кампа́ктны, ‑ая, ‑ае.

Сціснуты шчыльна, без прамежкаў. Кампактная маса. // Які займае мала месца пры вялікай змяшчальнасці. Кампактнае абсталяванне.

•••

Кампактны шрыфт гл. шрыфт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

готи́ческий гаты́чны;

готи́ческий шрифт типогр. гаты́чны шрыфт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Blndenschrift

f -, en шрыфт для сляпы́х, шрыфт Бра́йля

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мі́тэль, ‑ю, м.

Спец. Сярэдні друкарскі шрыфт, роўны 14 пунктам.

[Ням. Mittel — сярэдні (у складаных словах).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́ргес, ‑а, м.

Друкарскі шрыфт, сярэдні паміж корпусам і петытам.

[Ням. borgis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да готыкі. Гатычная архітэктура. // Уласцівы готыцы; выкананы ў стылі готыкі. Гатычны замак. □ Вулкі, завулкі — старая Рыза. Гатычных дахаў спічасты строй. А. Вольскі.

•••

Гатычны шрыфт гл. шрыфт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёгкачытэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які чытаецца лёгка, без цяжкасцей, перашкод. Лёгкачытэльны шрыфт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтлу́сты, ‑ая, ‑ае.

Спец. Сярэдняй таўшчыні паміж тлустым і светлым (пра шрыфт).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курсі́ў, ‑сіву, м.

Друкарскі нахільны шрыфт з напісаннем літар, падобным да рукапіснага.

[Ад лац. cursiva (litera) — скорапіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Боргес (шрыфт) 5/542

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)