Spréngwagenm -s, - цыстэ́рна для паліва́ння ву́ліц
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕНЗАВО́З,
аўтамабіль, паўпрычэп ці прычэп, абсталяваны цыстэрнай для вадкага паліва (бензіну, газы, дызельнага паліва). Цыстэрна мае паказальнік узроўню паліва, клапан для сувязі ўнутр. поласці цыстэрны з навакольнай атмасферай пры ўзнікненні празмернага ціску, зліўныя патрубкі з хуткадзейнымі засаўкамі, адстойнікі з водааддзельнікамі, проціпажарныя сродкі, зазямленне.
Ёмістасць цыстэрнаў на аўтамабілі і прычэпе 1,2—8 тыс.л, на паўпрычэпах 7—30 тыс. л. Цыстэрны вял. ёмістасці (больш за 5 тыс.л) абсталяваны ўнутры падоўжнымі і папярочнымі перагародкамі (хвалярэзамі) для памяншэння гідраўлічных удараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Zistérnef -, -n
1) цыстэ́рна
2) бо́чка-вадазбо́рнік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
gas tank
1) цыстэ́рна для га́зу
2) бэнзаба́к -а m. (у аўтамабі́лі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Késselwagenm -s, -
1) ваго́н-цыстэ́рна
2) тэх. гудрана́тар
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
та́нкер
(англ. tanker, ад tank = цыстэрна)
наліўное судна для перавозкі вадкіх грузаў (нафты, кіслот і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Танк ’баявая бронемашына’, ’цыстэрна для транспарціроўкі і захоўвання вадкасцей’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’баявая бронемашына’ (Некр. і Байк., Вруб.), та́нка ’тс’ (Янк. 2, Сцяшк. Сл., Мат. Маг.). У славянскія мовы (як і ў заходнееўрапейскія: франц.tank, ням.Tank паралельна з Panzer і інш.) — з англ.tank ’вадаём; цыстэрна, бак, чан’, а ў канцы 1916 г. — ’танк’; спецыялізацыя значэння звязана са знешнім падабенствам. Англ.tank у першасным значэнні звязваюць з с.-англ.stanc ’басейн, сажалка’ (Фасмер, 4, 19) або парт.tanque ’рэзервуар; вадаём; затока’, якое этымалагічна звязана са ст.-франц.estanc, франц.étang ’затока’, лац.stagnum ’балота; затока; вада, што выйшла з берагоў; лужына; штучная затока; басейн’ (Чарных, 2, 228). Менш пераконваюць меркаванні, што англ.tank ’баявая машына’ паходзіць ад прозвішча вынаходніка Танка (Фасмер, 4, 19).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
танк
(англ. tank)
1) баявая гусенічная бранявая машына;
2) спецыяльна абсталяваны бак, цыстэрна для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
tank, ~u
м.
1. (ёмістасць) танк, бак, цыстэрна;
2.вайск.уст. танк
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
overflow1[ˈəʊvəfləʊ]n.
1. перапаўне́нне, пераліва́нне це́раз край;
There is an overflow from the cistern.Цыстэрна ўжо перапоўнілася;
an overflow of emotions паўната́ пачу́ццяў
2. разлі́ў, паво́дка
3. празме́рнасць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)