Лачу́га ’хаціна’ (паўд.-усх., КЭС), узята з мовы старавераў — з рус.лачу́га, якое з цюрк. Параўн. чагат.alačuɣ ’палатка, шацёр з лямцу, кары, галін’, тат., кірг.alačyk ’тс’ (Радлаў, 1, 362; Фасмер, 2, 468). Сюды ж лачу́жнік (лаянк.) ’бяздомнік, які цягаецца па чужых хатах, халупах’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядзвёдак ’рама, у якую ўстаўляецца верацяно з ніткамі, каб звіваць іх на клубок’ (Шат.), мядзведка ’рубанак з дзвюма ручкамі’ (браг., Мат. Гом.), лоеў.мядзведка ’рычаг, якім паварочваецца шацёр ветрака’ (ЛАПП). Да мядзведзь (гл.). Названы паводле падабенства з лапамі мядзведзя. Аналагічна баран ’рубанак з дзвюма ручкамі’, каза 19, казан (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯТРА́К, ветраны млын,
вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру. Былі пашыраны ў многіх краінах Еўропы з 12—13 ст., звычайна мураваныя. На Беларусі вядомы з 16 ст., найб. пашыраны ў 18 — пач. 20 ст., драўляныя. Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна 4), умацаваных на гарыз. вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на верт. вал і камяні паставоў. Бываюць ветракі стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. У стрыжнёвых высокі абшыты дошкамі квадратны ў плане каркас з 2-схільнай страхой (часта з залобкам з боку крылаў) паварочваўся вакол цэнтр. слупа, умацаванага на крыжавіне з тоўстага бярвення — козлах. Больш дасканалыя і магутныя шатровыя ветракі (пашыраны пераважна на У Беларусі) мелі высокі стацыянарны зрубны ці каркасны 8-гранны або круглы аб’ём і рухомую верхнюю частку — шацёр, які разам з крыламі пры дапамозе дышля ставілі супраць ветру. Сустракаліся (пераважна на З і Пн Беларусі) і невял. сядзібныя ветракі (казлоўкі), у т. л. на колах — для перавозкі з месца на месца. Выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 ст.
Я.М.Сахута.
Вятрак з в. Шчолкава Валагодскай вобл. (Расія).Вятрак з в. Русіно Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шатры́сты, ‑ая, ‑ае.
Такі, як шацёр; з вялікай разгалістай кронай (пра дрэва). Замест вежы аказалася шатрыстая елка, а рэшта складалася з купкі дрэваў і ўзгорка, якія стаялі на далёкай адлегласці адны ад другіх.Колас.Пад’язджаючы да самага Мінска, юнакі заўважылі, што ў прысадах багата дрэў грэцкага арэха, які ім добра знаёмы па малюнках. Спыніліся і тут, палюбаваліся ягонымі выразнымі лістамі, гронкамі буйных арэхаў, зерабнымі, шатрыстымі крокамі.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Павільён ’невялікі лёгкі будынак у людным месцы’ (ТСБМ), павілён ’заслона, полаг’ (Касп.), павілёны ’шырма’ (Сл. ПЗБ). З рус.павильо́н ’тс’, дзе з франц.pavillon або з ням.Pavillon ад лац.papilio ’матыль, а таксама падобны на матыля забаўны шацёр’ (Фасмер, 3, 182). Дыял. формы запазычаны з польск.pawilon ’балдахін; від полага над ложкам’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пала́та ’вялікія пышныя пакоі ў палацы, харомы; асобны пакой, дзе ляжаць хворыя ў лячэбных установах’ (ТСБМ). Рус., укр.пала́та, ст.-рус.полата (XI ст.), ст.-слав.полата ’палац, пакой, шацёр’. З сяр.-грэч.παλατιον ад лац.palātium ’палац’ (гл. Фасмер, 3, 307; тут жа гл. і агляд літ-ры). У значэннях ’назва заканадаўчых або прадстаўнічых устаноў’, ’назва некаторых дзяржаўных устаноў’ запазычанне з рус.палата ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павільён
(фр. pavillon, ад лац. papilio = шацёр)
1) невялікі лёгкі будынак у парках і іншых людных месцах (напр. гандлёвы п., кветкавы п.);
2) будынак для размяшчэння экспанатаў якой-н. выстаўкі, для правядзення кінаі фотаздымак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БРА́СЛАЎ,
горад у Беларусі, цэнтр Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., на паўн. беразе воз. Дрывяты. За 220 км ад Віцебска, 40 км ад чыг. ст. Друя на лініі Варапаева—Друя. 10,7 тыс.ж. (1995).
Упершыню ўпамінаецца ў летапісе Быхаўца і хроніцы М.Стрыйкоўскага пад 1065. Летапісныя назвы Браславль, Браславль Завельски. З пач. 14 ст. велікакняжацкае ўладанне. У 15 ст. цэнтр Браслаўскага павета Віленскага ваяв. У 1500 атрымаў прывілей на магдэбургскае права, у 1792 — герб: у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трохвугольнік з чалавечым вокам. У канцы 18 ст. мястэчка, цэнтр воласці Браслаўскага пав. (цэнтр павета г. Відзы). У 1793 утворана Браслаўскае ваяводства. У 1850-я г. ў Б. 220 ж., 60 двароў, у 1913 — 1550 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, 4,9 тыс.ж. З 1940 Браслаў — цэнтр раёна Вілейскай вобл. З 27.6.1941 да 6.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Браславе і раёне 5456 чал. Дзейнічала Браслаўскае патрыятычнае падполле. З 1944 у Полацкай, з 1954 у Маладзечанскай, з 1960 у Віцебскай абл. У 1969 — 4,6 тыс.ж.
Прадпрыемствы харч., лёгкай прамысловасці і сац.-быт. абслугоўвання. Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Арх. помнікі 19 ст.: Браслаўская Мікалаеўская царква, Браслаўскі касцёл, калодзежны шацёр; археал. помнік — гарадзішча. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяраў фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раскі́дзісты, ‑ая, ‑ае.
1. Шырока раскінуты ў бакі. Сядзібу .. [Казачэнкі] аздабляе старая бяроза з раскідзістым, як шацёр, голлем.Навуменка.Грозна схіліўшы свае раскідзістыя рогі, .. [алень] з сілай ударыў імі аб зямлю і кінуўся да ворагаў.В. Вольскі.// З шырока раскінутымі галінамі (пра дрэва, куст). Цьмяна чарнелі паблізу абрысы дрэў, высокіх, вастраверхіх, і нізкіх, раскідзістых, якія ціха, але неспакойна шумелі.Мележ.
2. Раскінуты, размешчаны на вялікай прасторы. Мястэчка відаць адсюль як на далоні, — вялікае, раскідзістае, яно цягнецца праз усю раўніну ад лесу да лесу.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павільён
(фр. pawillon, ад лац. papilio = шацёр)
1) невялікі лёгкі будынак у парках і іншых людных месцах;
2) будынак для размяшчэння экспанатаў якой-н. выстаўкі (напр. п. механізацыі), гандлю (напр. п. марожанага) і інш.;
3) памяшканне для фота- або кіназдымкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)