цёпла, прысл., у знач. вык.

1. Пра цёплае надвор’е; цеплыню ў памяшканні.

Раніцай ц.

У пакоі ц.

2. каму. Пра адчуванне кім-н. цяпла.

У паліто мне ц.

3. перан. Пра адчуванне душэўнай цеплаты.

На душы ц. ад добрых слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрматрапі́зм, ‑у, м.

Спец. Роставыя рухі органаў раслін у напрамку да крыніцы цяпла або ад яе.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і tropos — паварот, напрамак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тепло́I ср., сущ. цяпло́, -ла́ ср.; (теплота) цеплыня́, -ні́ ж.;

мно́го тепла́ шмат цяпла́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́карпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Корпаючы, дастаць, выняць. Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплаёмісты, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае вялікую цеплаёмістасць.

2. Які патрабуе вялікіх затрат цяпла, паліва. Цеплаёмістыя прадпрыемствы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wärmedurchgang m -(e)s цеплаправо́днасць, перада́ча цяпла́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wärme¦einheit f -, -en фіз. адзі́нка цяпла́, кало́рыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wärmeverlust m -(e)s фіз. стра́та цяпла́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цеплаабме́ннік, ‑а, м.

Апарат для перадачы цяпла ад асяроддзя з больш высокай тэмпературай да асяроддзя з больш нізкай тэмпературай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмалабі́льны

(ад тэрма- + лабільны)

нястойкі супраць дзеяння цяпла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)