік. // (звычайна з адмоўем). Выявіць недахопы, парушэнні. [Порхаўка:] — Выведзе [Шпакоўскі] баланс і не падкапаешся, двайная бухгалтэрыя... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́ля, ‑і, ж.

1. Кожная з дзвюх сіметрычных, замацаваных на падстаўцы або навешаных на восі частак вагаў у выглядзе талерак, на адной з якіх кладзецца груз для ўзважвання, на другой — гіры.

2. толькі мн. (ша́лі, ‑яў). Вагі, якія складаюцца з такіх частак. [Зусь] насыпаў мукі і, зважыўшы яе на шалях, сказаў мне: — Глядзі, які пуд, яшчэ з паходам. Сабаленка. О, дзе знайсці такія шалі, Якія ўзважвалі б і сілы І ўраз задачы вырашалі... Лойка.

[Ням. Schale з польск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмыг, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шмыгаць — шмыгнуць. [Тарас:] Пакуль я схапіў аўтамат, дык ён [Віткоўскі] гэтым часам шмыг у кусты і даў драла ў лес. Гурскі. Шустры жоўценькі клубок Шмыг са сцежкі пад дубок. Ад квактухі ён адстаў, Ціўкаць жаласна пачаў: — Памажыце, ціў-ціў-ціў, Маці родную знайсці. Галіноўская. Верабейчык — ціў-ціў-ціў! — Носам вострым пакруціў, Лапкай шоргнуў па суку, Крыллем пляснуў па баку І ў каноплі мігам — шмыг! Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў нейкай колькасці.

Набралася поўная хата людзей.

2. чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці.

Н. смеласці.

3. звычайна безас. Напоўніцца чым-н.

Набралася вады.

4. чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць.

Н. гора.

5. чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае).

Н. хваробы.

6. чаго. Пераняць, навучыцца чаму-н.

Н. вопыту.

7. чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем; разм.).

Грошай не н.

8. чаго і без дап. Напіцца гарэлкі, віна (разм.).

Ды ты ўжо недзе набраўся.

|| незак. набіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—4, 6 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́піць, -плю, -піш, -піць; зак.

1. Пацэліць у што-н., метка кінуўшы, стрэліўшы.

Т. у цэль.

2. Увайсці, пранікнуць куды-н., знайсці тое, што шукаў.

Кароткім шляхам т. туды, дзе чакалі.

3. Апынуцца ў якіх-н. умовах, абставінах (звычайна неспрыяльных).

Т. у непрыемнае становішча.

4. Аказацца дзе-н. у патрэбны момант, апынуцца дзе-н.

Т. на вяселле.

5. Знянацку наступіць на што-н., уступіць у што-н.

Т. нагой у лужыну.

6. Папасці, надарыцца.

Яму трапіла ў рукі цікавая кніга.

Трапіць на кручок каму, чый, да каго (разм.) — даць сябе падмануць, ашукаць, папасціся ў чым-н.

Трапіць на язык каму (разм.) — стаць прадметам гутаркі, абгавораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́ліна ж.

1. в разн. знач. щель;

ш. ў сцяне́ — щель в стене́;

зрабі́ць ~ну — сде́лать щель;

ш. для спускаво́га кручка́ — щель для спусково́го крючка́;

2. (узкое глубокое отверстие) сква́жина;

3. перен. лазе́йка;

знайсці́ ~ну — найти́ лазе́йку;

галасава́я ш. — голосова́я щель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыюці́ць ’даць прытулак’, прыючы́ццазнайсці прытулак’ (лід., Сл. ПЗБ). Сюды ж аддзеяслоўны назоўнік прыю́т ’дзяржаўны дом для дзяцей-сірот і састарэлых’ (Янк. 1), ’дзіцячы дом’ (Ян.), ’у дарэвалюцыйнай Расіі дабрачынная ўстанова для выхавання беспрытульных дзяцей’ (пруж., Сл. ПЗБ), прыю́тны ’ветлівы’ (Ян.), прыю́тный, прыю́тлывый ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (бяроз., ЛА, 3), прыю́тый ’мілы, прыгожы, прытульны’ (Бяльк.). Назоўнік прыют і дзеяслоў прыюціць, несумненна, запазычаны з рус. приют ’прытулак’, приюти́ть ’даць прытулак’ (параўн. ЕСУМ, 4, 586). Што да прыметнікаў, то яны могуць узыходзіць непасрэдна да *jutiti sę ’змяшчацца ў невялікай прасторы’, г. зн. ’быць блізкім адзін да аднаго’, што, паводле Трубачова, можа ўзыходзіць да і.-е. *ieu̯‑t‑, параўн. ст.-інд. yū̆tí‑ ’змяшэнне, сумесь’ (ЭССЯ, 8, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заблагорассу́диться сов., безл. (захотеться) захаце́цца, заману́цца; (вздуматься) узду́мацца; а также переводится личными формами от палічы́ць (знайсці́) патрэ́бным;

он де́лает, что ему́ заблагорассу́дится ён ро́біць, што́ яму́ захо́чацца (узду́маецца);

ему́ не заблагорассу́дилось мне отве́тить ён не палічы́ў (не знайшо́ў) патрэ́бным мне адказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)