1. Занятак папрашайкі; папрашайнічанне. Высокі, з доўгай скудлачанай сівай барадою дзед у цёмных акулярах, абвешаны торбамі, другі дзень цягаўся з хлопчыкам-павадыром гадоў дзесяці за абозам і нахабна прыставаў з папрашайніцтвам.Машара.
2. Выпрошванне чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́мкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка ломіцца, крохкі. Сухія, ломкія, спелыя сцяблы жменя за жменяю спорна клаліся на перавяслы.Мележ.
2. Няўстойлівы, перарывіста (пра голас). З цёмных расчыненых дзвярэй двухпавярховага дома чуўся усхваляваны ложкі басок і прыглушаны дзявочы смех.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЯДЗЯ́НКА (Coronella austriaca),
неядавітая змяя сям. вужовых атр. лускаватых. Пашырана ў Еўразіі. Жыве на ўзлесках, высечках, у хмызняках, зрэдку на лугах; у гарах — да выш. 2500 м. На Беларусі рэдкая, часцей трапляецца ў паўд. і зах. раёнах, у т. л. ў Белавежскай пушчы. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 80 см, у т. л. хваста да 12 см. Спіна шэрая, шэра-бурая або (асабліва ў самцоў) медна-чырв., чырв. (адсюль назва), з 2—4 радамі буйных папярочных цёмных плямак. Брушка шэра-бурае, аранжавае або чырвонае. На шыі 2 кароткія бурыя палосы, злучаюцца на патыліцы. Характэрны цёмная паласа ад ноздры праз вока да кутка рота, круглая зрэнка. Корміцца насякомымі, яшчаркамі, птушкамі, дробнымі млекакормячымі. Яйцажывародная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫ́Л (грэч. bēryllos),
мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, алюмасілікат берылію Be3Al2[Si6O18]. Мае ў сабе 14,1% аксіду берылію BeO, прымесі шчолачаў 7%, часам вокіслу рубідыю Rb2O, цэзію Cs2O (да 3% у вараб’явіце). Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі прызматычныя, ігольчастыя, таблітчастыя, нярэдка значных памераў. Самы вял. з вядомых у свеце крышталь берылу з в-ва Мадагаскар (даўж. 18 м, дыям. 3,5 м, маса 380 т). Колер блакітнавата-зялёны або светлажоўты; разнавіднасці: блакітны (аквамарын), густа-зялёны (ізумруд), залаціста-жоўты (геліядор), ружовы (вараб’явіт) і інш. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 7,5—8. Шчыльн. 2,75—2,8 г/см³. Трапляецца ў гранітных пегматытах, крышт. сланцах, цёмных вапняках. Руда для вытв-сці берылію. Празрыстыя, прыгожа афарбаваныя крышталі — каштоўныя камяні. Радовішчы берылу ў Бразіліі, Аргенціне, ЗША, Канадзе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ТЭН ((Hutten) Ульрых фон) (21.4.1488, замак Бург-Штэкельберг, каля г. Шлюхтэрн, Германія — 29.8.1523),
нямецкі пісьменнік-гуманіст, публіцыст, ідэолаг рыцарства. З франконскага рыцарскага роду. У 1505—11 і пазней вучыўся ў шэрагу ням. і італьян. ун-таў. З 1519 прыхільнік рэлігійнай Рэфармацыі і М.Лютэра. Пісаў пераважна на лац. мове. Адзін з аўтараў антысхаластычнай і антыцарк. ананімнай сатыры «Пісьмы цёмных людзей» (1515—17). Аўтар памфлетаў, дыялогаў, пісем, у якіх стварыў ідэальны маст. вобраз Армінія, прапагандаваў ант. спадчыну, выступаў за рэформу імперыі (моцная вярх. ўлада імператара), адзінства Германіі, стварэнне незалежнай ад Рыма царквы, развіццё культуры на гуманіст. аснове і інш. Ідэйны правадыр рыцарскага паўстання 1522—23. Пасля яго паражэння ўцёк у Швейцарыю, дзе і памёр.
Тв.:
Рус.пер. — Диалоги. Публицистика. Письма. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кра́сці, краду, крадзеш, крадзе; пр. краў, крала; незак.
1.што. Употай браць, прысвойваць сабе чужое. І ведалі ўсе, што крадзе гэты загадчык усё са складу.Лынькоў.
2. Займацца кражамі, быць злодзеем. Гаспадаркаю ён не займаўся, .. выпіваў, трохі краў і прыставаў да розных цёмных людзей.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заскару́злы, ‑ая, ‑ае.
Агрубелы, шорсткі, шурпаты. Грубыя, заскарузлыя рукі нагадвалі ўсохлую патрэсканую зямлю.Дуброўскі.//перан. Адсталы, закаснелы. Дзесьці ў цёмных нетрах заскарузлай Данькавай душы ёсць нешта такое, што можна назваць падабенствам да чалавечых пачуццяў.Шкраба.Кіпела Затонне, выбітае з каляіны заскарузлай плыні вясковага жыцця.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірадыя́цыя, ‑і, ж.
1. Павелічэнне (у выніку аптычнага падману) намераў светлых прадметаў на чорным фоне і, наадварот, па мяншэнне памераў цёмных фігур той самай велічыні на светлым фоне.
2. Распаўсюджанне працэсу ўзбуджэння або тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме.
•••
Ірадыяцыя болю — распаўсюджанне болю за межамі пашкоджанага месца.
[Ад лац. irradiare — ззяць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каменяло́мня, ‑і; Рмн. ‑мень, Д ‑мням; ж.
Месца распрацоўкі выкапнёвага будаўнічага каменю і інш. горных парод; кар’ер. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі І ўмелі плавіць метал, У цёмных каменяломнях Белы вапняк ламалі, Гліну і торф здабывалі, — Гарачы ў нас запал!Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усяно́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прадаўжаецца, працягваецца ўсю ноч. Гэта было ўсяночнае вандраванне. Яны ўдвух [Мішурын і Вялічка] усю ноч блыталіся па цёмных закутках, абы не натрапіць на нямецкія вочы.Чорны.
2.узнач.наз.усяно́чная, ‑ай, ж. Царкоўная служба перад вялікаднем у праваслаўных хрысціян, якая працягваецца ўсю ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)