грува́сткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі вялікі, грузны, масіўны. Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрыбушы́ць, -бушу́, -бу́шыш, -бу́шыць; -бу́шаны; зак. (разм.).

1. каго (што). Пачысціць, выдаліўшы вантробы (рыбу, птушку і пад.); распатрашыць, выпатрашыць.

2. што, перан. Выкінуць, растрэсці што-н.; дастаць тое, што знаходзіцца ўнутры.

Р. чамадан.

|| незак. растрыбу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фи́браII (материал) фі́бра, -ры ж.;

чемода́н из фи́бры чамада́н (валі́за) з фі́бры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Запхнуць, засунуць вялікую колькасць чаго‑н. куды‑н. Назапіхаць бялізны ў чамадан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Увапхнуць, упіхнуць усіх, многіх або ўсё, многае. Паўпіхаць рэчы ў чамадан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unpack [ˌʌnˈpæk] v. распако́ўваць; разгружа́ць (машыну, чамадан і да т.п.);

unpack things from a trunk выкла́дваць рэ́чы з ку́фра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pakowny

pakown|y

умяшчальны, ёмісты;

~a walizka — умяшчальны чамадан

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

укла́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. У які змяшчаецца вялікая колькасць паклажы. Укладзісты чамадан. □ [Сімон] выгрузіў з укладзістых кішэняў свайго пінжака скураныя зляжалыя мяшочкі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улажы́цца, улажу́ся, уло́жышся, уло́жыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца ў што-н.

Усе рэчы ўлажыліся ў чамадан.

2. перан. Тое, што і укласціся (у 3 знач.).

Дакладчык улажыўся ў гадзіну.

|| незак. уклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і укла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насо́ваць сов. насова́ть;

~валі ро́зных рэ́чаў у чамада́н — насова́ли ра́зных веще́й в чемода́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)