ЗАЛЕ́НСКІ (Уладзімір Уладзіміравіч) (7.2.1847, в. Шахварастоўка Палтаўскай вобл., Украіна — 26.10.1918),
расійскі заолаг, эмбрыёлаг. Акад. Пецярбургскай АН (1897; чл.-кар. 1893). Скончыў Харкаўскіун-т (1867). З 1871 праф. Казанскага, з 1882 — Новарасійскага (г. Адэса) ун-таў. Дырэктар з 1897 Заалаг. музея Пецярбургскай АН і адначасова з 1901 Севастопальскай біястанцыі. Навук. працы па параўнальнай эмбрыялогіі нерв. сістэмы беспазваночных і рыб. Распрацоўваў параўнальна-эмбрыялагічны кірунак, створаны работамі І.І.Мечнікава і А.А.Кавалеўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎЗЕ (Файфель Ісакавіч) (15.4.1897, г. Слуцк Мінскай вобл. — 18.1.1990),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1965). Скончыў Харкаўскіін-тнар. гаспадаркі (1921). У 1921—29 працаваў у Наркамаце юстыцыі і СНКБССР. З 1923 выкладаў у БДУ, Алма-ацінскім, Мінскім юрыд. ін-тах. У 1966—78 праф.БДУ. Даследаваў праблемы цывільнага і сямейнага права, гісторыю права БССР, кадыфікацыю права БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАЖЦО́Ў (Мікалай Мікалаевіч) (28.4.1881, г. Іркуцк, Расія — 9.8.1941),
савецкі хімік-арганік, адзін з арганізатараў анілафарбавальнай прам-сці. Скончыў Харкаўскітэхнал.ін-т (1904). У 1904—18 выкладаў у розных ун-тах Расіі (праф. з 1917). З 1916 арганізатар і кіраўнік лабараторыі «Рускафарба», з 1924 у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў, іх будове, здольнасці афарбоўваць прыродныя валокны. Аўтар манаграфіі «Асновы сінтэзу прамежкавых прадуктаў і фарбавальнікаў» (1934). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Ігар Канстанцінавіч) (н. 13.11.1923, г. Палтава, Украіна),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і зоагеаграфіі. Д-рбіял.н. (1965), праф. (1965). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскіун-т (1946). З 1970 у БДУ (да 1998 заг. кафедры). Навук. працы па таксаноміі насякомых, зоагеаграфіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Жуки-листоеды фауны Белоруссии и Прибалтики: Определитель. Мн., 1986;
Зоогеография. 2 изд. Мн., 1989;
Каталог жесткокрылых (Coleoptera, Insecta) Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎСУ́Н (Эдуард Паўлавіч) (н. 29.9.1940, в. Гільцы Чарнухінскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Харкаўскіавіяц.ін-т (1963). З 1967 у Акад. навукова-тэхн. комплексе «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Навук. працы па канструяванні машын ядз.энергет. установак і даследаванні працэсаў герметызацыі. Распрацаваў тэорыю працэсаў трэння ў намінальна плоскіх парах тарцовых герметызатараў і падшыпнікаў з улікам уласцівасцей паверхняў і кавітацыйных з’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Міхаіл Іосіфавіч) (12.1.1883, в. Рубаншчына Курскай вобл., Расія — 25.11.1976),
савецкі авіяканструктар. Герой Сац. Працы (1957), д-ртэхн.н. (1964). Скончыў Харкаўскітэхнал.ін-т (1925). З 1929 на прадпрыемствах авіяц. прам-сці. З 1938 нам.гал. канструктара, у 1957—64 гал. канструктар. З А.І.Мікаянам стварыў знішчальнікі МіГ (Міг-1, -3, -9, -15, -19, -21 і інш.), шэраг скорасных рэактыўных самалётаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎНШТЭ́ЙН (Аляксандр Яўсеевіч) (26.5.1902, г. Харкаў, Украіна — 1986),
савецкі біяхімік Акад.АНСССР (1964), АМНСССР (1945). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Харкаўскімед.ін-т (1925). З 1928 у мед.навук. установах Расіі, з 1960 у Ін-це малекулярнай біялогіі АНСССР. Навук. працы па абмене амінакіслот і хіміі ферментаў. Адкрыў рэакцыі пераамінавання і абгрунтаваў іх ролю пры азоцістым абмене. Распрацаваў (разам з М.М.Шамякіным, 1952) агульную тэорыю дзеяння ферментаў, якія маюць вітамін B6. Дзярж. прэмія СССР 1941.
украінская пісьменніца. Скончыла Харкаўскіін-тнар. адукацыі (1925). Друкавалася з 1924. Дэбютавала кнігай вершаў для дзяцей «Далёкі край» (1927). Аўтар зб-каў вершаў «Дні трывог» (1945), «Наша Радзіма» (1947), «Вясёлыя сябры» (1975), кн. прозы «Радня» (1934), «Апавяданні, казкі, аповесці» (1962), рамана «Трактарабуд» (ч. 1—2, 1931—32) і інш. Вядома як перакладчыца. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі Э.Агняцвет, В.Вярба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Ілья Іванавіч) (1.8.1870, г. Шчыгры Курскай вобл., Расія — 20.3.1932),
расійскі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Праф. (1907). Скончыў Харкаўскіун-т (1896). У 1917—21 і 1924—30 у Дзярж. ін-це эксперым. ветэрынарыі (адначасова ў 1928—30 у Маскоўскім вышэйшым заатэхн. ін-це). Распрацаваў тэарэт. асновы і методыку штучнага асемянення с.-г. жывёлы. Навук. працы па праблемах біялогіі размнажэння, міжвідавой гібрыдызацыі ў жывёлагадоўлі.
Тв.:
Избр. труды. М., 1970.
Літ.:
Скаткин П.Н. И.И.Иванов — выдающийся биолог. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫ́НСКІ (Анатоль Васілевіч) (20.9.1937, г. Мярэфа Харкаўскай вобл., Украіна — 15.3.1996),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі і электронікі. Канд.фіз.-матэм.н. (1970), праф. (1993). Скончыў Харкаўскідзярж.ун-т (1963). З 1964 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі дыфракцыі, прыкладной эл.-дынаміцы, матэм. мадэліраванні прылад ЗВЧ.
Тв.:
Моделирование на ППЭВМ характеристик полупроводниковых диодов, биполярных и полевых транзисторов в интегрированной среде MATHCAD. Мн., 1993 (разам з У.І.Драгамірэцкім).