МА́НДЭР ((Mander) Карэл ван) (май 1548, Мёлебеке, каля г. Кортрэйк, Бельгія — 2.9.1606),

нідэрландскі пісьменнік, жывапісец, гісторык і тэарэтык мастацтва. У 1573—77 жыў у Рыме. З 1583 у Харлеме, дзе заснаваў (разам з Х.​Голцыусам і Карнелісам ван Харлемам) першую ў Нідэрландах маст. «акадэмію», потым у Амстэрдаме. Аўтар маралітэ на біблейскія тэмы, зб. вершаў «Свяшчэнныя песенькі» (1595), «Залатая арфа, або Ігра на струнах сэрца» (1599), «Нідэрландскі Гелікон» (1610), збор жыццеапісанняў нідэрл. і ням. мастакоў 15—16 ст. «Кніга пра мастакоў» (1603—04) — аднаго з найб. літ. помнікаў нідэрл. гуманізму. Як тэарэтык і жывапісец-практык (міфал. і жанравыя кампазіцыі) прымыкаў да маньерызму.

т. 10, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ЦАРКО́ЎНЫ ГІСТО́РЫКА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ КАМІТЭ́Т.

Дзейнічаў з лют. 1908 да пач. 1-й сусв. вайны. Створаны ў Мінску Сінодам пры Мінскай епархіі па ініцыятыве інтэлігенцыі для збору і вывучэння старажытнасцей на тэр. Міншчыны. К-т праводзіў даследаванні і апісанні помнікаў даўніны і гісторыі, збор і запісы фальклору, вывучэнне манастырскіх архіваў, меў бібліятэку і Мінскі царкоўна-археалагічны музей. Члены к-та чыталі лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі. У яго рабоце ўдзельнічалі вядомыя навукоўцы Дз.​І.​Даўгяла, А.​А.​Шахматаў. К-т выдаў зб. дакументаў «Мінская даўніна» і 1-ы вып. кнігі «Апісанне рукапіснага аддзела і старадрукаў бібліятэкі Мінскага царкоўнага гісторыка-археалагічнага камітэта» (1909).

А.​С.​Жмуроўскі.

т. 10, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МОЦАРТЭ́УМ, Міжнародная ўстанова Моцартэум (Internationale Stiftung Mozarteum),

музычна-навуковае таварыства ў г. Зальцбург (Аўстрыя); цэнтр моцартазнаўства. Засн. ў 1880. Пры т-ве арганізаваны аркестр (з 1958 дзярж.), канцэртнае бюро і музей, публічная муз. школа (з 1914 кансерваторыя, у 1953 вылучылася з М. як Акадэмія музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум», з 1971 — Вышэйшая школа музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум»). У 1931 на базе М. засн. Цэнтр. ін-т моцартазнаўства. Выдаюцца поўны збор твораў В.​А.​Моцарта (з 1955), «Паведамленні...», «Моцартаўскія штогоднікі» (абодва з 1966) і інш. Штогод арганізуе летнія дырыжорскія і муз. курсы (з 1937 працуе Міжнар. летняя акадэмія), да 1920 удзельнічаў у правядзенні Зальцбургскіх фестываляў.

т. 10, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЦЭ́ЛЬС [Paracelsus, сапр. Філіп Аўрэал Тэафраст Бамбаст фон Гогенгайм) (von Hohenheim; 24.10.1493, г. Швіц, Швейцарыя — 24.9.1541],

нямецкі ўрач і прыродазнавец эпохі Адраджэння, адзін з заснавальнікаў ятрахіміі. Вучыўся ва ун-тах Італіі, Германіі, Францыі. Працаваў у г. Зальцбург і г. Страсбург. Праф. (1526) ун-та і ўрач г. Базель. Даў крытычную ацэнку схаластычнай медыцыне антычнасці. Вывучаў лячэбнае дзеянне хім. рэчываў на арганізм, распрацаваў метады лячэння інфекц. хвароб ртуццю (сіфіліс), прэпаратамі мыш’яку (сап)і інш., вылучаў лекавыя рэчывы з раслін, прапанаваў выкарыстоўваць" мінер. крыніцы ў якасці лячэбнага сродку. Развіў уяўленне аб дазіроўцы лекаў. Выдадзены збор твораў П. (т. 1—14, 1922—36).

Парацэльс.

т. 12, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́МВАЛ ВЕ́РЫ,

кароткі збор догматаў рэлігійных, якія складаюць аснову веравучэння пэўнай рэлігіі. Агульнахрысц. (Нікея-Царградскі) С.в. складзены айцамі царквы, замацаваны на Нікейскім (325) і Канстанцінопальскім (381) усяленскіх саборах, уключае 12 частак аб трыадзінстве Бога, аб Хрысце як зямным увасабленні Бога, другім прышэсці на зямлю, выратавальнай місіі царквы, неабходнасці хрышчэння, веры ва ўваскрэсенне памерлых, страшным судзе і інш. Свае С.в. распрацоўвалі асобныя хрысц. плыні (монафізіты, нестарыяне і інш.). Зах.-хрысц. царква ў 589 дапоўніла С.в. філіёкве (догмат ад зыходжанні Св. Духа і ад Бога-Айца, і ад Бога-Сына), што паслужыла адной з падстаў для падзелу цэркваў. Падрабязнае тлумачэнне С.в. даецца ў катэхізісах, катэхізічных павучаннях, «спавяданні веры».

т. 14, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыскатэ́ка

(англ. discotheque, ад гр. diskos = дыск + theke = сховішча)

1) збор грамафонных пласцінак (дыскаў);

2) маладзёжны танцавальна-забаўляльны клуб, дзе музыка і танцы суправаджаюцца, як правіла, каментарыямі дыск-жакея.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

уля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Абляпацца чым‑н., вымазацца чым‑н. Уляпацца глінай.

2. Трапіць у бяду, непрыемную справу. [Фіма:] — Будзем прадаваць пралескі.. Ніхто з дэлегатаў сходу не ведае, дзе будзе збор. Такому чалавеку кажы: «Налева, да канца квартала». Бора там да трэцяга пашле, а трэці — да чацвёртага... Глядзі, не ўляпайся!.. Баранавых.

3. Закахацца ў каго‑н. [Васіль:] — Зоська, бач, так уляпалася ў Рыгора, што ані рады; вунь лісты ад яго мае, ды што... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сход 1 ’сумеснае пасяджэнне, збор’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Растарг.). Дэвербатыў ад сыходзіцца ’збірацца’, да ход, хадзіць, гл.

Сход 2 ’усход (сонца і пад.)’ (Некр. і Байк., Сцяц. Сл., Сл. ПЗБ, ТС), ’усход (кірунак свету)’: тут сход, а там полудзянь (Сл. рэг. лекс., Сцяц. Сл.), ’трэцяя квадра месяца, апошняя фаза’ (Нас., Ласт., Касп., Мядзв., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк. Сл., ЛА, 2, Растарг., Мат. Гом.). Дэвербатыў ад схо́дзіць ’узыходзіць (пра сонца)’ (Сцяшк., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’знікаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), што да хадзіць (гл.), параўн. узыхо́дзіць, сысці́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпіса́цца сов., в разн. знач. подписа́ться;

п. пад арты́кулам — подписа́ться под статьёй;

п. на збор тво́раў — подписа́ться на собра́ние сочине́ний;

п. на пазы́ку — подписа́ться на заём;

◊ абе́дзвюма рука́мі п. — (пад чым) обе́ими рука́ми подписа́ться (под чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Hébung f -, -en

1) пад’ём, падыма́нне, падня́цце

2) павышэ́нне, павелічэ́нне, узды́м

3) атрыма́нне (грошай), спагна́нне, збор (падаткаў)

4) ліквідава́нне, скасава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)