ГІГА... (ад грэч. gigas гіганцкі),

дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 10​9 зыходным адзінкам. Пазначаецца Г. Напр., 1 ГВт = 10​9 Вт, 1 ГэВ = 10​9 эВ.

т. 5, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТАСФЕ́РА (ад грэч. anthos кветка + сфера),

сфера ўплыву пахучых залоз асобнай кветкі на дзейнасць насякомых — апыляльнікаў раслін (спажыўцоў яе нектару і пылку). Тэрмін увёў сав. вучоны Я.​М.​Лаўрэнка (1959).

т. 1, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ЗІС (грэч. lysis растварэнне, распад),

разбурэнне і растварэнне клетак, у т. л. мікраарганізмаў, пад уплывам ферментаў, што знаходзяцца ў лізасомах (гл. Аўтоліз), або інш. агентаў, якія валодаюць растваральным (літычным) уздзеяннем.

т. 9, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕХАНА... (ад грэч. mēchanē прылада, машына), састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мех. руху, механікі або механізма і азначае: дзейнічае пры дапамозе механізма, падобна механізму (напр., механатрон).

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКРАПО́ДЫЙ, некраподыум (ад грэч. nekros мёртвы + лац. podium узвышша),

частка эдасферы дрэва — часткова атарфаванае і гумусаванае скопішча ападу, пранізанае гіфамі грыбоў і заселенае спецыфічнай фаунай. На Н. развіваюцца своеасаблівыя мікрацэнозы.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКТА́Р (грэч. nektar),

у старажытнагрэчаскай міфалогіі напітак багоў-алімпійцаў, які разам з амброзіяй (ежай багоў) надае ім бессмяротнасць і вечную маладосць. У пераносным сэнсе Н. — напітак выдатнага смаку і водару.

т. 11, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́ДЫЯ [новалац. stadium, мн.л. stadia ад грэч. stadion стадый (мера даўжыні)],

пэўная ступень (перыяд, этап, фаза) у развіцці чаго-н., якая мае свае адметныя асаблівасці. Напр., унутрывантробная С. развіцця арганізма.

т. 15, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЫТО́Н (франц. triton ад грэч. tri tonos складзены з трох тонаў) у музыцы, інтэрвал, які ахоплівае 4 (павялічаная кварта) ці 5 (паменшаная квінта) ступеней і мае аб’ём у 3 тоны.

т. 16, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІТАХАРЫ́Я (ад фіта... + грэч. chareō прасоўваюся),

працэс перадачы ўзбуджальнікаў хвароб раслінамі. Напр., фітапатагенныя вірусы перадаюцца па сцёблах павітухі, якія перакідваюцца з аднаго дрэва на другое і прысоскамі ўкараняюцца ў луб.

т. 16, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФО́БІІ (ад грэч. phobos страх),

неадчэпны стан неадольнай боязі розных прадметаў, рухаў, учынкаў, сітуацый (любых з’яў звычайнага жыцця). Адрозніваюць Ф. элементарную (абмежавана канкрэтнай з’явай, прадметам) і фабафобію (боязь неадольнага страху).

т. 16, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)