фала́нга¹, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -ла́нг і -аў, ж.

1. Шчыльна самкнуты баявы строй пяхоты ў старажытных грэкаў.

2. Вялікая абшчына, камуна (у сацыяльным утапічным вучэнні Ш. Фур’е).

3. У Іспаніі: назва фашысцкай партыі.

|| прым. фалангі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыша́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і гронка.

Ш. вінаграду.

2. Патаўшчэнне ў выглядзе шышкі на сцёблах некаторых раслін (разм.).

Шышакі чароту.

3. Вялікая колькасць насякомых, якія сабраліся ў адзін ком.

Ш. пчол.

|| прым. шыша́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Vis veritatis maxima est

Сіла праўды вельмі вялікая.

Сила правды очень велика.

Гл.: Emergit...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

usgedehnt a прасто́рны, шыро́кі; вялі́зны; праця́глы;

~e Strcke вялі́кая адле́гласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аку́ла, ‑ы, ж.

Вялікая драпежная марская рыба з вераценападобным целам і вялікай пашчай. / у перан. ужыв. Біржавыя акулы. Імперыялістычныя акулы.

[Ад стараж. нарв. hakall.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марабу́, нескл., м.

Вялікая трапічная птушка сямейства буслоў з пышным апярэннем. // Пер’е гэтай птушкі як прадмет упрыгожання. Капялюшык з марабу.

[Фр. marabout; з араб. marbūt — звязаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стадо́ліна, ‑ы, ж.

Разм. Стадола (у 2 знач.). Астрог — гэта вялікая стадоліна з адным акенцам пад столлю, аплеценым кратамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Вялікая хустка. Адна дзяўчына ў ружовай хусце Званчэй за ўсіх жартуе і смяецца. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кальдэ́ра

(ісп. caldera = літар. вялікі кацёл)

вялікая авальная ўпадзіна вулканічнага паходжання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ке́ліх

(польск. kielich, ад с.-в.-ням. kelch)

вялікая чарка, чаша.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)