ДЖЫ́НА Мухамед Алі (25.12.1876, г. Карачы, Пакістан — 11.9.1948),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі і Пакістана. У 1892—96 вучыўся ў Англіі. Адвакат. Чл.Індыйскага нацыянальнага кангрэса (з 1906) і Мусульманскай лігі (у 1913, 1916, 1920 і з 1934 яе лідэр). З 1940 ініцыятар і кіраўнік руху за стварэнне ў мусульманскай частцы Індыі асобнай дзяржавы Пакістан. У 1947—48 1-ы ген.-губернатар Пакістана. Ушаноўваецца ў гэтай дзяржаве як яе стваральнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Рыгор Рыгоравіч (17.10.1734 — 24.4.1783),
расійскі дзярж. і ваен. дзеяч. Граф (1762). Брат А.Р.Арлова. Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У 1763—75 ген.-фельдцэйхмайстар рус. арміі. У 1771 кіраваў задушэннем «чумнага бунту» ў Маскве. У 1772 узначальваў рус. дэлегацыю на перагаворах з Турцыяй. Ініцыятар заснавання Вольнага эканам.т-ва (1765) і яго першы прэзідэнт. З 1775 у адстаўцы.
в. Невіс, Сент-Кітс і Невіс — 12.7.1804], дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць 1775—83 карыстаўся папулярнасцю як аратар і публіцыст. У 1776—81 у арміі, сакратар Дж.Вашынгтона. Лідэр партыі федэралістаў з 1789. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі на англ. ўзор. У 1789—95 міністр фінансаў. Адстойваў неабходнасць цэнтралізаванай дзяржавы, якая спрыяе развіццю капіталіст. сістэмы гаспадаркі. Ініцыятар заключэння нявыгаднага для ЗША дагавора (1794) з Англіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАКЕ́НЦІЙ III (Innocentius III; свецкае Латарыо ды Сеньі; Lotario di Segni; 1160 ці 1161, Ананьі, Італія — 16.7.1216),
рымскі папа ў 1198—1216. Прадаўжальнік палітыкі Грыгорыя VIII. Ініцыятар 4-га і 5-га крыжовых паходаў, паходу супраць альбігойцаў. У 1202 санкцыяніраваў заснаванне ордэна мечаносцаў, які потым пагражаў Полацкаму княству, зацвердзіў ордэн францысканцаў (1210). У 1215 склікаў 4-ы Латэранскі сабор (найбуйнейшы царк. сход у сярэдневякоўі). Пры І. III каталіцкая царква дасягнула вяршэнства над свецкай уладай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБЕРТЭ́Н (Coubertin) П’ер дэ (1.1.1863, Парыж — 2.9.1937),
франц. грамадскі дзеяч, педагог, гісторык, літаратар; ініцыятар адраджэння Алімпійскіх гульняў і заснавальнік алімп. руху. Адукацыю атрымаў у ваеннай школе (г. Сен-Сір), юрыд. калежы і школе паліт. навук (Парыж). Распрацоўваў рэформы нац. адукацыі, у т. л.фіз. выхавання, развіцця міжнар.спарт. руху. У 1896—1925 прэзідэнт, з 1925 ганаровы прэзідэнт Міжнар.Алімп.к-та. Распрацаваў асн. правілы правядзення Алімп. гульняў. Аўтар тэксту клятвы спартсменаў-алімпійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НАЎШАК (Janoušek) Антанін (22.8.1877, г. Німбурк, Чэхія — 30.3.1941),
дзеяч чэхаславацкага і міжнар. рабочага руху. Рабочы на розных прадпрыемствах Аўстра-Венгрыі. З 1895 чл. Чэхаславянскай с.-д. рабочай партыі. У 1919 кіраўнік чэхаславацкай секцыі пры ЦК Кампартыі Венгрыі. Ініцыятар стварэння і старшыня ўрада Славацкай Сав. Рэспублікі (16.6—7.7.1919, на часова занятай войскамі Сав. Венгрыі тэр. Славакіі). Пасля яе разгрому войскамі Чэхаславакіі арыштаваны і зняволены. З 1922 жыў і працаваў у СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pioneer
[,paɪəˈnɪr]1.
n.
1) піянэ́р -а m., пе́ршы пасяле́нец
2) пачына́льнік, ініцыя́тар -а m.
3) Milit. сапёр -а m.
2.
v.
быць пачына́льнікам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АНДРЭ́Й (свецкае Крыт Аляксандр; ? — 21.5.1983),
бел. рэлігійны дзеяч. Да 2-й сусв. вайны жыў у Зах. Беларусі. Пасля вайны ў Германіі, Англіі: святар у прыходах, адміністратар Вікарыяльнай управы Беларускай аўтакефальнай правасл. царквы ў замежжы (БАПЦ). З 1961 у ЗША: настаяцель прыхода св. Жыровіцкай Маці Божай у Кліўлендзе (ініцыятаррэліг. навучання дзяцей-беларусаў, у т. л. па гісторыі царквы на Беларусі). У 1969 епіскап, з 1970 архіепіскап епархіі БАПЦ у Паўн. Амерыцы. З 1972 мітрапаліт БАПЦ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГІН Вячаслаў Пятровіч (14.6.1879, в. Баршчоўка Курскай вобл., Расія — 3.7.1962),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1930). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908). Адзін з арганізатараў Сацыяліст. (пасля Камуніст.) акадэміі ў Маскве (1918). У 1919—30 праф., у 1921—25 рэктар Маскоўскага ун-та. У 1942—53 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па гісторыі сацыяліст. ідэй дамарксавага перыяду, перш за ўсё ў Францыі і Англіі. Ініцыятар і рэдактар шматтомнай серыі «Папярэднікі навуковага сацыялізму» (з 1947). Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТУ́ (Barthou) Жан Луі (25.8.1862, г. Аларон-Сент-Мары, Францыя — 9.10.1934),
французскі дзярж. дзеяч. Адвакат. У 1889—1922 дэпутат парламента. З 1894 неаднаразова займаў міністэрскія пасады. У 1913 прэм’ер-міністр. Узначальваў франц. дэлегацыю на Генуэзскай канферэнцыі 1922. У 1922—26 старшыня Рэпарацыйнай камісіі, патрабаваў ад Германіі выканання пастаноў Версальскага мірнага дагавора 1919. Пасля ўсталявання фаш. дыктатуры ў Германіі (1933) актыўны прыхільнік франка-сав. супрацоўніцтва. Ініцыятар стварэння «Усходняга пакта». Загінуў у Марселі разам з югасл. каралём Аляксандрам I у выніку тэрарыст. акта.