радыёінфарма́цыя, ‑і, ж.

Інфармацыя, якая перадаецца па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрэс-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тэрміновы, аператыўны, напр.: экспрэс-аналіз, экспрэс-дыягностыка, экспрэс-інфармацыя, экспрэс-лабараторыя (якая ажыццяўляе тэрміновыя аналізы, пробы), экспрэс-проба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метеоинформа́ция (метеорологи́ческая информа́ция) метэаінфарма́цыя, -цыі ж. (метэаралагі́чная інфарма́цыя).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кінаінфарма́цыя, ‑і, ж.

Інфармацыя пра бягучыя падзеі сродкамі кіно. Рэдакцыя кінаінфармацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ната́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Кароткі запіс аб чым-н.

Рабіць нататкі.

2. Кароткае паведамленне, інфармацыя ў друку пра што-н.; артыкул.

Нататкі журналіста.

Газетная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпарта́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

Паведамленне пра мясцовыя падзеі, пра падзеі дня, інфармацыя (па радыё, тэлебачанні, у друку).

Р. з выставачнай залы.

Р. з месца здарэння.

|| прым. рэпарта́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыётэлеметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыётэлеметрыі, служыць для яе. Радыётэлеметрычная інфармацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Info = Information – інфармацыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сказі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зі́цца; зак.

1. Змяніцца, перайначыцца.

Інфармацыя пры перадачы па тэлебачанні сказілася.

2. Моцна змяніцца (пра твар, знешні выгляд).

Твар сказіўся ад болю.

|| незак. скажа́цца, -а́ецца.

|| наз. скажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

imprecise [ˌɪmprəˈsaɪz] adj. недакла́дны;

imprecise information недакла́дная інфарма́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)