Чалавек, які носіць багаж на вакзалах і прыстанях. Не паспелі пасажыры сысці на бераг, як на іх з усіх бакоў, нібы чайкі на хлеб, пачалі накідвацца насільшчыкі.Філімонаў.// Чалавек, які займаецца пераноскай чаго‑н. Насільшчыкі мэблі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭКАРАТЫ́ЎНЫЯ ПТУ́ШКІ,
птушкі, якіх трымаюць у няволі з эстэт. і пазнавальнымі мэтамі. Яны пераважна маюць яркую афарбоўку, прыгожа спяваюць або лётаюць; у няволі не трацяць здольнасці да размнажэння. Радзіма большасці Д.п. — тропікі і субтропікі. На Беларусі найб. пашыраны канарэйкі, папугаі, ткачы і дэкар. галубы (паўліны, дутышы, якабіны, турманы, чайкі). Як дэкар. трымаюць таксама некат. птушак мясц. фауны: аўсянак, берасцянак, валасянак, заранак, крыжадзюбаў, чыжоў, шчыглоў, драздоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РСКІ (Сямён Львовіч) (20.10.1920, Мінск — 14.1.1992),
бел. перакладчык. Канд.філал.н. (1961), дац. (1965). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1947 працаваў у БДУ, з 1962 у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Друкаваўся з 1957. Перакладаў з англ., франц., ісп. і ням. моў. На бел. мову пераклаў раманы П.Абрахамса «Вянок для Удома» (1959), І.Кардэнаса Акуньі «Загадка адной нядзелі» (1979), К.Маккалаў «Птушкі на цернях» (1988), Дж.Э.Стэйнбека «Гронкі гневу» (1993), п’есу Э.Заля «Наследнікі Рабурдэна» (паст. 1960), аповесці Л.Рэна «Негр Нобі» (1962), П.Джойса «Цікі» (1977), Д.Алонса «У пошуках чорнай чайкі» (1982), зб. казак Г.Прокапа «Пятае кола» (1980) і інш.
расійскі кінаакцёр. Нар. артыст СССР (1979). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Ленінградскі тэатр.ін-т (1935). Дэбютаваў у кіно ў 1935 (фільм «Паўналецце»). У лепшых фільмах дасягнуў шматпланавасці вобразаў: «Подзвіг разведчыка» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Далёка ад Масквы» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Утаймавальніца тыграў» (1955), «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна» (1977), «Сібірыяда», «Сюды не заляталі чайкі» (абодва 1979), «Расказ невядомага чалавека» (1981), «Шалёныя грошы» (1982) і інш. Рэжысёр фільмаў «Музыканты аднаго палка» (1965, з Казанскім), «Снягурка» (1970), «Я цябе ніколі не забуду» (1984) і інш.
П.Кадачнікаў у ролі А.Мярэсьева ў кінафільме «Аповесць пра сапраўднага чалавека».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
брызе́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Грубая непрамакальная парусіна. Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі, лёгенькі шост і «іжаўка» дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашч-палаткі.Брыль.Усцяж па шашы, што вяла на Оршу, стаялі аўтамашыны, прыкрытыя брызентам.Шчарбатаў.
[Ад гал. presenning.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́шча, ‑ы, ж.
Вялікі масіў лесу (галоўным чынам у Беларусі і Польшчы). Белавежская пушча. Налібоцкая пушча. □ Прывольная цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніку, ельніку гушча, Між хвоі апаўшай — грыбы.Багдановіч.Пласкадонныя «чайкі» безупынна снавалі ўпоперак Нёмана, перавозячы ў пушчу насельніцтва навакольных вёсак.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́СТРАЎ УРА́НГЕЛЯ,
запаведнік у Расіі, у Магаданскай вобл. Размешчаны на а-вах Урангеля і Геральд ў Паўн. Ледавітым ак., на мяжы Усх.-Сібірскага і Чукоцкага м.Засн. ў 1976 з мэтай аховы і вывучэння прыродных комплексаў арктычных астравоў, у першую чаргу радзільных бярлог (каля 250) белага мядзведзя, занесенага ў Чырв. кнігу. Пл. 795,6 тыс.га. На в-ве Геральд знаходзяцца самыя буйныя ў свеце лежні маржоў (каля 95 тыс. асобін), трапляюцца таксама лахтак, нерпа, расамаха. На в-аў Урангеля завезены свойскі паўн. алень і аўцабык. Разнастайная арнітафауна: белая гусь (адзінае месца гнездавання, каля 100 тыс. птушак штогод, від занесены ў Чырв. кнігу), чорная казарка, звычайная гага, маранкі, кулікі, паморнікі і інш.; вял. птушыныя базары з фонавымі відамі берынгава баклана, чайкі-мыеўкі і кайры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
варанёны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад вараніць.
2.узнач.прым. Пакрыты слоем варанення (у 2 знач.). Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі лёгенькі шост і «іжаўка» дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашч-палаткі, прыемна пабліскваючы варанёнай сталлю ствалоў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wheel2[wi:l]v.
1. каці́ць (тачку)
2. апі́сваць кругі́, кружля́ць;
Seagulls wheeled in the air above.Чайкі кружыліся ў небе.
3.е́хаць на веласіпе́дзе
♦
wheel and dealinfml чыні́ць спра́вы; рабі́ць махіна́цыі
wheel round[ˌwi:lˈraʊnd]phr. v. паваро́чваць; паваро́чвацца круго́м
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГАЛУБЫ́ СВО́ЙСКІЯ,
птушкі сямейства галубоў атр. голубападобных. Паходзяць ад дзікага шызага голуба (Columba livia). Вядома больш за 150 парод галубоў свойскіх, якія падзяляюцца на паштовых, спартыўных, дэкаратыўных і мясных. Паштовыя галубы свойскія (чырвоны паштар, бельгійскія) здольныя пралятаць да 1000 км са скорасцю 100 км/гадз. Раней іх выкарыстоўвалі для сувязі. Спартыўных (мікалаеўскі, нежынскі, курскі і інш.) і дэкаратыўных галубоў свойскіх (дутышы, паўліны, якабіны, турманы, чайкі і інш.) гадуюць аматары дзеля хуткага палёту, прыгожага апярэння, своеасаблівай формы цела і буркавання. Мясных галубоў свойскіх (карно, кінг, рымскія і інш.) у многіх краінах гадуюць на мяса.
Жывая маса мясных галубоў 700—1100 г, самак 600—700 г. Спароўванне з 5-месячнага ўзросту. Наседжваюць яйцы галубка і голуб 18 сутак. Бацькі выкормліваюць птушанят «валлёвым малаком» (малакападобнай кашкай). У 30—40-дзённым узросце выкарыстоўваюцца на мяса.