разбазы́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Абл. Распусціцца, разленавацца. — Майго [сына] трэба было адразу ізаляваць ад такога ўплыву і асяроддзя... Косця ж, гледзячы на гэтага стылягу, сам разбазыраў. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

segregate [ˈsegrɪgeɪt] v. аддзяля́ць, ізалява́ць;

In our school the sexes are segregated. У нашай школе раздзельнае навучанне.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ізалява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ізаляваць.

2. у знач. прым. Адасоблены, асобны. Ізаляваная група. Ізаляваны факт.

3. у знач. прым. Пакрыты ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваныя правады. Ізаляваны дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

isolíeren vt (gegen A) ізалява́ць (ад чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

quarantine​2 [ˈkwɒrənti:n] v.

1. падвярга́ць каранці́ну; утры́мліваць на каранці́не

2. падвярга́ць ізаля́цыі;

quarantine an aggressor nation ізалява́ць краі́ну-агрэ́сара

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ábriegeln vt

1) зачыня́ць на засо́ўку

2) ізалява́ць; адгаро́джваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obandażować

зак.

1. забінтаваць; перавязаць;

2. тэх. ізаляваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zabandażować

зак.

1. забінтаваць, перавязаць;

2. тэх. ізаляваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗАПАЛЯ́Р’Я АБАРО́НА (чэрв. 1941 — кастр. 1944),

баявыя дзеянні войск Паўн., з 1.9.1941 Карэльскага франтоў, Паўн. флоту і Беламорскай флатыліі ў Вял. Айч. вайну на Кольскім п-ве, у паўн. Карэліі, на Баранцавым, Белым і Карскім морах супраць узбр. сіл гітлераўскай Германіі і саюзнай ёй Фінляндыі. Мэта — не дапусціць захопу праціўнікам Кольскага п-ва з незамярзаючым портам Мурманск і Кіраўскай чыгункай, забяспечыць абарону паўн. марскіх камунікацый. У выніку гераічнай абароны сав. войскі не дазволілі праціўніку ізаляваць СССР ад знешніх сувязей праз паўн. парты і перарэзаць Паўн. марскі шлях на Д. Усход, забяспечана дастаўка ў СССР праз Мурманскі порт ваенных грузаў марскімі канвоямі саюзнікаў. У кастр. 1944 узбр. сілы СССР выгналі захопнікаў з сав. Запаляр’я. Прэзідыум Вярх. Савета СССР заснаваў 5.12.1944 медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» (больш за 307 тыс. узнагароджаных). 7.5.1985 Мурманску прысвоена званне «Горад-герой».

т. 6, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ізаля́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ізаляваць; ізаляванне. Ізаляцыя інфекцыйна хворых. Закончыць ізаляцыю электраправодкі.

2. Стан паводле знач. дзеясл. ізалявацца; раз’яднанасць з іншымі, ізаляванае становішча.

3. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць што‑н.; ізалятар (у 1 знач.). Ахаваць правады двайной ізаляцыяй.

[Фр. isolation — адасабленне, раз’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)