штомесячныпед. часопіс. Выдаваўся з мая 1910 да пач. 1911 у Магілёве на рус. мове. Створаны па ініцыятыве Т-ва ўзаемадапамогі настаўнікам нар. вучылішчаў Магілёўскай губ. Друкаваў матэрыялы па педагогіцы і нар. асвеце, пра становішча настаўнікаў. Пэўнай грамадска-паліт. пазіцыі не выявіў, але ў культ.-нац. аспекце прымыкаў да акцябрыстаў (ігнараваў праблемы развіцця бел. л-ры і нац. школы). Выйшла 6 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЛЕ́СЯ»,
штомесячны грамадска-публіцыстычны і літаратурна-мастацкі часопіс для жанчын і сям’і. Выходзіць з ліст. 1924 у Мінску на бел. мове. Спачатку называўся «Беларуская работніца і сялянка», у 1931—41 «Работніца і калгасніца Беларусі», з 1946 «Работніца і сялянка», з 1995 сучасная назва. Асвятляе пытанні жыцця, працы, грамадскай дзейнасці жанчын Беларусі, папулярызуе пед. і юрыд. веды, дае парады, расказвае пра жыццё блізкага і далёкага замежжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫНІ́ЦА»,
культуралагічны штомесячны часопіс. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове (да 1994 на бел. і рус. мовах). Засн. як літ.-маст. часопіс для моладзі. Змяшчае арыгінальныя творы паэзіі і прозы, пераклады, публіцыстыку, матэрыялы па выяўл. мастацтве, кіно, тэатры і інш., артыкулы па культуралогіі і філасофіі. У рубрыцы «Постаці» асвятляе эстэт. прынцыпы, інтэлектуальную спадчыну айчынных і замежных дзеячаў гісторыі, культуры мінулага і сучаснасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ША СЛО́ВА»,
грамадска-асветная газета. Выдавалася з сак. 1990 на бел. мове Т-вам бел. мовы імя Ф.Скарыны ў Мінску як штомесячны бюлетэнь, са студз. 1991 да крас. 1997 — штотыднёвая газета. Змяшчала інфарм., публіцыстычныя, гіст., палемічныя, агітац. і мовазнаўчыя матэрыялы па праблемах бел. мовы і культуры. З ліст. 1997 выходзіць у Лідзе на бел. мове як прыватная штотыднёвая газета для дзяцей старэйшага ўзросту. Друкуе пераважна агітац., інфарм. і мовазнаўчыя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХОЗЯ́ИН»,
штомесячны вытворчы часопіс. Выдаецца з 1925 у Мінску (з 1925 на бел., у 1953—62 на бел. і рус., з 1963 на рус. мове). Спачатку наз. «Плуг», у 1929—33 — «Шляхі калектывізацыі», у 1953—56 — «Калгаснік Беларусі», у 1957—90 — «Сельское хозяйство Белоруссии», з 1991 сучасная назва. Асвятляе дасягненні с.-г. навукі, перадавы вопыт, пытанні інтэнсіфікацыі с.-г. вытв-сці, у т. л. фермерскіх гаспадарак, дае парады па садоўніцтве, агародніцтве, пчалярстве і кветкаводстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСТОРИ́ЧЕСКИЙ ЖУРНА́Л»,
савецкі штомесячны навукова-папулярны часопіс (працяг час. «Борьба классов»), Выдаваўся ў 1937—45 у Маскве на рус. мове Т-вам гісторыкаў-марксістаў пры Камуніст. акадэміі і яе Ін-там гісторыі; са снеж. 1941 орган Ін-та гісторыі АНСССР. У 1941 аб’яднаны з час.«Историк-марксист». Публікаваў артыкулы па гісторыі КПСС, СССР, Расіі і ўсеагульнай гісторыі, праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і выкладання гісторыі ў школе. Меў аддзел крытыкі і бібліяграфіі. У 1945 замест «И.ж.» пачаў выходзіць час.«Вопросы истории».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
monthly
[ˈmʌnӨli]1.
adj.
ме́сячны
a monthly pay — ме́сячная пла́та
2.
adv.
ме́сячна, штоме́сячна, на ме́сяц
3.
n., pl. -lies
штоме́сячны ча́сапіс
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«БЕЛАРУ́СКІ СЦЯГ»,
штомесячны грамадска-паліт. і літ. часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў крас.—вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Дуж-Душэўскі. Гал. мэта выдання — абарона бел. дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці, умацаванне волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў бел. жыцця. Разглядаў з нац.-дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызв. руху і будучыні бел. народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі. Выйшлі 4 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСТА́ЦТВА»,
штомесячны навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Орган Мін-ва культуры, Дзярж.к-та па кінематаграфіі, Бел. саюзаў мастакоў, кампазітараў, кінематаграфістаў і Бел.тэатр. аб’яднання. Выдаецца з 1983 у Мінску на бел. мове. Да 1992 наз. «Мастацтва Беларусі». Публікуе матэрыялы па пытаннях эстэтыкі, тэорыі і гісторыі бел. мастацтва, маст. спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафес., нар. і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтва Беларусі, а таксама культ. жыццё і творчасць беларусаў замежжа і нац. меншасцей на Беларусі. Вядзе хроніку маст. жыцця рэспублікі, публікуе рэцэнзіі на новыя кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖУРНА́Л ПРИКЛАДНО́Й СПЕКТРОСКОПИ́И»,
міжнародны штомесячнынавук. часопіс. Выдаецца Нац.АН Беларусі з 1964 у Мінску на рус. мове. З 1965 перавыдаецца ў Нью-Йорку на англ. мове («Journal of Applied Spectroscopy»). Асн.навук. кірункі: фіз. асновы і металы атамнага і малекулярнага спектральнага аналізу; нелінейная оптыка і лазеры; спектраскапія рассейвальнага асяроддзя і цвёрдых цел; спектраскапія газаў і плазмы; спектральная апаратура і метады вымярэнняў; матэм. метады і выкарыстанне ЭВМ у спектраскапіі. Гал. рэдактары: Б.І.Сцяпанаў (1964—87), В.С.Буракоў (з 1988), Г.П.Гурыновіч (з 1992), М.А.Барысевіч (з 1994).