Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРЭ́ХАЎ (Вадзім Іванавіч) (27.12.1902, Віцебск — 27.3.1957),
генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1948). У Чырвонай Арміі з 1924. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію РСЧА імя Жукоўскага (1938). У Вялікую Айчынную вайну з 1941 начальнік упраўлення кадраў ВПССССР. У 1949—53 намеснік начальніка Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя Жукоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сапёр, ‑а, м.
Ваеннаслужачы сапёрных (інжынерна-сапёрных) часцей і падраздзяленняў. Зноўку ноч. Паўзуць сапёры, На ваду кладуць масты.А. Александровіч.Калі пачаліся баі на Хасане, .. [Мікола], сапёр, быў у страі, размініраваў японскія пазіцыі.Новікаў.Танкісты выглядвалі з люкаў і весела махалі... шлемамі сапёрам, што рамантавалі дарогу.Шамякін.
[Фр. sapeur ад saper — весці падкоп.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛПРАМПРАЕ́КТ»,
праектны інстытут. Засн. ў 1949 у Мінску як Бел.дзярж.ін-тпрамысл. праектавання «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. З 1994 акц.т-ва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прамысл. прадпрыемстваў на Беларусі і за мяжой, грамадскіх і жылых комплексаў і збудаванняў (аб’екты гандлю, бізнес-цэнтры, мікрараёны, жылыя пасёлкі, банкі, офісы і г.д.), цэнтраў аўтасэрвіснага абслугоўвання, зваротных сістэм водазабеспячэння; распрацоўка аўтаматызаваных праграм для праектавання, праектна-каштарыснай дакументацыі; інжынерна-тэхнічныя разлікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ (Іван Харытонавіч) (18.5.1901, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 11.3.1969),
генерал-маёр інжынерна-тэхн. службы (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1938). Удзельнік баёў супраць Булак-Балаховіча паходу 1920 у раёне Мазыр—Рэчыца. З 1922 на парт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1938 на адказных пасадах у К-це абароны пры СНК і Дзяржплане СССР. У Вял.Айч. вайну кантраляваў забеспячэнне Чырв. Арміі спец. тэхнікай і ўзбраеннем. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС (Максім Фёдаравіч) (н. 1.7.1918, в. Слабодка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1948). З 1934 на пед. рабоце, з 1958 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1968—90 у Брэсцкім інжынерна-буд. ін-це. Даследуе гісторыю прам-сці Беларусі ў дарэв.перыяд.
Тв.:
Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966;