Ба́нькі ’вочы’ (Нас.). Укр. ба́ньки ’выпучаныя вочы’, ба́нька ’бялок вока; крышталік вока’, банька́тий ’з выпучанымі вачыма’, банька́ч ’тс’. У рус. мове ба́нька ’вочы’ толькі ў зах. і паўд. гаворках. Бясспрэчна, ад ба́нька шкляная пасудзіна; бурбалка, пузыр і г. д.’ (так ужо меркаваў Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ша, пля́шка, пле́шка, пля́жка, пля́ўшка, ’шкляная пасудзіна, бутэлька’, ’паходная бутэлька, фляшка’, пляшачка, пле́шэчка, ’бутэлечка для лекаў’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Сцяшк. Сл., Мік., Мядзв., Шпіл., Гарэц., Бір., Федар. 6, Чуд., Мал., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Ян.; мін., КЭС; драг., Сл. Брэс.; ЛА, 5; Мат. Гом.; ТС); ’шкло ад лямпы’ (Ян.), ’шкляная ці гліняная пасудзіна, у якой захоўваліся алей і інш. вадкія рэчывы’ (палес., З нар. сл.), ’паўлітровая бутэлька’ (Сцяшк. МГ). Ст.-бел. пляша, фляша, фляжка, хвляша ’пляшка, бутэлька’ (1538 г.) запазычаны са ст.-польск. flasza ’тс’, якое з с.-в.-ням. vlasche, ст.-в.-ням. flasca, сучаснае ням. Flasche (Булыка, Лекс. запазыч., 1102; Фасмер, 4, 200), што выводзяць з ням. flechten ’плесці’, на думку Банькоўскага (1, 374), непераканаўча. Параўн. таксама пля́га 6 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бало́н

(фр. ballon)

1) закрытая шкляная ці металічная пасудзіна для газаў або вадкасцей;

2) тое, што і камера 3;

3) абалонка аэрастата, дырыжабля, якая напаўняецца газам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бало́н, ‑а, м.

1. Металічная, шкляная або гумавая пасудзіна для газаў ці вадкасці. На вадзе, крокаў за дзесяць ад берага, пагойдвалася паміж абшарпаных пантонаў чырвоныя балоны земснарада. Чыгрынаў.

2. Гумавая аўтамабільная і інш. камера, якая напаўняецца паветрам. Шафёр выскачыў з машыны і заклапочана стукаў наском чаравіка па залатаных балонах. Шамякін.

3. Газанепранікальная абалонка аэрастата, дырыжабля і інш.

[Фр. ballon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сло́ік, ‑а, м.

Невялікая шкляная або гліняная пасудзіна. Зеленаватыя рыжыкі складаліся ў дзежачкі, гліняныя слоікі, саліліся. Васілевіч. [Прылуцкі] трымаў у руках шкляны слоік з хімічнымі прэпаратамі. Новікаў. // Колькасць чаго‑н., якая змяшчаецца ў такой пасудзіне. Ды яшчэ сённяшняй раніцай, збіраючыся сюды, .. [маці] памяняла на базары апошнія свае туфлі на слоік тварагу. Мехаў. Слоіка салёных груздоў, купленага на станцыі, хапала.. [Будрысу], з бульбай, на два дні. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоф ​1, ‑а, м.

1. Старая руская мера вадкасцей (звычайна віна, гарэлкі), роўная 1/10 вядра; вадкасць такога аб’ёму.

2. Шкляная чатырохгранная пасудзіна з кароткім рыльцам, якая змяшчае такую колькасць вадкасці. Пан Даніла сустрэў яго [маладога], седзячы за сталом, на якім стаяў дзьмуты зялёны штоф. Караткевіч.

[Ням. Stauf.]

штоф ​2, ‑у, м.

Шчыльная, цяжкая шарсцяная або шаўковая тканіна з буйным тканым узорам, якая ідзе на абіўку мэблі, на парцьеры і пад.

[Ням. Stoff.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аква́рыум

(лац. aquarium = вадаём)

1) штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для рыб, водных жывёл і раслін;

2) спецыяльная навуковая ўстанова, якая вывучае і дэманструе прадстаўнікоў марской і прэснаводнай фауны і флоры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

а́мпула

(лац. ampulla)

1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, раствору, крыві і інш.;

2) анат. расшыраная частка полага органа, які мае трубчастую будову (напр. а. слёзнага канала).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

а́мпула

(лац. ampulla)

1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, раствору, крыві і інш.;

2) расшыраная частка полага органа, які мае трубчастую будову (напр. слёзнага канала, прамой кішкі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ба́нка ​1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шкляная або бляшаная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы. [Доўнар] паставіў на стол шкляную банку з п’яўкамі. Дуброўскі. На вокнах толькі стаяла некалькі бальзамінаў у ржавых банках ад кансерваў. Чорны.

•••

Лейдэнская банка — фізічны прыбор для кандэнсацыі электрычнасці.

ба́нка ​2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.

[Гал. bank.]

ба́нка ​3, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Падводная водмель, узвышэнне ў адным месцы марскога дна.

[Гал. bank.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)