хімічны канцэрн у Германіі. Засн. ў 1863, наз. «Фрыдрых Баер энд компані», з 1972 — сучасная назва. Адыграў значную ролю ў стварэнні лекавых прэпаратаў (аспірын, люмінал і інш.) і вытв-сці сінт. каўчуку. Мае каля 120 прадпрыемстваў у 40 краінах (ЗША, Нідэрланды, Італія, Іспанія, Японія і інш.), яму належаць найб.хім. комплексы Германіі і Бельгіі. Асн. прадукцыя: хімікаты, сінт. каўчук, штучныя матэрыялы, поліурэтан, фарбы, хім. валакно, лекавыя прэпараты і сродкі аховы раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮПО́НЫ (Du Pont),
сямейная фін. і прамысл. група ў ЗША. Заснавальнік — Э.І.Дзюпон дэ Немур (1771—1834), сын П.С.Дзюпона дэ Немура. У 1802 ён пабудаваў у пас. Уілмінгтан (штат Дэлавэр) парахавы з-д. Разбагацелі на ваен. бізнесе ў час англа-амер. вайны 1812—14, амер.-мекс. вайны 1846—48, грамадз. вайны ў ЗША 1861—65, 1-й і 2-й сусв. войнаў. Пры Т.К.Дзюпоне (1863—1930) узнік хім. канцэрн «Дзюпон дэ Немур энд компані» (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛДУІН ((Baldwin) Стэнлі) (3.8.1867, Б’юдлі, графства Херэфард-энд-Вустэр, Вялікабрытанія — 14.12.1947),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Трыніты-каледж (г. Кембрыдж). Быў саўладальнікам буйнейшай сталеліцейнай фірмы «Болдуінс лімітэд». З 1908 чл. парламента. Міністр гандлю (1921—22), фінансаў (1922—23), прэм’ер-міністр (1923—24, 1924—29, 1935—37). У 1923—37 лідэр Кансерватыўнай партыі. Урад Болдуіна сілай спыніў усеаг. забастоўку 1926 у Вялікабрытаніі, у 1930-я г. праводзіў палітыку «прымірэння» ў адносінах да фашысцкіх Італіі і Германіі. Схіліў караля Эдуарда VIII да адрачэння ад прастола (1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙН ((Vane) Джон Роберт) (н. 29.3.1927, Тардэбіг, графства Херэфард-энд-Вустэр. Вялікабрытанія),
англійскі фармаколаг. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Д-р філасофіі (1953). Скончыў ун-т у Бірмінгеме (1946). З 1946 у Оксфардзе, з 1953 у Іельскім ун-це, з 1955 у Ін-це фундаментальных мед. даследаванняў пры Каралеўскім каледжы хірургаў, з 1973 дырэктар аддзела даследаванняў і развіцця Фонду Уілкама ў Лондане. Навук. працы па вылучэнні простагландзінаў і вывучэнні іх хіміі і біяхіміі. Нобелеўская прэмія 1982 (разам з С.Бергстрамам і Б.Самуэльсанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ЯЛ ДАТЧ-ШЭЛ ГРУП»
(Royal Dutch-Shell Group),
англа-нідэрландская нафтавая кампанія, адна з найбуйнейшых транснацыянальных нафтавых карпарацый, уваходзіць у Міжнар. нафтавы картэль. Засн. ў 1907 у выніку аб’яднання нідэрл. кампаніі «Роял датч петролеум компані» (1890) і англ. кампаніі «Шэл транспарт энд трэйдынг компані» (1897). Займаецца разведкай і здабычай нафты, газу, вугалю, руд каляровых металаў, перапрацоўкай нафты, вытв-сцю нафта-хім. і хім. прадуктаў. Мае ўласны танкерны флот, 69 нафтаперапрац. з-даў, буйныя нафтахім. камбінаты, 27 н.-д. цэнтраў. Аб’ядноўвае больш за 900 даччыных фірм у 100 краінах свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РГАНЫ (Morgan),
адна са старэйшых і найбуйнейшых фін. груп ЗША. Узнікла ў канцы 19 ст. Уяўляе сабой вялізную кааліцыю банкаўскіх і прамысл. манаполій, звязаных сістэмай удзелу, асабістай уніяй і фін. сувязямі. Кіруючым цэнтрам фін. групы да 2-й сусв. вайны з’яўляўся банкірскі дом «Дж.П.Морган эндК°» у Нью-Йорку. Сферы ўплыву кааліцыі: банкаўская справа, апрацоўчая прам-сць, чыг. транспарт. Вядучыя фін. ін-ты: камерцыйны банк «Морган гаранты траст компані», інвестыцыйны банк «Морган Стэнлі». Кантралююць каля 50% актываў страхавых кампаній «Прудэншэл», «Нью-Йорк лайф», сетку інвестыцыйных банкаў, прамысл. карпарацыі «Юнайтэд Стэйтс стыл», «Джэнерал электрык», «Джэнерал мотарс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў-ВАНО́ (Іван Пятровіч) (8.2.1900, Масква — 25.3.19 87),
расійскі кінарэжысёр, мастак, сцэнарыст. Нар.арт. Расіі (1969), нар.арт.СССР (1985). Праф. Усесаюзнага ін-та кінематаграфіі (з 1952). Скончыў Вышэйшыя дзярж.маст.-тэхн. майстэрні (1923). Адзін з пачынальнікаў сав. мультыплікацыі. У мультыплікацыйным кіно з 1924. Сярод фільмаў: «Блэк энд Уайт» (1932, з Л.Амальрыкам), «Тры мушкецёры» (1938), «Мыйдадзір» (1939, 1954). Лепшыя фільмы — экранізацыі рус.нар. казак і твораў рус. класікі: «Канёк-Гарбунок» (1948, 1975), «Гусі-лебедзі» (1950), «Казка пра мёртвую царэўну і сем багатыроў» (1951), «Снягурка» (1952), «Дванаццаць месяцаў» (1956), «Ляўша» (1964), «Сеча пры Кержанцы» (1971), стэрэамультфільм «Чароўнае возера» (1979), «Казка пра цара Салтана» (1984, з Л.Мільчыным) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОК-Н-РОЛ (англ. rock’n’roll, rock and roll літар. трасіся і пагойдвайся),
танцавальная музыка, асноўная і найбольш традыц. форма рок-музыкі. Узнікла ў пач. 1950-х г. у ЗША як вынік спалучэння «чорнага» стылю рытм-энд-блюз і «белага» хіл-білі. Упершыню тэрмін «Р.-н.-р.» ужыты ў 1951 амер. дыск-жакеем А.Фрыдам. Уяўляе сабой сінтэз моцна акцэнтаванай рытмавай асновы блюза і мелодыкі стылю кантры. Характарызуецца маторна-танц. метрарытмам, выкарыстаннем эл.-муз. інструментаў, павышанай дынамікай, спецыфічнай вак.-выканальніцкай манерай, якая ўзыходзіць да стараж. негрыцянскіх традыцый. Першы шлягер Р.-н.-р. — песня «Рок вакол часу» Б.Хейлі. Сярод зорак класічнага Р.-н.-р. Э.Прэслі, Ч.Бэры, Л.Рычард і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Wóchenenden -s
1) уік-э́нд; штотыднёвы адпачы́нак (з другой паловы пятніцы да панядзелка)
2) агля́д за ты́дзень (у газеце)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АСТУ́РЫЯС ((Asturias) Мігель Анхель) (19.10.1899, г. Гватэмала — 9.6.1974),
гватэмальскі пісьменнік. У 1925—33 і з 1954 у эміграцыі. У 1945—70 на дыпламат. рабоце. Аўтар кн. «Легенды Гватэмалы» (1930), раманаў «Сеньёр Прэзідэнт» (1946, пра лац.-амер. дыктатуру), «Маісавыя людзі» (1949, сутыкненне гарманічнага свету індзейцаў з чужым светам паўн.-амер. цывілізацыі). У трылогіі «Моцны вецер» (1950), «Зялёны Тата» (1954), «Вочы пахаваных» (1960) панарама жыцця Гватэмалы 20 ст. Аўтар раманаў «Мулатка як мулатка» (1968), «Перадвелікодная пятніца» (1972), зб.апавяд. «Уік-энд у Гватэмале» (1956), кн. легендаў «Люстэрка Ліды Саль» (1967) і інш. Нобелеўская прэмія 1967.
Тв.:
El espejo de Zida sal y otros relatos. La Habana, 1988;