Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АКІ́МАЎ Мікалай Паўлавіч (16.4.1901, Харкаў — 6.9.1968),
рускі рэжысёр і мастак. Нар.арт.СССР (1960). Праф. (1960). Вучыўся ў Новай маст. студыі ў Петраградзе (1915—19). З 1922 тэатр. мастак, рэжысёр. У 1935—49 і з 1955 маст. кіраўнік Ленінградскага т-ра камедыі. Лепшыя спектаклі, якія паставіў і аформіў Акімаў, адметныя тонкай іроніяй, дакладнасцю характарыстык: «Звычайны цуд», «Дракон» Я.Шварца, «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Стракатыя апавяданні» паводле А.Чэхава і інш. Аўтар графічных работ (кніжная ілюстрацыя, партрэт, тэатр. афіша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баро́ка, нязм., н.
Мастацкі стыль 16–18 стст., які атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў архітэктуры і вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей. На Антокалі бялеў сваімі купаламі сабор Пятра і Паўла, яшчэ адзін цуд Вільні, перл барака.Арабей.
[Іт. barocco.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыле́чны, ‑ая, ‑ае.
Які нельга вылечыць. [Бацька], як і сын, разумеў, што хвароба невылечная, што толькі цуд спыніць яе страшную плынь...Мікуліч./уперан.ужыв.[Марына:] — А цябе ўсё яшчэ цягне да хлопцаў, халасцяк ты невылечны.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
miracle
[ˈmɪrəkəl]
n.
1) цуд -у m., цу́да n.
2) дзі́ва n.
3) сярэдняве́чная містэ́рыя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЕ́СНІК Яўген Якаўлевіч (н. 15.1.1923, С.-Пецярбург),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1948). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя К.Станіслаўскага (да 1954), Сатыры (1954—64), Малым (1964—90). Вострахарактарны акцёр, схільны да сатыры, гратэску. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Барон Ленбах («Агонія» М.Крлежы), Крачко («Дзікі Ангел» А.Каламійца). Здымаецца ў кіно: «Справа № 306», «Трэмбіта», «Святло далёкай зоркі», «Звычайны цуд», «Новыя прыгоды няўлоўных», «Угрум-рака» (тэлевізійны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́нчы, ‑ая, ‑ае.
Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера (пра пароду паляўнічых сабак). Гончы сабака./узнач.наз.го́нчы, ‑ага, м.І пайшлі аднойчы мы На высокі груд З выжламі і гончымі — Паглядзець на цуд.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dziwo
н.
1. дзіва; цуд;
2. прывід; здань
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕЛІ́НІ (Bellini),
сям’я італьянскіх жывапісцаў — заснавальнікаў мастацтва Адраджэння ў Венецыі (гл.Венецыянская школа жывапісу). Нарадзіліся ў Венецыі.
Жывапіс галавы сям’і Якапа (каля 1400—7.1.1470 ці 25.11.1471) пры мяккай лірычнасці вобразаў захаваў сувязь з гатычнымі традыцыямі («Мадонна з дзіцем», 1448). У яго малюнках (замалёўкі ант. помнікаў, арх. фантазіі) адлюстраваліся цікавасць да перспектывы, уплыў А.Мантэньі і П.Учэла. З імем Джэнтыле (каля 1429—23.2.1507), сынам Якопа, звязана зараджэнне венецыянскай жанрава-гіст. карціны («Працэсія на плошчы Сан-Марка», 1496, «Цуд святога крыжа», 1500). У сваіх партрэтах ён дакладна ўзнаўляў абрыс мадэлі. Джавані (каля 1430—29.11.1516), другі сын Якопа, — буйнейшы майстар венецыянскага кватрачэнта. Яго творчасць стала асновай мастацтва Высокага Адраджэння ў Венецыі. Настаўнік Тыцыяна і, верагодна, Джарджоне. Творы Джавані адметныя мяккай гармоніяй гучных, насычаных колераў і празрыстасцю святлоценявых градацый, яснай, спакойнай урачыстасцю і паэтычнасцю вобразаў («Мёртвы Хрыстос», 1470, «Мадонна з дрэўцамі», 1487, «Мадонна на троне ў акружэнні святых», 1505, «Баляванне Багоў», 1514, «Маладая жанчына за туалетам», 1515, і інш.). У яго творчасці побач з класічнай кампазіцыяй рэнесансавай алтарнай карціны сфарміраваўся поўны цікавасці да чалавечай асобы гуманістычны партрэт (партрэт дожа Леанарда Ларэдана, каля 1507).
Літ.:
Гращенков В.Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963.
Джавані Беліні. Партрэт дожа Леанарда Ларэдана. Каля 1507.Джэнтыле Беліні. Цуд святога крыжа. 1500.Джавані Беліні. Маладая жанчына за туалетам. 1515.