прызва́нне, ‑я, н.

Унутраная цяга і здольнасць да якой‑н. справы, прафесіі. Але прызванне Максімкі было не ў гэтым. Музыкай ён займаўся толькі ў час адпачынку, а больш за ўсё яму хацелася будаваць. Гурскі. З фельчарскімі абавязкамі вы спраўляецеся някепска, але мне здаецца, што па прызванню вы ўсё ж не медык. Арабей. Арганізоўваць, камандаваць — гэта .. [Сцёпкава] прызванне, яго стыхія. Жычка. // Прызначэнне. — Знаеце, што я вам скажу, Міцкевіч? — узрушана прамовіў Кудрынскі. — Беларускі верш — вось ваша сапраўднае прызванне! С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскі́даны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскідаць.

2. у знач. прым. Размешчаны ў беспарадку, звычайна на вялікай прасторы. Вёска, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства Веньямін, невялікая, раскіданая, але надзвычай прыгожая. Навуменка. Дрыжыць у руцэ аловак, і літары выходзяць з-пад алоўка няроўныя, раскіданыя. Галавач.

3. у знач. прым. Беспарадачны, хаатычны. [Кох] узмоцнена цёр лоб, намагаючыся прывесці да ладу свае раскіданыя думкі. Лынькоў. Як на першае беглае прачытанне, дык апавяданне Адамчыка здаецца раскіданым, несабраным у сюжэтным сэнсе. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спапялі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Спаліць датла, ператварыць у попел. Хадзіў агонь на двор з двара, Жалобна ветры вылі. Славуты домік песняра Фашысты спапялілі. А. Александровіч. Усё пярун тут спапяліў. Тут балявала смерць па-царску. Дайнека. / у перан. ужыв. Вочы .. [Сёмкі] гатовы, здаецца, спапяліць усё перад сабой. Лынькоў.

2. перан. Растраціць у барацьбе з чым‑н. (жыццё, сілы і пад.). А ці не надта замнога для лёсу аднаго пакалення каханняў, надзей, запаветных імкненняў спапяліў ваенны пажар? Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тпру, выкл.

Выкрык, якім спыняюць каня або якую‑н. рабочую жывёліну. — Тпру-у! — громка закрычаў Мацвей Шэмет, які на вазку быў за фурмана. Лобан. — Тпру, тпру! — нацягнуў лейцы Драбок. Краўчанка.

•••

Ні тпру ні но — а) ні з месца, ні ўзад, ні ўперад. Паляглі па чэравах коні і... ні тпррру!.. ні но! Колас; б) нічога не атрымліваецца; далей не пасоўваецца. Да прыкладу, Лявон, — чым не жаніх, здаецца, — Падыдзе, падміргне і засмяецца, А вось далей — ні тпру ні но... Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уну́к, ‑а, м.

1. Сын дачкі або сына. Вестка — унук нарадзіўся — прыйшла. От жа сэрца і рвецца: Як там? Што там у іх? Каб магла, Паляцела б, здаецца... Гілевіч.

2. толькі мн. (уну́кі, ‑аў). Нашчадкі. Хто высаджваў ля бруку Сотні дрэўцаў густых? — Мы, Мічурына ўнукі, Тут вырошчваем іх. Нядзведскі. — Трэба, .. каб гэтую казку [пра прыгажуню-Алёну] заўсёды памяталі нашы дзеці і ўнукі, каб яны мацней любілі і бераглі тое, што ёсць у іх, — нібы гаворачы сам з сабою, пачаў Рыгор Васільевіч. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́сы ’пацеркі’ (Інстр. I, Сакал., Бяльк.). Рус. бу́сы, укр. бу́си. Слова, пашыранае пераважна на рускай моўнай тэрыторыі. У бел. мове, здаецца, з рус. Паходжанне слова няяснае. ёсць версія пра сувязь з *biserъ ’бісер’ (гл.); так Праабражэнскі, 1, 55; Шанскі, 1, Б, 237; Гараеў, 17. Супраць Фасмер, 1, 252; Бернекер, 58; Рудніцкі, 270. Сабалеўскі (РФВ, 67, 214) звязаў слова з бу́са ’лодка, карабель’ (< сканд. моў), па падабенству ракавін, з якіх рабіліся пацеркі, з лодкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галосны 1 (лінгвістычны тэрмін, БРС). Параўн. укр. голосни́й ’тс’. Здаецца, што гэта калька рус. гла́сный (гук), якая засведчана ўжо ў XVII ст. і з’яўляецца калькай лац. vocalis (ад vox ’голас’). Аб рускім слове Фасмер, 1, 410; Шанскі, 1, Г, 90.

Галосны 2 ’вядомы’ (Нас.). Насовіч перакладае рускім «гласный» і дае прыклад «галоснае дзела». Можна меркаваць, што, магчыма, гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. głośny ’вядомы; гучны, нашумеўшы’, głośna sprawa ’нашумеўшая справа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глава́ ’глава (у кніжцы і да т. п.); таксама ’глава (дэлегацыі, урада і г. д.)’. Рус. глава́, укр. глава́. У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус. глава́ ’тс’. У рус. мове глава́ (у кнізе) узята са ст.-слав. глава, якое перадае грэч. κεφάλιον. Гл. Фасмер, 1, 408; Шанскі, 1, Г, 83. У знач. ’глава (урада і г. д.)’ таксама з рус. мовы, дзе гэта значэнне развілося, здаецца, незалежна ад ст.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašelėti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашалы́ гарадзі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм пле́сці кашалі́ — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́таці, ку́таць ’мыць (пра бялізну)’ (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Цяжка семантычна суаднесці з кутаць 1 або кутаць 2 (параўн. Тапароў, K–L, 286–287). Больш верагодным, здаецца, лексічнае пранікненне з балтыйскіх моў: літ. kutinėti ’скрэбці’. Параўн. рус. стирать ’сціраць’ і ’мыць’.

Ку́таць 1 ’укрываць’ (Нас.). Да кут (гл.). Гл. хутаць.

Ку́таць 2 ’гарадзіць (плот)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., Шатал., Жыв. сл., Нар. сл.). Да кут (гл.) і куни 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)