РЭСУ́РС (ад франц. ressource дапаможны сродак) тэхнічны, напрацоўка вырабу (машыны, тэхн. сістэмы) да дасягнення гранічнага стану, пры якім яго далейшая эксплуатацыя немагчыма, непажадана (з-за паніжэння эфектыўнасці) або небяспечна. Колькасна ацэньвае даўгавечнасць вырабу, яго надзейнасць. Выражаецца ў гадах, гадзінах, кіламетрах, гектарах, колькасці ўключэнняў і інш. Бывае поўны (за ўвесь тэрмін службы да канца эксплуатацыі), дарамонтны, міжрамонтны, выкарыстаны, астаткавы. Завязаны з безадказнасцю.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Indíensthaltungf - тэх.эксплуата́цыя, утрыма́нне ў ста́не спра́ўнасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКІ ТЭ́ХНІКУМ ЧЫГУ́НАЧНАГА ТРАНСПА́РТУ.
Засн. 30.10.1878 у Гомелі на сродкі Лібава-Роменскай чыгункі як Гомельскае тэхн.чыг. вучылішча. З 1917 тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): арг-цыя перавозак і кіраванне рухам на транспарце; тэхн.эксплуатацыя і рамонт трансп. сродкаў; камерцыйная дзейнасць; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (2 апошнія — платныя). Прымае асоб з базавай, а на завочную форму навучання з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАБЯРЭ́ЖСКІ АГРА́РНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1921 у пас.Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. як с.-г. тэхнікум. З 2002 сучасная назва. Спецыяльнасці (2002/03 навуч.г.): землеўпарадкаванне; аграномія; аграхімія, насенняводства і ахова раслін; рамонтна-абслуговая вытв-сць у сельскай гаспадарцы (спецыялізацыя — тэхн.эксплуатацыя трактароў, аўтамабіляў і самаходных с.-г. машын); кіраванне ў АПК. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1944 у Мінску. З 1995 Бел. тэхнікум прам-сці буд. матэрыялаў. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх матэрыялаў і вырабаў; эксплуатацыя і рамонт абсталявання прадпрыемстваў буд. матэрыялаў; вытв-сцьбуд. вырабаў і канструкцый; аўтаматызацыя тэхнал. працэсаў вытв-сці; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНА-ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖЗасн. ў 1955 у г. Пінск Брэсцкай вобл. як тэхнікум, з 1.9.1996 — каледж Рыхтуе тэхнікаў-механікаў, майстроў вытв. навучання, настаўнікаў тэхн. працы. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): механізацыя сельскай гаспадаркі; электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі; механізацыя меліярац. і водагасп. работ; тэхн.эксплуатацыя і рамонт трансп. сродкаў; працоўнае навучанне. Прымае асоб на базе ПТВ і з сярэдняй адукацыяй, якія прайшлі навучанне ў навуч.-вытв. камбінатах па адпаведнай спецыяльнасці. Навучанне дзённае і завочнае.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІЛО́ТЫ,
земляробы Стараж. Спарты, якіх заваявалі дарыйцы. Лічыліся ўласнасцю дзяржавы. І. не ўваходзілі ў склад спартанскай абшчыны, не валодалі ніякімі правамі. Ад рабоў адрозніваліся тым, што валодалі сродкамі вытв-сці, вялі сваю гаспадарку, уласнікі ўчасткаў не маглі іх ні прадаваць, ні забіваць. Жорсткая эксплуатацыя выклікала паўстанні І., самае буйное з іх — т. зв. 2-я Месенская вайна (7 ст. да н.э., гл.Месенскія войны). З мэтай папярэджання іх паўстанняў спартанцы ўвялі сістэму крыптый — перыядычных карных экспедыцый супраць І.