экспазе́, нескл., н.

1. Кароткі змест якога‑н. дакумента, твора і пад.; вытрымка з іх.

2. Кароткае паведамленне прадстаўніка ўрада па якому‑н. пытанню бягучай палітыкі ў парламенце. Выступіць з экспазе.

[Фр. exposé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэм’е́р-міні́стр

(ад прэм’ер + міністр)

старшыня ўрада, старшыня кабінета міністраў у некаторых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

во́тум

(лац. votum = жаданне)

падача голасу на выбарах; рашэнне, прынятае галасаваннем;

в. давер’я — пазітыўнае рашэнне парламента аб дзейнасці ўрада ці яго членаў;

в. недавер’я — негатыўнае рашэнне парламента аб дзейнасці ўрада ці яго членаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

міністэ́рства, ‑а, н.

1. Вышэйшая дзяржаўная ўстанова, якая ведае асобнымі галінамі дзяржаўнага кіравання і народнай гаспадаркі, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэтая ўстанова. Міністэрства замежных спраў.

2. У сістэме буржуазнага парламентарызму — састаў міністраў данага ўрада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паражэ́нства, ‑а, н.

1. Палітыка, накіраваная на паражэнне ў вайне ўрада сваёй краіны.

2. Настрой асобы або групы людзей, які праяўляецца ў песімістычных адносінах да якой‑н. ідэі, думкі, да магчымасці здзяйснення чаго‑н. і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.

Сілай забіраць чужое дабро; рабаваць. Акупанты грабілі беларускі народ, вывозілі ў Германію збожжа, жывёлу, лес. «Весці». // Разм. Разараць паборамі, узяткамі. Дваранскія камітэты прама грабілі сялян пры дапамозе царскага ўрада. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

demonstrować

незак. дэманстраваць; паказваць; прадстаўляць;

demonstrować przeciw polityce rządu — выступаць супраць палітыкі ўрада

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ка́пер, ‑а, м.

1. Прыватнаўласніцкае судна, якое займалася (да сярэдзіны 19 ст.) у ваенны час з ведама свайго ўрада праследаваннем і захопам гандлёвых суднаў праціўніка і нейтральных краін, што перавозілі кантрабандныя грузы для ваюючай краіны.

2. Уладальнік такога судна.

[Гал. kaper.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДВОЕЎЛА́ДДЗЕ,

назва перыяду ў гісторыі Расіі паміж 1—2 сак. і 5 ліп. 1917. Склалася пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917. Адзначана паралельным існаваннем афіц. Часовага ўрада і неафіц. ўрада — Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і іх мясц. органаў. Скончылася ў выніку ліпеньскага крызісу 1917.

т. 6, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВЕ́СТКІ ЧАСО́ВАГА РАБО́ЧА-СЯЛЯ́НСКАГА САВЕ́ЦКАГА ЎРА́ДУ БЕЛАРУ́СІ»,

газета, орган Часовага рабоча-сялянскага сав. ўрада Беларусі. Выдавалася ў студз. 1919 у Мінску на бел., рус., яўр. (ідыш) і польск. мовах. Інфармавала пра дзейнасць Часовага ўрада, друкавала яго пастановы, законы і распараджэнні. Апошні вядомы № 4/5.

т. 4, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)