жа́динам. и ж., прост. скна́ра, -ры м. и ж., прагаві́ты, -тага м., прагаві́тая, -тай ж., пра́гны, -нага м., пра́гная, -най ж., хці́вы, -вага м., хці́вая, -вай ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ravenous
[ˈrævənəs]
adj.
1) ве́льмі гало́дны, пражэ́рлівы
I am ravenous — Я гало́дны, як воўк
2) пра́гны, прагаві́ты; хці́вы
He was ravenous for praise — Ён пра́гнуў пахвалы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
begíerig
1.a пра́гны, сква́пны, хці́вы (nach D, auf A – да чаго-н.)
2.adv пра́гна;
~ nach etw. tráchten усі́мі сі́ламі дамага́цца чаго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
chytry
chytr|y
1. хітры;
~e oczy — хітрыя вочы;
2. сквапны; прагны; хцівы;
chytry na pieniądze — прагны на грошы; ласы на грошы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сква́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Прагны да багацця, хцівы, скупы. Надта ж прагавіты і сквапны быў бацька, надта ж пільнаваў, каб божа барані ніхто і хвілінкі не пасядзеў без работы.Сачанка.— Я чалавек не сквапны і за вялікім не ганюся, — растлумачыў .. [Бабейка] сваю просьбу.Хадкевіч.Не адступаў і бацюшка, хоць добра ведаў, што Хведар сквапны і больш не дасць.Кірэйчык.
2.нашто, дачаго. Які прагна імкнецца што‑н. мець у вялікай колькасці; ласы да чаго‑н. [Ратчык:] — А я быў на .. [баравікі] не вельмі сквапны.Новікаў.[Паланевіч:] Я чуў, што .. [Буяк] на выпіўку сквапны.Крапіва.// Пажадлівы. Сквапнымі вачыма Крушынскі аглядае .. прыгожую постаць [Мэры].Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Разм.
1. Рваць на шматы, кавалкі; шкуматаць. Вецер хапаў за полы, засыпаў сухім калючым снегам вочы, кідаўся ўбок і шматаваў палотнішчы афіш.Васілевіч.Гэтак было і са мною: колькі разоў я пачынаў пісаць, і кожны раз напісанае шматаваў на кавалачкі і кідаў у кошык.Сабаленка.То там, то тут наваколле ўздрыгвала ад моцных абвальных выбухаў бомб, якія шматавалі паркую веснавую зямлю.Мележ.
2.перан. Бязлітасна прыгнятаць каго‑н., здзекавацца над кім‑н. [Война:] — Гарнастай — подлы і хцівы звер, але з яго робяць бялюткую мантыю, і яе гаспадар чамусьці атрымлівае правы шматаваць свой народ і процьму другіх.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)