наземны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, размешчаны на паверхні зямлі. Наземны вестыбюль метро. Наземны аб’ект. ▪ Узвесці наземныя збудаванні сучаснай магутнай цеплавой станцыі не так проста. Шыцік. Чутны былі гудкі, снавалі ў цемені аганькі. У вялікіх наземных будынках грукаталі і сіпелі машыны. Лупсякоў.

2. Які дзейнічае на зямной паверхні. Наземныя машыны. ▪ Тым часам партызаны.. быццам расталі дзе, [іх].. не магла знайсці ў зімовых лясах ні наземная разведка, ні нават паветраная. Чыгрынаў. // Які праводзіцца, робіцца на зямной паверхні. Наземныя вымярэнні. ▪ З белых пустэльняў поўначы, дзе разгараліся жорсткія паветраныя сутычкі, лепш былі відаць жорсткія наземныя баі на другіх франтах. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)