грыф³, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штэмпель з узорам чыйго-н. афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак з гэтага штэмпеля.

2. Спецыяльны надпіс на кнігах і дакументах, які вызначае правілы карыстання імі.

Брашура з грыфам «На правах рукапісу».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыфме́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел матэматыкі, які вывучае прасцейшыя ўласцівасці лікаў, выражаных лічбамі, дзеянні, што робяцца з імі.

2. перан. Тое, што і падлік (у 2 знач.; разм.).

Такая атрымліваецца а.

|| прым. арыфметы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

them [ðem, ðəm] pron. іх, ім, і́мі;

with them з імі;

about them аб/пра іх;

it’s them гэ́та яны́;

them and us яны́ і мы;

We should try to get away from a “them and us” attitude. Мы павінны старацца не падзяляць людзей на «сваі́х і чужы́х».

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

them

[ðem]

pron.

уско́сны склон ад they

of them — іх

to them — ім

with them — зь і́мі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

плывуне́ц, -нца́ і -нцу́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

1. -нца́. Жук, які жыве ў стаячай або павольна цякучай прэснай вадзе.

2. -нцу́. Насякомаедная водная расліна з шарападобнымі пухіркамі на лісцях, якія ўлоўліваюць дробных водных насякомых і харчуюцца імі (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закляпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Распляскаць канец заклёпкі, шпяня і пад., змацоўваючы імі што-н.

З. болт.

|| незак. заклёпваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заклёпванне, -я, н. і заклёпка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. заклёпачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрэ́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

1. Невялікі адрэзаны кавалак чаго-н., адцінак.

А. дошкі.

2. Частка чаго-н., што вымяраецца ў прасторы або часе.

А. шляху.

Адрэзак прамой — мноства (частка прамой), якое складаецца з двух розных пунктаў і ўсіх пунктаў, якія ляжаць паміж імі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыпарты́йны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць ідэйных і арганізацыйных прынцыпаў партыі, супярэчны з імі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнанса́цыя, ‑і, ж.

Заява адной дзяржавы другой аб скасаванні заключанага паміж імі дагавору.

[Фр. dénonciation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ечнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйны час — той, хто пёк сайкі ці гандляваў імі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)