Касаўё ’кассё’ (ТСБМ, Касп., Шатал., Нар. лекс.). Утворана ад каса 2: кас‑аў‑ё (*kos‑ov‑ьje).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПО́СТРАФ (грэч. apostrophos),
надрадковы значок у выглядзе коскі. Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ. don’t замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (франц. d’Arc) і інш. У бел. графіку ўведзены ў 1920-я г. Выконвае раздзяляльную функцыю перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», «і» пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, і ў сярэдзіне слоў пасля губных «б», «в», «м», «п», «ф», заднеязычных «г», «к», «х», шыпячых «дж», «ж», «ч», «ш», зубных «д», «т» і альвеалярнага «р». У фанет. транскрыпцыі абазначае змякчэнне зычных.
А.М.Булыка.
т. 1, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫГРА́Ф (ад ды... + ...граф),
спалучэнне 2 літар, што ўжываецца для абазначэння на пісьме пэўнага гуку. Уласцівы кірыліцы (Д. «оу» абазначаў просты гук «у»). У помніках старабел. мовы 14—17 ст. ужываліся Д. «кг» на месцы «г» (кгузикъ), «іо» — «ё» (ліонъ), «хв» — «ф» (Тимохвѣй), «дж» (дроджи), «дз» (дзедзіч). Сучаснай бел. мове ўласцівы Д. «дз» і «дж». Спалучэннямі з 2 і больш літар перадаюцца ў некат. зах.-еўрап. сістэмах пісьма зычныя гукі, блізкія да ўсх.-слав. «х», «ч», «ш», «щ» (ням. ch, tsch, sch, schtsch; польск. ch, cz, sz, czcz).
М.Р.Прыгодзіч.
т. 6, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́КІ ХІМІ́ЧНЫЯ, сімвалы хімічныя,
скарочаныя літ. абазначэнні элементаў хімічных і іх атамаў. Абазначаюцца першай ці першай і адной з наступных літар лац. назвы хім. элемента. Увёў шведскі хімік Ё.Берцэліус (1814). Напр., S — cepa (Sulfur), Ca — кальцый (Calcium), Cd — кадмій (Cadmium). Для абазначэння ізатопаў да З.х. злева прыпісваюць зверху масавы лік, а знізу — атамны нумар (напр., , , ); для іонаў уверсе справа ад З.х. паказваюць зарад (напр., Ca2+, S2-). З.х. карыстаюцца пры запісе формул хімічных.
т. 7, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Месёнчны ’месячны’ (віл., Сл. ПЗБ). З польск. miesięczny ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 59). Карэннае ‑ё‑ з польск. miesiąc [mʼesionc] ’месяц’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАЖУРА́НІЧ (Mažuianić) Іван (11.8.1814, Нові-Вінадольскі, Харватыя — 4.8.1890),
харвацкі паэт. У 1833—37 вывучаў філасофію і права ў Заграбе і Сомбатхеі (Венгрыя). Друкаваўся з 1835. У 1830—40-я г. прымыкаў да ілірызму, ідэямі якога прасякнуты яго патрыят. вершы «Продкам славян», «Ілірыя ў вяках», праца «Харваты мадзьярам» (1848). Яго ліра-эпічная паэма «Смерць Смаіл-агі Чэнгііча» (1846) прысвечана барацьбе паўд. славян супраць асманскіх заваёўнікаў, услаўленню слав. адзінства і вольнасці. Падрыхтаваў і выдаў «Нямецка-ілірыйскі слоўнік» (1842, з Ё.Ужаравічам), «Слоўнік «Асмана» Гундуліча» (1844, з М.Мажуранічам).
Тв.:
Рус. пер. — у кн.: Поэты Югославии XIX—ХХ вв. М. 1963.
І.А.Чарота.
т. 9, с. 502
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПКО́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 25.3.1935, в. Дварэц Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік і перакладчык. Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1958), выкладаў у ім. З 1966 у Віцебску; настаўнічаў, з 1982 у Віцебскім ун-це. Друкуецца з 1962. У зб-ках вершаў «На досвітку» (1978), «Зерне» (1982), «Самы кароткі дзень» (1988) паэтызацыя роднага краю, успаміны пра вайну, адказнасць перад часам і чалавекам. Аўтар апавяданняў і гумарэсак. Пераклаў на бел. мову зб-кі вершаў Ё.Бехера «Вяртанне да сябе», Р.Крафта «Востраў без маяка», кн. паэзіі ням. рамантызму «Закаханы вандроўнік», паасобныя творы Б.Брэхта, Г.Лесінга, Г.Веерта і інш.
т. 12, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ільвяня́, ільвянё. Ад леў (гл.) + суф. ‑ян‑я (‑ян‑ё) з пратэзай і‑. Агульнабел. тып для ўтварэння назоўнікаў, якія абазначаюць дзіцянят жывёл і птушак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёкер ‘сякера, тапор’ (Касп.). З *секера ‘тс’ (гл. сякера) пад уплывам тапор (змена ж. р. на м. р., адсячэнне канчатка і пераход е > ё пад націскам).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЛАСЕМА́ТЫКА (ад грэч. glōssa мова + sēma знак),
лінгвістычная тэорыя, адна з плыней структуралізму. Заснавана на вучэнні Ф. дэ Сасюра. Распрацавана ў 1930—50-х г. дацкімі вучонымі Л.Ельмслевым і Х.Ё.Ульдалем як агульная дэдуктыўная тэорыя мовы. Стваралася як сродак апісання і тлумачэння любых канкрэтных моў і моўных фактаў. Гласематыка — адна з першых спроб злучыць мовазнаўства з фармальнай логікай і матэматыкай, што ўдасканальвала дакладныя метады даследавання мовы. Пашырэння не атрымала, але асобныя яе паняцці і тэрміны выкарыстоўваюцца ў некат. іншых лінгвістычных канцэпцыях.
Літ.:
Ельмслев Л. Пролегомены к теории языка: Пер. с англ. // Новое в лингвистике. М., 1960. Вып. 1;
Ульдалль Х.И. Основы глоссематики // Там жа.
А.М.Рудэнка.
т. 5, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)