Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акія́нм., прям., перен. океа́н;
Ці́хі а. — Ти́хий океа́н;
Атланты́чны а. — Атланти́ческий океа́н;
Інды́йскі а. — Инди́йский океа́н;
Паўно́чны Ледаві́ты а. — Се́верный Ледови́тый океа́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЗІКАБРА́ЗЫ,
млекакормячыя 2 сям.атр. грызуноў. Сям. дзікабразавых (Hystricidae). 4 роды, 11 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўд. Еўропе, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд. Азіі. Жывуць у пустынных, горных, перадгорных раёнах. Найб. вядомы Дз. індыйскі (Hystrix indica); рэшткі блізкага да яго віду выяўлены ў ніжнеантрапагенных адкладах каля в. Карчова (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Сям. Дз. амерыканскіх (Erethizontidae) — 5 родаў, 12 відаў. Пашыраны ў Паўн., Цэнтр і паўн.ч.Паўд. Амерыкі. Жывуць пераважна на дрэвах. Вядомы Дз. мексіканскі (Coendou mexicanus).
Даўж. цела да 103 см, хваста да 45 см, маса да 27 кг. Цела ўкрыта тоўстымі вострымі іголкамі (даўж. на загрыўку да 40 см) і цвёрдым шчаціннем. Афарбоўка цела чарнаватая, бураватая, карычневая з жоўтымі або белымі палосамі на іголках і валасах. Корм раслінны. Нараджаюць 1—4 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХА́СКАРА, Бхаскара Ачар’я (1114, г. Бідар, Індыя — каля 1185),
індыйскі матэматык і астраном. Загадваў астр. абсерваторыяй ў г. Уджайн (Цэнтр. Індыя). Аўтар навук. трактатаў «Вянец сістэмы» (каля 1150) і інш., у якіх прыведзены метады рашэння некаторых алгебраічных і тэарэтыка-лікавых задач, а таксама звесткі па арыфметыцы, геаметрыі, сферычнай трыганаметрыі і астраноміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Інды́к, інды́чка, індычаня́, індычанё (ТСБМ), індзю́чка (Мат. Гом.), індыча́ціна ’індычае мяса’ (Жд. 2). Ст.-бел.индыкъ, индикъ (1688 г.) запазычана з польск.indyk, дзе з лац.indicus ’індыйскі’, паколькі птушку завезлі ў XVI ст. з Вест–Індыі (Булыка, Лекс. запазыч., 143; Слаўскі, 1, 457). Для рус.индюк (XIX ст.) польская была таксама мовай-пасрэднікам (Праабражэнскі, 1, 271; Фасмер, 2, 132; Шанскі, 2, I, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інды́га
(ісп. indigo, ад лац. indicus = індыйскі)
сіняя фарба, якая ў мінулым здабывалася з соку грапічных раслін, а зараз атрымліваецца хімічным спосабам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МВА́НЗА (Mwanza),
горад на Пн Танзаніі. Адм. ц. вобласці Мванза. Каля 300 тыс.ж. (1997). Порт і гандл.-перавалачны пункт на воз. Вікторыя. Чыгункай звязаны з Дар-эс-Саламам (Індыйскіак.) і Кігомай (воз. Танганьіка). Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., гарбарна-абутковая, мылаварная. З-ды па вытв-сці кантэйнераў, буд. матэрыялаў, шкла, с.-г. і ірыгацыйнага абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЯБХА́ТА (476, Кусумапур, паблізу сучаснага горада Пата, Індыя — каля 550),
індыйскі астраном і матэматык. У творы «Арыябхатыям» выклаў некаторыя матэматычныя звесткі, неабходныя для астранамічных вылічэнняў: здабыванне квадратнага і кубічнага каранёў, найпрасцейшыя задачы на складанне і рашэнне ўраўненняў, правілы падсумавання радоў, табліцу сінусаў, прыбліжанае значэнне ліку π = 3,1416 і інш. Увёў запіс лікаў пры дапамозе літар санскрыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЗЕ, Бос (Bose) Шацьендранат (1.1.1894, г. Калькута, Індыя — 4.2.1974), індыйскі фізік, адзін са стваральнікаў квантавай статыстыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва з 1958. Скончыў Калькуцкі ун-т (1915). Працаваў у Парыжы ў М.Складоўскай-Кюры (1924—25), праф. Дакскага (1926—56), Калькуцкага (1945—56) ун-таў. Разам з А.Эйнштэйнам стварыў Бозе — Эйнштэйна статыстыку (1924), вывеў Планка закон для цеплавога выпрамянення абсалютна чорнага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУ́БА (Jubba),
рака ў Эфіопіі і Самалі. Даўж. 1600 км (разам з гал. вытокам Гэнале), пл.бас. 750 тыс.км² (разам з р. Вебі-Шэбелі). Пачынаецца на Эфіопскім нагор’і, цячэ па плато Самалі, упадае ў Індыйскіак. Сярэдні расход вады 550 м³/с. У вільготныя сезоны (крас.—чэрв., вер.—ліст.) суднаходная ад г. Бардэрэ; у вусці — марскі порт Кісмайо (Самалі).