Невялікая тонкая пласцінка, кавалак, адколаты па слаі дрэва; трэска. Напалавіну ў шчэпкі пакрышыла, Напалавіну полымем пайшла. Як быццам хата ў тым і саграшыла, Што гэтак доўга хатаю была.Чэрня.[Алёшка:] — Глядзі вунь [Грышка], колькі дробных шчэпак ля камля.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Забавіцца, прабыць занадта доўгі час на пагулянцы. Заспаная гаспадыня адамкнула мне дзверы. — Недзе вы гэтак загуляліся. — Ды так забавіўся трохі.Сабаленка.// Захапіўшыся якой‑н. гульнёй, забыцца на ўсё. Віталік так загуляўся, што не заўважыў, які прыцемкі нахапіліся.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апанта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Ахоплены крайнім душэўным узрушэннем, якое бурна выяўляецца. Як апантаны, паімчаўся Косця да клуба.Шыцік.// У якім адчуваецца крайняе душэўнае ўзрушэнне. Недзе далёка ззаду пачуўся апантаны крык.Пестрак.
2.узнач.наз.апанта́ны, ‑ага, м. Чалавек, ахоплены крайнім душэўным узрушэннем. Я гэтак гарачыўся і гневаўся, што Давідзюк глядзеў на мяне, як на апантанага.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нетутэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Які не нарадзіўся або не жыве ў гэтай мясцовасці; прыезджы. Арандаваць зямлю папрыязджалі нетутэйшыя людзі.Чорны.// Які не адносіцца да гэтай мясцовасці; чужы. Неўзабаве Руневіч заўважыў у натоўпе.. дзіўнага ягамосця ў цывільнай нетутэйшай вопратцы.Брыль.Які сам чалавек, гэтакі яго песня была нетутэйшая і незразумелая нам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выняць вантробы. Распатрашыць рыбу.//Разм. Выняць тое, што знаходзіцца ўнутры чаго‑н. І толькі гэта Мішка распатрашыў пачку пячэння, як на паляне падняўся такі гвалт, такія крыкі, што Мішка аж прыгнуўся.Лынькоў.Я распатрашыў ранец, а пісьмы пакруціў у руках і так ігэтак.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Апранацца ў маскарадны касцюм, надзяваць маску.
2.перан. Паказваць сябе не такім, як ёсць; прытварацца, прыкідвацца. [Шыпулька] гэтак умеў прыкідвацца і маскіравацца, што нават блізкія да яго людзі нічога не заўважалі.Кулакоўскі.
3. Хавацца, скрывацца ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі. Партызаны, маскіруючыся за купінамі, за дрэвамі, бачылі фашыстаў, як на далоні.Шчарбатаў.
4.Зал.да маскіраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
both
[boʊӨ]1.
adj., pron.
або́два -ух m. & n.; абе́дзьве f., або́е, абаі́х
both houses — або́два дамы́
both brothers — або́два браты́
both sisters — абе́дзьве сястры́
they both (brother and sister) — яны́ або́е
Both of them are doctors — Або́два яны́ — дактары́
2.
adv.
ра́зам, гэ́так жа
He fears and hopes both at once — Ён баі́цца й аднача́сна спадзяе́цца
3.
conj.
як… так і; да таго́ ж, і… і
He is both tired and hungry — Ён і змары́ўся і гало́дны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прына́мсі, пабочн.
Ва ўсякім разе. Лабановіч мінае выганы, выходзіць у поле. Тут прастарней іяк бы вальней трохі, прынамсі, нікога не відаць.Колас.Нарадчыца зарачанскага дэпо Ліда Падбярэзская была дзяўчына незвычайная. Гэтак, прынамсі, думаў Міхась.Васілёнак.Салдат зычным голасам закрычаў да камандзіра батальёна так, быццам быў, прынамсі, палкоўнікам.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбы́цца, ‑будуся, ‑будзешся, ‑будзецца; зак.
Разм. Распаўнець, растаўсцець, раздацца. Зайцаў ні разу не бачыў яго, але чуў ад іншых, што хлапец той не можа нават засмяяцца, бо гэтак атлусцелі і разбыліся ад раскошы яго шчокі.Кулакоўскі.А тут у нас прыязджаў Марыльчын інжынер — разбыўся, тоўсты, як кадаўб.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куса́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач). Сабака кусаецца.// Кусаць каго‑н. Авадні кусаюцца.//перан. Крыўдзіць, дапякаць чым‑н. Па вяселлі бабы пытаюцца: — Як? Нявестка добра кусаецца?Бічэль-Загнетава.
2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).
3.перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і некаторыя іншыя расліны, а таксама пра вецер, мароз і пад.). Крапіва кусаецца. □ Мама сказала, што позна, што ноч на дварэ, а мароз сёння гэтак кусаецца, гэтак цісне!Брыль./ Пра каляную тканіну або пра вырабы з грубай шэрсці. Зрэбніца .. [Гальяшу] муляла, кусалася.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)