Стаць сінім, сінейшым. Убачыўшы, што хлопчык ад холаду пасінеў, Ільіч накінуў на плечы падлетка хустку і прапанаваў маці ісці з сынам дадому.Гурскі.І нават неба, што было заўсёды аднолькава прыгожае і высокае, пасінела і паднялося вышэй.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАДЗІЁМАЎ (Уладзімір Ільіч) (8.1.1924, мяст. Навабеліца, цяпер у межах Гомеля — 25.11.1983),
бел. пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1958). Працаваў у прэсе, на Бел. радыё. У 1959—64 уласны карэспандэнт «Литературной газеты». Друкаваўся з 1943. Аўтар рамана пра жыццё рабочых-тэкстыльшчыкаў «Над Нёманам» (1955, новая рэд. 1957), дакумент. аповесці пра будаўнікоў Бярозаўскай ДРЭС «Белазерскі дзённік» (1963), нарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БІН (Іван Ільіч) (29.1.1954, хутар Раздоры Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1993),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1976). Працаваў на радыё, у выд-ве «Юнацтва», рэдакцыях газет, настаўнічаў. Друкаваўся з 1971. Зб-кі вершаў і паэм «Над вечнасцю гнязда» (1984), «Вянок надзеі» (1990), «Набытак» (1992) прасякнуты любоўю да роднага краю, клопатам пра адраджэнне роднай культуры, мовы, нац. спадчыны і самасвядомасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыумфа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для ўрачыстага шэсця трыумфатара; збудаваны ў гонар якога‑н. трыумфу, перамогі, урачыстасці. Трыумфальная арка.
2. Урачысты, пераможны; які праходзіць з незвычайным уздымам. Трыумфальнае шэсце. □ — Цімафей Ільіч хоча зрабіць у ваш гонар, Міхаіл Дзям’янавіч, нейкае трыумфальнае віншаванне, — сказаў Трухан.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІЗЮКО́Ў (Пётр Ільіч) (2.1.1909, г Гомель — 30.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945), палкоўнік (1943). Брат А.І.Лізюкова. Скончыў Ленінградскую артыл. школу (1941). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 3-м Бел. франтах: камандзір артыл. дывізіёна, знішчальна-процітанк. артыл. палка, брыгады. Брыгада на чале з Л. вызначылася ў баі ва Усх. Прусіі. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бессмяро́тны, ‑ая, ‑ае.
Выс.
1. Які ніколі не памірае, вечна жыве. Народ бессмяротны.
2. Які вечна жыве ў памяці народа, заўсёды захоўвае сваё значэнне. Імёны герояў бессмяротныя. Бессмяротная слава. Бессмяротныя подзвігі. Бессмяротнае вучэнне Леніна. Бессмяротныя творы класікаў марксізма-ленінізма. □ І заўсёды між нас — Бессмяротны Ільіч.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакры́ўджанасць, ‑і, ж.
Стан і ўласцівасць пакрыўджанага. Лаўрэн Ільіч усміхнуўся, убачыўшы цень пакрыўджанасці на твары дзяўчыны.Краўчанка.— Мне гэты нарыс таксама падабаецца, — сказаў рэдактар, не зважаючы на дакор і пакрыўджанасць у голасе Пісанца. — Я яго зараз жа здаў бы ў набор. Толькі не ведаю, хто аўтар.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКАЛО́ВІЧ (Іван Ільіч) (н. 15.6.1922, в. Малыя Жаберычы Крупскага р-на Мінскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Удзельнік Курскай бітвы 1943, вызвалення Беларусі, баёў ва Усх. Прусіі. Вызначыўся: у чэрв. 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова; у пач. 1945 у 3-дзённых баях каля г. Гумбінен; у сак. 1945 пры ліквідацыі ўсх.-прускай групоўкі праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МАЎ (Мікалай Ільіч) (14.9.1902, г. Іркуцк, Расія — 24.11.1973),
савецкі канструктар верталётаў. Д-ртэхн.н. (1962).
Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Томскі тэхнал.ін-т (1923). З 1940 гал. канструктар доследнага КБ па верталётабудаванні. Пад яго кіраўніцтвам створаны аўтажыры А-7 і А-7біс, верталёты Ка-8, Ка-10, Ка-15, Ка-18, Ка-26, эксперым. вінтакрыл Ка-22, аэрасані Ка-30. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СКІН (Віктар Ільіч) (н. 30.1.1933, в. Ачоса Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў БДУ (1965). У 1969—90 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях фотабіялогіі раслін.
Тв.:
Фотовосстановление протохлорофиллида. Мн., 1981.
Раскідвальнік: а — арганічных угнаенняў (1 — падкатная цялежка, 2 — самазвальная секцыя, 3 — асноўная секцыя, 4 — раскідвальнік); б — жыжкараспырсквальнік (I — помпы, 2 — трубаправод, 3 — цыстэрна, 4 — рукавы).