Поле (фізічнае) 1/369; 8/492, 513, 605, 610

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фізі́чны, -ая, -ае.

1. гл. фізіка.

2. Які мае адносіны да чалавечага арганізма або да дзейнасці мышцаў, мускулаў; цялесны.

Фізічная праца.

Фізічная прыгажосць.

Перамагчы фізічна (прысл.).

3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін.

Фізічная блізкасць.

4. Матэрыяльны.

Фізічнае старэнне машын.

Фізічная асоба (спец.) — чалавек, індывід як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

massive [ˈmæsɪv] adj.

1. вялі́зны, масі́ўны

2. ве́льмі сур’ёзны, ця́жкі (пра фізічнае становішча);

a massive heart attack сур’ёзны сардэ́чны пры́ступ, ця́жкі інфа́ркт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГУЖАЛО́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 2.7.1934, Баку),

бел. педагог: Д-р пед. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Азерб. ін-т фіз. культуры (1957). З 1962 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, з 1995 — прарэктар. Даследуе праблемы тэорыі і методыкі фіз. выхавання, спарт. трэніроўкі, масавай фіз. культуры. Аўтар прац «Фізічная падрыхтоўка школьніка» (1980), «Сёння і кожны дзень» (1983), «Фізічнае выхаванне ў школе» (1988, з Я.​М.​Ворсіным), «Стадыён у двары» (1991) і інш.

т. 5, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эмпірыямані́зм

(ад гр. empeiria = вопыт + манізм)

разнавіднасць эмпірыякрытыцызму, якая зводзіла фізічнае да псіхічнага, сцвярджала, што свет з’яўляецца адзіным арганізаваным вопытам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гібе́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. гібець. Народ не вінават у тым, што ён гібее ў невуцтве. Вінаваты тыя, хто кінуў яго ў цемру, асудзіў на фізічнае, маральнае і інтэлектуальнае гібенне. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНТРАПАГЕ́ННАЯ НАГРУ́ЗКА,

прамое або апасродкаванае антрапагеннае ўздзеянне на прыроднае асяроддзе ў цэлым або на асобныя прыродныя экасістэмы ці іх кампаненты. Дыферэнцыруецца па аб’ектах і відах уздзеяння (напр., антрапагенная нагрузка на лясныя, водныя экасістэмы, паветра, флору, фауну і інш.; фізічнае, мех., хімічнае ўздзеянне і г.д.). Ацэньваецца па якасных і колькасных паказчыках, праз сетку станцый і ўстаноў глабальнага, рэгіянальнага і інш. відаў маніторынгу, экалагічнага назірання і кантролю. На сучасным этапе развіцця прадукцыйных сіл антрапагенная нагрузка на асяроддзе ў цэлым падвойваецца кожныя 10—15 гадоў.

т. 1, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗУМО́ВАЕ ВЫХАВА́ННЕ,

фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна з асн. частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэсе адукацыі ў школе і інш. навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з інш. састаўнымі часткамі выхавання (гл. Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).

т. 13, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

намага́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намагацца — намагчыся.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што‑н. З вялікім намаганнем.. [старому] ўдалося сесці. Мележ. Зямля шчодра дзякуе клапатліваму працаўніку за яго турботы і намаганні. «Полымя». Мікалай адчуў, што хвалюецца, і прыклаў усе намаганні, каб супакоіцца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надры́ў м.

1. (надарванае месца) inriss m -es, -e, Riss m;

2. перан. (фізічнае напружанне) Übernstrengung f -;

3.:

душэ́ўны надры́ў pschische Überrizung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)