акісле́нне, -я, н. (спец.).

Хімічная рэакцыя злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам.

|| прым. акісля́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вулканіза́цыя, -і, ж.

Хімічная апрацоўка матэрыялаў для надання ім пругкасці, трываласці і іншых уласцівасцей.

|| прым. вулканізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хімі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хіміі, звязаны з ёй. Хімічная формула метану.

2. Які мае адносіны да з’яў, што вывучаюцца хіміяй. Хімічныя элементы. Хімічны вопыт. Хімічная рэакцыя. Хімічны аналіз вады. Хімічны састаў крыві. // Прызначаны для заняткаў хіміяй. Хімічны посуд. Хімічная лабараторыя.

3. Звязаны з прымяненнем метадаў хіміі ў вытворчасці, у розных галінах гаспадаркі. Хімічныя прадукты. Хімічная чыстка адзення. Хімічная апрацоўка драўніны. Хімічная вытворчасць. □ Доўга расказваў [Шыпулька], які будзе наш горад і як тут усё зменіцца, калі хімічны камбінат пачне даваць мінералы. Кулакоўскі. // Атрыманы пры дапамозе метадаў і сродкаў хіміі. Хімічныя ўгнаенні.

4. Звязаны з прымяненнем прадуктаў хіміі ў ваенных мэтах. Хімічная вайна. Хімічная зброя.

•••

Хімічнае чарніла гл. чарніла.

Хімічны карандаш — карандаш з графітам, які пры змочванні піша, як чарніла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хімчы́стка ж. (хімі́чная чы́стка) химчи́стка (хими́ческая чи́стка)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэа́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат або ўстаноўка, у якой адбываецца фізічная (ядзерная) або хімічная рэакцыя.

Ядзерны р.

Хімічны р.

|| прым. рэа́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэцыпіе́нт

хімічная пасудзіна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэцыпіе́нт рэцыпіе́нты
Р. рэцыпіе́нта рэцыпіе́нтаў
Д. рэцыпіе́нту рэцыпіе́нтам
В. рэцыпіе́нт рэцыпіе́нты
Т. рэцыпіе́нтам рэцыпіе́нтамі
М. рэцыпіе́нце рэцыпіе́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хімі́чны chmisch, Cheme-;

хімі́чная лабарато́рыя chmisches Laboratrium;

вайск. хімі́чная трыво́га Gs¦alarm m -(e)s, -e;

хімі́чная збро́я chmische Wffe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ППХА (проціпаве́траная хімі́чная абаро́на) ПВХО (противовозду́шная хими́ческая оборо́на)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хімчы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Хімічная чыстка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамысло́васць, -і, ж.

Галіна гаспадаркі — прадпрыемствы, перапрацоўчая сыравіна або нетры для распрацоўкі.

Здабываючая п.

Апрацоўчая п.

Хімічная п.

|| прым. прамысло́вы, -ая, -ае.

Прамысловыя тавары.

П. патэнцыял краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)