[фр. cosmétique, ад гр. kosmetike (techne) = (майстэрства) упрыгожвання]
1) вучэнне аб сродках і метадах падтрымання здаровага стану і прыгожага выгляду скуры і валасоў чалавека (напр. лячэбная к., дэкаратыўная к.);
2) сродкі для надання свежасці і прыгажосці твару, целу (пудра, крэм, масаж і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бунчу́к
(кр.-тат. bunćuk)
1) доўгае дрэўка з шарам або завостраным верхнім канцом, з пасмамі конскіх валасоў і кутасамі наверсе як сімвал улады ўкраінскіх і польскіх гетманаў, казацкіх атаманаў у 16—18 ст.;
2) шумны музычны інструмент у некаторых ваенных аркестрах, упрыгожаны конскім хвастом.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стры́жкаж.
1. (дзеянне) Háarschneiden n -s, - (валасоў); Schur f -, -en (авечак); Beschnéiden n -s, - (дрэваў);
2. (пры чос ка) Háarschnitt m -(e)s, -e, Frisúr f -, -en;
стры́жка пад чуб [пад во́ жык] Bürstenfrisur f;
каро́ткая стры́жка (ужанчыны) Kúrz haar fri sur f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
в. цвік са сцяны́ — вы́тащить (вы́рвать, вы́дернуть) гвоздь из стены́;
в. па́сму валасо́ў — вы́дернуть прядь воло́с;
2. (отделить, вырывая из чего-л.) вы́рвать, вы́драть;
в. ліст з кні́гі — вы́рвать (вы́драть) лист из кни́ги;
3. вы́царапать;
◊ в. во́чы — вы́царапать глаза́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ды́ба́ць ’чыкільгаць, ісці’ (БРС, Нас.), ’павольна ісці’ (Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Жд. 2). Рус.ды́ба́ть, укр.ди́бати, польск.dybać ’падпільноўваць; падкрадвацца’, славац.dibať, серб.-харв.dibati ’хістацца, гайдацца’ і г. д. Прасл.*dybati (агляд форм і семантыкі ў Трубачова, Эт. сл., 5, 197–198). У аснове ляжыць тэарэтычная база *dъb‑ (< *dŭbo‑), якую параўноўваюць з герм.*tuppa‑ ’пучок валасоў, каса’; матывацыю гл. у Трубачова, там жа. Форма *dybati — ступень падаўжэння. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 557. Аддзеяслоўным прасл. утварэннем з’яўляецца *dyba (з рознымі значэннямі; агляд гл. у Трубачова, там жа, 197); сюды адносіцца і бел.ды́бы ’хадулі; доўгія ногі’, ды́ба ’прылада катавання’ (БРС), ’слуп у студні, на якім вісіць крук для выцягвання вядра з вадой’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛУК,
1) ручная зброя далёкага бою для кідання стрэл. Вядомы з часоў позняга палеаліту. Выкарыстоўваўся ўсімі народамі і плямёнамі (акрамя карэнных аўстралійцаў і мікранезійцаў) на вайне і паляванні да 18 ст. (у некаторых народаў Афрыкі і ў 20 ст.).
З сярэдневякоўя ў Еўропе вядомы Л. просты і складаны. Просты Л. — сагнутая ў дугу пругкая драўляная палка, канцы якой сцягнуты цецівой; быў пашыраны ў стараж. рымлян, германцаў, нарманаў, кельтаў, англа-саксаў. Складаны Л. меў драўляную аснову лукавішча, узмоцненага звонку жыламі, з унутр. боку — касцянымі пласцінкамі; канцы і дзяржанне мелі таксама касцяныя пласцінкі, асобныя часткі змацоўваліся клеем і жыламі. Цеціву скручвалі з сухажылляў жывёл, вузкіх палос скуры, валасоў, раслінных валокнаў. Меў памеры 1,2—1,6 м і кідаў стрэлы да 900 м. Складаны Л. пераўзыходзіў просты ў трываласці, далёкасці кідання стрэл і сіле паражэння цэлі. Стрэлы рабілі з прамастойнага дрэва ці трыснягу; наканечнікі — з крэменю, рогу або косці, з 1-га тыс. да н.э. — з металу.
На тэр. Беларусі крамянёвыя наканечнікі стрэл знаходзяць пры раскопках мезалітычных і неалітычных помнікаў Верхняга Падняпроўя, Панямоння, Прыпяці, а металічныя — пры раскопках помнікаў бронзавага і жал. вякоў і ранняга сярэдневякоўя. Спачатку тут карысталіся простым, а з 16 ст. складаным Л., якім была ўзброена лёгкая конніца (гл. ў арт.Лучнікі). У эпоху сярэдневякоўя Л. доўгі час спаборнічаў па баявых якасцях з агнястрэльнай зброяй. Вопытны лучнік з добрага Л. трапна страляў на 300 м і рабіў 4—5 стрэлаў за мінуту.
2) Спарт. прылада (зброя), якая выкарыстоўваецца з 19 ст.Гл.Стральба з лука. Іл.гл. таксама да арт.Зброя.
Літ.:
Разин Е.А. История военного искусства. СПб., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грэ́бень, ‑я; мн. грабяні, ‑ёў; м.
1. Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Касцяны грэбень. □ Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы.. [Васіліны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні.Хадкевіч.
2. Прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень. Прадзільны грэбень.
3. Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. Грэбень пеўня.
4.перан. Верхні край, вяршыня чаго‑н. Грэбень баразны. Грэбень лесу. □ Па самым грэбень вала ідзе дарожка, абсаджаная старымі дрэвамі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непако́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не хоча пакарацца, быць падуладным каму‑н. Тут край мой на самым стаіць рубяжы, і тут вось — маё непакорнае племя.Маракоў.У мінулым.. [Я. Купалу] перш за ўсё цікавяць моцныя духам, валявыя і непакорныя натуры.Шкраба.// Які ўласцівы такому чалавеку. Непакорны характар.//перан. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому‑н. уздзеянню; непаслухмяны. [Сямён] быў такі ж, як і раней: рослы, шыракаплечы, з моцнай шыяй, з бялявым непакорным віхорам.Мележ.Вольга адкінула з ілба непакорную пасму валасоў і з дакорам паківала галавой.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўту́н, ‑а, м.
1.толькіадз. Хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца. Галава .. [пані Даміцэлі] з прычыны каўтуна абкручана палатнянай наміткаю.Колас.// Хвароба скуры ў коней (звычайна пад грывай).
2. Зблытаны, збіты пук валасоў, поўсці і пад. [Міхаська] успомніў, як калісьці дзед расказваў пра ласак, маленькіх вёрткіх звяркоў, якія вельмі любяць бегаць па конях, заплятаючы ў каўтуны ім грывы.Рылько.
3.толькімн. (каўтуны́, ‑оў). Разм.пагард. Валасы. — Давялося пайсці на грэх: тузануў я .. [гаспадыню] за кудлы, ды так з тымі каўтунамі, што асталіся ў руцэ, і падаўся ў вішняк.Кулакоўскі.
[Ад казах. калтук — пучок валасоў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Навесці кароткі моцны ўдар. // Ударыць, моцна стукнуць па чым‑н. Як пушчалка з прашчы, з густога натоўпу мільгануў камень і чарахнуў булахоўцу ў галаву.Машара.// Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі. Яшчэ разоў колькі пачулася «Пароль?» і «Браўншвайг», а потым той, што падняў партызанскі кінжал, .. не стрываў: замест адказу, чарахнуў з аўтамата.Брыль.
2. Хутка адрэзаць (выразаць) кавалак чаго‑н. [Міхась] імгненна дастаў з кішэні маленькія нажнічкі і чарахнуў у Валі добрую пасму мяккіх валасоў каля вуха.Няхай.// Разануць чым‑н. вострым. Чарахнуць нажом па пальцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)